Маленькі сшытак Лявона Вашка

Выпуск другі

Вашко Лявон


ДЗЕЯЧАС - кроніка

...першы выпуск “Маленькага сшытку Лявона Вашка” прыцягнуў да сябе ўвагу прэсы і чытачоў...

Цікавасць у літаратурных колах да беспадобнага на Беларусі выдання спарадзіла нямала водгукаў у прэсе; у творчую майстэрню Лявона Вашка прыходзяць удзячныя лісты.

Першы асобнік альманаху “Маленькі сшытак Лявона Вашка” быў зроблены ў Гародні ў друкарні Абласнога Грамадскага Аб’яднання “Ратуша” 23 лютага 2000 году. Гэта мастацка-публіцыстычнае выданне. У першым выпуску альманаху змяшчаюцца філасоўскія і палямічныя лісты Лявона Вашка да пісьменнікаў, дзеячоў культуры, палітыкаў, прадпрымальнікаў сучаснасці: Алеся Аркуша, Алеся Белакоза, Таццяны Зарыцкай, Біла Клінтана, Мікалая Мацкевіча, Адама Палюховіча, Сержука Сокалава-Воюша, Івана Чэркаса, Лявона Юрэвіча. У лістох да знакамітых людзей на Беларусі і ў свеце пісьменнік разважае і спрэчыць паводле падзеяў у сучасных літаратуры і грамадскім жыцці. Свабода і духатварэнне новай Беларусі – скразная ідэя выпуску. Допісы, змешчаныя ў кніжцы, – гэта яскравая публіцыстыка з жывым нестандартным мысленнем і трапнымі заўвагамі. Апісталярныя творы Лявона Вашка вызначаюцца глыбокавобразнасцю, філасафічнасцю, гумарам, моватворчасцю, пошукамі ў галіне стылю.

У раздзеле “Карабель сноў” друкуецца дзённік пісьменніка, дзе змешчаныя сны Лявона Вашка, якія ён запісваў цягам некалькіх гадоў. У публікацыі сноў прысутнічаюць раальныя асобы – як сусветнавядомыя літаратары, грамадскія дзеячы, палітыкі, гэтак і слынныя асобы на Беларусі, – усе яны паўстаюць на старонках кнігі ў незвычайных, а часам нават і ў скандальных вобразах. “Карабель сноў” – гэта летапіс псіхічных вольнавобразаў пісьменніка, твор, дзе філасофія душы адкрывае падсвядомасную патаемніцу духовае творчасці.

Першы выпуск “Маленькага сшытку Лявона Вашка” мае дзвесце старонкаў. Наклад 299 асобнікаў. Зрабіў кніжку друкар Ігар Лысееў.

...пра творчасць беларускага пісьменніка апавядае літаратурная білятэнь “Дзеячас”...

Пры канцы красавіка 2000 году быў надрукаваны першы выпуск літаратурнага агляду Лявона Вашка “Дзеячас”. Змест ягоны прысвечаны кніжкам Лявона Вашка; тут жа змяшчаюцца звесткі пра адказ Біла Клінтана на ліст Лявона Вашка, пра ўручэнне беларускаму пісьменніку літаратурнае прэміі “Гліняны Вялес-1997”, пра ягонае новае апавяданне “7-45”, а таксама друкуецца інфармацыя аб грашовай падтрымцы Лявонам Вашком Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне” і Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны.

На пачатку траўня 2000 году выйшаў другі выпуск “Дзеячасу”. Прысвечаны ён драматургіі Лявона Вашка. У ім апавядаецца аб п’есах, друкуецца інфармацыя аб пастаноўках твораў драматурга, змяшчаюцца звесткі з таатральнага жыцця, сувязаныя з творчасцю Лявона Вашка.

У ліпені 2000 году выйшаў трэці выпуск “Дзеячасу”. Ён прысвечаны кніжцы апавяданняў Лявона Вашка “Еўрапейскія гісторыі”. У нумары друкуюцца анатацыі на апавяданні, апавядаецца пра гісторыю стварэння гэтае кніжкі, ейныя адметы.

“Дзеячас” – адмысловае перыядычнае выданне, не падобнае да іншых беларускіх перыёдыкаў. Ягоным аўтарам і выдаўцом зьяўляецца сам Лявон Вашко. У ім змяшчаецца інфармацыя з жыцця і працы беларускага пісьменніка, літаратурныя навіны, якія датычаць ягонае творчасці, друкуюцца звесткі пра ягоныя творы. “Дзеячас” – свайсаблівы дайджаст, у якім даступна і шырока асвятляюцца розныя скрані творчасці Лявона Вашка. Мэта “Дзеячасу” – папулярызацыя і прапаганда ідэяў і поглядаў пісьменніка.

Літаратурны агляд “Дзеячас” распаўсюджваецца прыватным чынам. Першыя тры выпускі зробленыя ў друкарні Гародзенскага Абласнога Грамадскага Аб’яднання “Ратуша”. Друкар Ігар Лысееў.

...прам’ера спяктаклю па п’есе мастоўскага аўтара ўсхвалявала гледачоў Вітэбску...

Першага красавіка 2000 году ў Вітэбскім Акадамічным Драматычным таатры з поспехам прайшла прам’ера спяктаклю “Любоў па перапісцы” па п’есе Лявона Вашка “Сэкс па перапісцы”. Вітэбцы віталі спяктакаль працяглымі авацыямі. Усцэніў п’есу ражасцёр Валеры Ласоўскі, ён жа зрабіў і сцанаграфію. У спяктаклі граюць два склады актораў: Валянціна Багданава, Раіса Грыбовіч, Зінаіда Гурбо, Віктар Дашкевіч, Святлана Жукоўская, Людміла Заграбельная, Галіна Каралькова, Ніна Куляшова, Пятро Ламан, Валянціна Петрачкова, Алег Семясынаў, Тамара Скварцова, Юрась Цвірка. Музычнае афармленне – Аляксандар Крыштафовіч. Балетмайстар – Валянціна Шаплякова. Мастак па святле – Рыгор Ісарман. З беларускіх дзеячоў на прам’еры прысутнічалі Алесь Аркуш, Віталь Баркоўскі, Таццяна Козік. Пасля прам’еры адбылася ўрачыстая бясёда ў банкетнае зале. Спяктакаль “Любоў па перапісцы” стаўся падзеяю таатральнага сязону: ён карыстаецца поспехам у гледачоў і праходзіць у Вітэбску пры аншлагах і з бурлівымі авацыямі.

...“Сэкс па перапісцы” пакрысе робіцца візітоўкаю Менскага Абласнога Драматычнага таатру...

Спяктаклем “Сэкс па перапісцы” адкрыў свае гастролі ў Менску 8 красавіка 2000 году Менскі Абласны Драматычны таатар (ражасцёр Мікалай Мацкевіч; галоўныя ролі выконваюць артысты Ірына Камышава, Амілія Ларыёнава, Алена Рахмангулава, Алесь Пашкевіч; мастак-пастаноўшчык – Яўген Волкаў; кампазітар – Алег Залётнеў). Паказ адбыўся ў памяшканні Менскага Маладзёвага таатру. Гульня артыстаў падтрымлівалася шалёнымі авацыямі, якія доўга не сціхалі пасля завяршальнае сцэны. На спяктаклі прысутнічалі Таццяна Арлова, Гянадзь Барбарыч, Вацлаў Валадзько, Марыя Захарэвіч, Аляксей і Ірына Марачкіны, Анатоль Сабалеўскі, іншыя дзеячы беларускае культуры.

...звышвобразнасць прозы Лявона Вашка сягае ў наступнае стагоддзе...

Прынамсі гэтак палічыла журы, прысудзіўшы пісьменніку прэмію ў межах мастацкае акцыі “Супервобраз ХХІ стагоддзя: гук, колер, форма”. Мастацкая акцыя прайшла паводле ініцыятывы Алеся Варламава. Уручэнне прэміі адбылося ў Менску на пачатку 2000 году.

...нейкі няпознамка напісаў два лісты ў радакцыю “Н.Н.” ад імя пісьменніка...

Пры канцы траўня 2000 году Лявон Вашко скіраваў у газету “Наша Ніва” аляктронны ліст, у якім выказаў абурэнні з прычыны, як яму падалося, неатычных паводзінаў супрацоўнікаў радакцыі. Нагодаю звароту ў газету сталіся публічныя радакцыйныя камянтары ліста, якія пісьменнік праз “Нашу Ніву” адрасоўваў на імя Андраніка Антаняна. Аднак, на аляктронны адрас Лявона Вашка прыйшоў адказ радахтара “Нашае Нівы” Андрэя Дынька: “Выйшла прыкрае неўразуменне. Я адказваў у Паштовай Скрынцы на два Вашыя лісты, адрасаваныя асабіста мне. Не меліся на ўвазе Вашыя пасылкі спадару Антаняну.” Лявон Вашко прынёс свае прабачэнні ў тым, што, абураючыся, не разабраўся ў сутнасці справы, і выказаў здзіўленне са “сваех” лістоў да спадара Андрэя Дынька. Апошнія колькі гадоў пісьменнік не дасылаў у “Нашу Ніву” аніякіх допісаў, акрамя прыгаданае тут пасылкі да Андраніка Антаняна, і таму наяўнасць у радакцыі нейкіх “лістоў Лявона Вашка” – яўна чыёсьці шуткарства. Лявон Вашко не выключае таго, што пошукі тайнічага няпознамкі могуць прывесці ў ідылічную вёску Бялавічы на Мастоўшчыне, дзе знаходзіцца псіхіятрычная лякарня. Разам з тым пісьменнік, усхваляваны гэткім негаданым здарэннем, у інфармацыйным выпуску “Дзеячас” і аляктроннае ведамцы “Духахрам” звярнуўся з просьбаю да грамады, знаёмцаў, а таксама беларускіх арганізацыяў, каб тыя ў выпадку нечаканага зьяўлення падазроных лістоў з ягоным подпісам ставіліся да іх з пэўнай пільнасцю.

...творчую майстэрню ў Мастох раз-пораз наведваюць беларускія дзеячы...

Улетку 1999 году ў Мастоўскай майстэрні гасцявалі два дні Ўладзімір Арлоў і Валянціна Аксак. Пісьменнікі пазнаёміліся з горадам, наведалі Гудзеўскі музей і перадалі ў яго рэдкія беларускія кніжкі, сустрэліся з дырэхтарам гудзеўскага музею Алесем Белакозам, пісьменнікам, радахтарам незалежнай газеты “Мастоўскі веснік” Язэпам Палубяткам, адпачылі на Нёмне. Лявон Вашко з прыемнасцю далучыўся да адваротнага падарожжа ў Менск, шлях якога павёў праз Ліпічанскую пушчу, возера Свіцязь, мястэчкі Мір, Нясвіж і бацькаўшчыну Валянціны Аксак.

Улетку таго ж году ў мастоўскай майстэрні пабывалі Алесь Камоцкі, Мікалай Мацкевіч, Яўген Волкаў.

На пачатку вясны 2000 году ў мастоўскую майстэрню пісьменніка завіталіся Алесь Белакоз і намеснік радахтара гародзенскае газеты “Біржа інфармацыі” Міхась Карневіч. У часе размовы быў зроблены магнітафонны запіс беларускіх успамінаў Алеся Мікалаевіча Белакоза.

У сярэдзіне вясны 2000 году мастоўскую гасцёўню наведаў паэт, сакратар Саюзу Пісьменнікаў Беларусі Навум Галь-пяровіч. Лявон Вашко з цікавасцю пабываў на выступах паэта ў Мастох і ў наўкольных вёсках.

…заслаўская шпакоўня вітае госці…

Другога ліпеня 2000 году Лявон Вашко пабываў на мастацкім плянэры “Лягенда з пяску”, які прайшоў у Заслаўі і ў часе якога скульптар Генік Лойка і ягоныя вучні зрабілі з пяску Рагнеду. Пасля плянэру заслаўскую сядзібу Лявона Вашка наведалі Юры Жагімонт, Сяргей Занкевіч, Зміцер і Марыля Сідаровічы, Лера Сом, Аксана Спрынчан. Наступнага дня ў шпакоўню беларускага пісьменніка завітаўся Генік Лойка, які падарыў Лявону Вашку мядаль з выяваю Рагнеды, зраблены мастаком з нагоды заслаўскага плянэру. Лявон Вашко аддзячыў сваімі кніжкамі з аўтографам ды свежым выпускам літаратурнага агляду “Дзеячас”.

Аб розных часох на заслаўскай сядзібе пісьменніка пабывалі Таццяна Арлова, Гянадзь Барбарыч, Яўген Волкаў, Алесь Камоцкі, Алесь Масарэнка, Мікалай Мацкевіч, Алесь Пашкевіч, Ніна Чарнейка, Іван Чэркас.

…аляктронная ведамка “Духахрам” разышлася па ўсім свеце…

У сярэдзіне ліпеня 2000 году пабачыла свет аляктронная ведамка Лявона Вашка “Духахрам”. Адмысловае выданне выклікала цікавосць у чытачоў, пра што сведчаць лісты, якія прыходзяць на аляктронны адрас Лявона Вашка, і звярнула на сябе ўвагу прэсы, пра што гавораць публікацыі ў друку. У першым нумары ведамкі друкуюцца інфармацыя аб перапісцы Лявона Вашка з Білам Клінтанам і ліст пісьменніка да празідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі, апавядаецца пра цяжкі лёс паэткі Ніны Чарнейкі, змяшчаецца просьба дапамагчы ёй у лекаванні цяжкой хваробы, публікуюцца вершы Ніны Чарнейкі з ейнага паатычнага зборніку “Грамнічная свечка”, а таксама рацэнзія Лявона Вашка на гэты зборнік. У гэтым жа нумары апавядаецца пра кніжкі Лявона Вашка, анансуецца другі выпуск “Маленькага сшытку”, друкуюцца навіны з творчага жыцця пісьменніка. Нумар аздоблены ілюстрацыямі, маляўнічымі застаўкамі і мультыплікацыйнымі афектамі.

Асобныя матарыялы першага выпуску “Духахраму” друкуюцца ў трох мовах – па-беларуску, па-руску і па-ангельску. Мяркуецца, што ў будучыні “Духахрам” будзе выходзіць цалкам у розных моўных версіях.

Чынны ўдзел у стварэнні ведамкі браў праграміст Андрэй Авечка, пераклад матарыялаў на ангельскую мову зрабіла Галіна Агапава.

Аляктронная ведамка беларускага пісьменніка прыходзіць на адрасы e-mail бясплатна, а таксама змяшчаецца ў інтарнатаўскім садзе: http://liavon.virtualave.net Каб атрымліваць “Духахрам” на аляктронны адрас, падпішчыку трэба даслаць свой e-mail да Лявона Вашка.

…чарнобыльскі “чых” не даў рады супраць “Духахраму”…

Аб часе распаўсюджання “Духахраму” на аляктронны адрас Лявона Вашка прыйшоў заклапочаны ліст з інфармацыйнага агенства “БелаПАН”: звярталася ўвага на вірус “чых”, які быў знойдзены ў самаразвяртальным пакунку, што змяшчаў у сабе аляктронную ведамку беларускага пісьменніка. Пасля праверкі цвёрдакружэлкі кампутару, з якога адпраўляўся “Духахрам”, адшукаліся вірусы ў кампутарнай памяці, якія, цалкам верагодна, прыблукалі туды у часе карыстання аляктроннай поштаю і не былі сваечасова выяўленыя праз збоі ў антывіруснае праграме. Пераўсталёўка антывіруснае праграмы дазволіла знішчыць інфекцыю ў памяці кампутару і наладзіць распаўсюджанне здаровае прадукцыі.

Вірус “чых” нарабіў нямала бяды ў свеце. Ён распаўсюджваецца праз аляктронную пошту і носьбіты, нябачна плодзіцца ў памяці кампутару і разбурае інфармацыю толькі тады, калі абуджаецца штогод 26 красавіка, у дзень чарнобыльскае катастрофы – таму яго яшчэ называюць “чарнобылем”. Але й не такія чарнобылі марнаспрабавалі знішчыць незнішчальнае – беларуса і ягоны дух; дык з “чыхам” разабраліся аб адной хвіліне.

…ушанаваць памяць Ніны Чарнейкі прыехалі беларускія пісьменнікі…

28 ліпеня 2000 году ў Жодзіне пахавалі Ніну Чарнейку. Ейная заўчасная смерць – несуцешны боль для сваякоў і сяброў. Ушанаваць памяць паэткі прыехалі Алесь Масарэнка і Лявон Вашко. Аб часе грамадзянскае паніхіды Алесь Масарэнка выступіў з развітальным словам.