Драмы

Юхнавец Янка


Урачыстасьць у садзе

Дзея 1-я

Самук i Янiна

Самук: (пазiрае на ручны гадзiньнiк) Ужо час быць ёй тут. Яна прасiла пабачыцца з Уладзiмерам а гэтай гадзiне. (падыходзiць да вакна, за якiм сонечны дзень) Янiна, усё што ты гаварыла мне... (адыходзiць ад вакна) згаждаюся, бо кажаш праўду, самую сапраўдную праўду... Маё жыцьцё iдзе торнай дарогай. Нават i гэтая цялесная прыць мусiць здабывацца цярпеньнем, злосьцяй i блiзу крывёй...

Янiна: (урыўна) Хадзем ад гэтуль, забудземся на яе. (цалуе Самука) Калiсьцi там, камандуючы намi, ты прывучаў нас не праймацца сiлай ворагавай, i перамога пойдзе тады, калi не ад вырашэньня, дык можа ад наканаваньня. (шчыльней да яго, ня моцным гутарам) У ўсётакi ты не разумеш мяне. Мне фармальнасьцi шлюбныя не патрэбныя. Нам абаiм не па васемнаццаць гадоў, мы аджылi юнацкую нясмеласьць каханьня. Або-ж ведаем у нашых сэрцах чагосьцi iншага, чымсьцi жарсьцi маладосьцi. Мы абое хочым быць даражонымi сябрамi жыцьця, каб памятаць, пакуль жывем, што мы жылi й перажылi ўсё добрае i благое ў жыцьцi...

Самук: (мiла усьмiхнуўся; таксама ня моцным гутарам) Ах, ты скабернiца! Хоча, каб родзiчы на магiле ейнай сьвечкi палiлi, i каб суседзi патухаць не давалi!

Янiна: Мы свае самi паставiм. Жыцьцё сваiм! (ашчапiўшы Самука) Даражоны мой, мы людзi, ня дай Бог, гэтага слова: прызвычаiлiся самi сабе напамiнаць, што людзьмi ёсьцiка. (адступiўшыся) Я жанчына ня горшая за яе, таксама чагосьцi ад жыцьця дамагалася й дамаглася. Калi была вучанiцай яшчэ, мне заўсёды думалася: я зусiм старая. А вось цяпер, калi сорак пяць заўтра стане, я не ўяўляю сябе старой, а — маладой вучанiцай, з ахапкам кнiжак пад рукой вяртаюся з школы. (падумаўшы) Даражоны мой! Я кахаю цябе! Ты можаш мець ад мяне ўсё, што мужчына жадае...

Самук: (бадай бязуважлiва да ейнай гутаркi)... не бачыўся зь ёй блiзу ад часу сканчэньня вайны... ты кажыш, што яна папаўнела, зрабiлася на выгляд паважнай, i нават цi не далiкатнай. (махнуўшы рукой) Даруй, Янiна, я зноў уторвую ня мужчынскiя словы.

Янiна: (пошчукна яму па шчацэ) Я шмат памагла табе... бяз мяне, пэўна памятаеш, не ведаў, як радыё-тэлеграмы слаць...

Самук: Яна, ты хочаш злаваць мяне, цi дапамагчы перажыць маё роднае?

Янiна: (сядае да крэсла) Самук, набярыся харобрасьцi, цярпеньня, i тады перажывеш гэтую неспадзеўную турботу.

Самук: Я чуў парады твае, але яны... яны шмат не парадзяць мне... (нарсьцiва) Я-ж выгадаваў яго! Я турботай пра яго, выказаў, што ёсьць я й што жыве ён.

Янiна: Цi-ж я адбiраю яго ад цябе? Не! Я толькi напамiнаю: ужо пара ацурацца яе, забыцца пра жанчыну, якая жадае ведаць цябе... Ах, не, гэта твая справа! (пярэрва) Я з аднае вёскi з табой. Ты памятаеш: на Купальне ў мае валасы камок дзядоў укруцiў? Вось ад тае Купальскае начы я й пакахала цябе. I цяпер, хоць памяць — вялiкая хлусьня для радасьцi, помню: ты ахамянуўся сваёй дурнасьцяй, пачаў памагаць выбiраць з маiх валасоў дзяды. Рукi твае краналiся маёй галавы, i часам аблiчча... мне люба было. Успамiнаю цябе чароўным i мiлым па сяняшнi дзень...

Самук: Янiна, не ўпершыню слухаю твае ўспамiны. (паказвае на сьцяну) Але там, за сьцяной, даражоная. (падыходзiць да сьцяны, прыкладае вуха) Ня чуваць. Хадзем у сад.

Янiна: Хадзем... Хто перашкаджае табе: я, цi яна?

Самук: Хадзем ад гэтуль. (але не выходзiць) У садзе ёсьць схоўныя месцы, каб у вакно сынавага пакою падглядзець... Магу на клён узьлезцi, з густых галiнаў назiраць... Ах, мой Уладзiмер! Як добра, што з гэтым iмём жывеш!.. Янiна, неўжо ён не падобны на мяне?.. Не адказвай. Адны i тые падозраньнi... Хадзем адгэтуль... Не-е!

Янiна: А я думаю. Лепш выйдзем у сад. I не хавайся на клёне, цi за клёнам, а-а... за мной. (выходзiць першая, за ёю — Самук)

Дзея 2-я

Сад. У воддалi, зьлева вiдаць возера i лес. Летнi час. Папаўднi.

Самук: (сядае каля стала; на стале шашачная дошка i бязладна раскіданае дамiно) Я тут нарадзiўся, я тут падрастаў. Там, на паўдзёвым скраю саду, калiсьцi стаялi пчалiныя каранi. Рой выйдзе — дзед i бацька працу маюць: бегаюць, дымяць каля рою, прыкладваюць вохкую глiну да уджалiных месцаў. Часта пчолы i мяне кусалi... (пярэрва) Ах, шмат што ёсьць успамiнаць! Ледзь-ледзь,чалавек пачынае старэць, успамiны зь мiнулага, хаця-не-хаця, бы ураджай пасьпелы, убiрай.

Янiна: (сядае насупраць на калодцы) А мне мiнулае толькi будучым ясьвiцца.

Самук: Як каму — цяжка сказаць. Мiнулае жыцьцё заўсёды добрае, хоць i суровае было, але будучыня таксама будзе мiнулым. Шмат скратнага, падкупнага ў думках i наўмерах было ў тых, хто жыў раней за нас.

Янiна: Ты хочаш сказаць, што i старасьцьп i маладосьць у адным кругу месьцяцца?

Самук: Не падпраўляй мяне. Я толькi звычайна загаварыў пра мiнулае. (мутна) Мы i яны, што памерлi, адны i тыя вярбоўшчыкi жыцьця. Вярбуем, вярбуем, а яно ведае вартасьць сваю: адвернiцца ад цябе, i бывай — кацiся ўнiз. Прырода, або чалавек, усяго толькi творчая разбуральнасьць, быццам праз магчымасьцяў. (нахiлiўшыся да Янiны) Табе-ж пра гэтаа не гаварыць: ты iнжынер, а я ў чынах салдат былы.

Янiна: Навошта крыўдзiш сябе? Вось гэты iнжынер таксама любiць мiнулае... Не, агаваруся! Мне прыемней сказаць: я люблю сваю вёску, i шчасьлiвая, вельмi шчасьлiвая, бо маю працу ў мястэчку. Тры кiлёмэтры, ранiцай прайсьцiся да працы — любасьць, вялiкая любасьць. (устае; нiякавата скучвае валасы на патылiцы) I пра што толькi не падумаю, iдучы той самай дарогай. Часта нiякавата ў душы робiцца, калi на ўзбоччы пазнаеш сьляды сваiх чаравiкаў. Усё цела навокмець, кастру баватай вопраткай робiцца. (усьмiхаецца; прахаджвае памiж калодкi й Самука)

Самук: За маiм жыцьцём наглядалi iншыя людзi, таму ня ведаў, як пабудаваць яго. Я кажу — пабудаваць, хоць бы крохкай дадумнасьцяй. Жыцьцё ад Бога, значыць, не валодаеш iм, жыцьцё не ад Бога, тое самая, бы... бы... нейкае абяцаньне. Быццам раб, якому можна сьмела сказаць: ты — раб!

Янiна: Людзi баяцца людзей, толькi часам — Бога.

Самук: (адхiнуўся на сярэдзiну крэсла) Ты заўсёды собiш мяне на разважаньнi... (глядзiць ёй у вочы, яна стаiць перад iм) Не шакдуй i не замiнай iншым — прашу... Няўжо штосьцi благое можа стацца iз сынам?

Янiна: Даражоны мой, навошта даваў згоду пабачыць сына якраз у першы тыдзень вакацыяў? Што, не магла ўбачыць яго ў часе вучэньня ў Менску? Магла.

Самук: Я цяпер ня хiтры, але сумненны i справядлiвы да свайго мiнулага.

Янiна: (сьцiпла, у вялiкай пашане) Ты чалавек вялiкай душы. (кладзе рукi на Самуковы плечы) ...яна прыехала ўвечары, i спынiлася ў мяне пераначаваць. З ейных гутарак я адразу зразумела: хоча зманiць сына, каб ён пакiнуў цябе i паехаў жыць да яе i вотчама. Я адважылася сказаць ёй: позна адумалася, ён вырас не пад тваёй апекай.

Самук: I пад тваёй апекай.

Янiна: Мой учынак вельмi сьцiплы... Але вось далей пра яе. Праз паўгода, сказала — сын будзе трымаць дзяржаўныя экзамены на праўнiка... Свой клопат — свой хлеб...

Самук: Чаму не прыдушыла яе?

Янiна: (ляпаючы па ягоным плячы) Не партызанскiя часы, каб прыдушваць.

Самук: Праўда, Янiна! Праўда! Даруй маю дурноту. (гладзiць галена) Ад праўды атпутаванае галена пачало жыць.

Янiна: Не хвалюйся. Пачакай.

Самук: (з позiркам увыш) Мой Уладзiмер! Я прыладжваў цябе да будачага жыцьця.

Янiна: (пераканальна) здаецца, цэлае жыцьцё жыву з табой. Забудзь на яе!

Самук: ...ты толькi сястра мне, як сястра... i тымчасам я адзiн-адзiноты.

Янiна: А сын?

Самук: Янiна, не ўспамiнай яго — балагад прыхамаць. Ды-д, можа, усё будзе добра. (перамагаючы ранейшы i наўсьпелы настрой) Я хачу плакаць, гэтак плакаць, калi ўбачыў сваiх бацькоў i родзiчаў расстраляных, скавэржаных кулямi. Яны перш паслалi мяне змагацца з фашыстамi...

Янiна: Ты зьдзейсьнiў! Мо не адзiн нямец памятае тваё спараўднае: зуб за зуб, вока за вока.

Самук: Божа мой, якое жахлiвае жыцьцё! Мая векавiтасьць нiкому не належыць. Я кiнуты жыцьцём пажыць i адысьцi...

Янiна: Навошта квялiць сябе мiнулым? (нэрвова сьцiская валасы над патылiцай)

Самук: (устае з крэсла; бязуважна пазiрае на Янiну) Але жыцьцё, якiм жыву яшчэ, упрыгожыць не ўмею, нават словамi прыгожыць яго ня ўмею. Я толькi магу паказаць маё iснаваньня сваёй працай i змаганьнем за ўсё, што мне падабаецца.

Янiна: (цалуе яго) Ты паэтам зрабiўся. Сапраўдным паэтам! (цалуе зноў)

Самук: (пераменьлiва) А падумаць: дзеля чаго я твару трагэдыi? Пасьля вайны жыву ў супакоi. Сын дарослы. Ён можа абаранiць сябе. Чаго кiдаюся у нейкую прорву — яна-ж уяўленая мной без патрэбы?

Янiна: Я увесь час радуюся тваёй дасяжнасьцей — даўцемны ты! (радасна) Пройдземся па садзе. (перэрва; азiраецца; рып весьнiцаў)

Самук: (таксама азiраецца) Я забыўся сказаць: журналiст раённай газэты прыйдзе.

Янiна: (пахопна) З гадавiнай, мой даражоны! (азiраецца на ўваход да сялiбы)

Самук: (урыўна) Не ўспамiнай, Яня! (прыгнiблiва, з самавiтай пагардай да сябе; адкосна рукой) На зямлю, недарэку! Багнэтам у горла — пашкадуй кулю... (хмурна да Янiны) Ужо пятнаццаць гадоў з таго часу мiнула, а яно ня мiнуе мяне... (указна рукой да весьнiцаў) Кажны год тая самая песьня: герой — Самук... Самук — герой...

Янiна: Словы гэтыя, як песьня, адвечнымi будуць.

Самук: (спакойна) Словы? Песьня? Цi адвечная забойства? Хоць крыху асудку свайму мiнуламу...

Янiна: Ня крыўдзi мяне... кахай мяне.

Самук: (сьцюдзёна) Навошта рахаваца гэтым: к а х а й?

Янiна: Сяньня я патрабую твайго каханьня яшчэ больш, або-удзячнасьць за яго...

Самук: (прастае да уваходу у сад, зь iм — Янiна) Трэба-ж спаткаць яго. У цябе, Янiна, як у майго сына, ня ўсе гузiкi ў кашулi ўшытыя, але ўмееш шыць адны i тыя пытаньнi: а чаму? а чаму?..

Янiна: (ёй усёдна) Ты-ж мусiў да журналiстаў прызвычаiцца. (спыняецца) Пра мяне, твайго паплечнiка, пасьля году вайны забылiся, i ўцеха адна: па-ранейшаму Марусяй змагаркай клiчуць...

Самук: (не прыпыняецца, сам сабе) А сынок дзесьцi сядзiць у маёй хаце, i слухае ейную гутарку... Ах, якi я дурны! Дурням не заўсёды падвода па дарозе. (Янiна барзьдзiць за iм; сустракаюць журналiста)

Журналiст: Зайдрошчу!.. Люблю лета, i вось лета, поўнае лета ў вашай сялiбе iз садам навакол. Я — бабруйскi, з тэй самай рэспублiкi, але ваша мясцовасьць падабаецца найлепш: бары, сады, i птушкi ???.

Самук: (вiтаецца зь iм) Тады здароўся, сынок... Вас можна назваць сынам?

Журналiст: Калi ласка! Мне дваццаць чатыры, а зь iх два гады ў вашым раёне жыву.

Самук: Не жанiўся яшчэ?

Журналiст: Не. (пакуль безуважлiва глядзiць на Янiну)

Самук: Жанiся. Тут дзеўкi не бабруйскiя, а беларускiя.

Журналiст: Дзякую! (шчыра ўсьмiхаецца, да Янiны) Я з вамi знаёмы раней: дабрыдзень!

Янiна: (абыякава) Але, але — дабрыдзень! (усе iдуць да стала ў садзе)

Самук: Сядайце, калi ласка! Янiна — на свой пень, а я на крэсла. (да журналiста) А вы на ўслон каля стала, пiсаць будзе ляпей. (сядаюць) Пра што будзеце пытацца ў гэтым годзе — напэўна, тое самае?

Журналiст: Магчыма, успомнiм, што ўспамiналася.

Самук: Я мешчанiн. Пра заўтрашнi дзень турбуюся.

Журналiст: Ня трэба быць Салтыкоўскiм пячкуром.

Самук: (задзiўлена) Ня вучы, сынок, самi поўныя мудротай i жыцьцём. (устае з крэсла; ходзiць) Вось хутка будзе вечар. У нас, як нiдзе, бываюць прыгожыя вечары. (пярэрва) Мой паважаны журналiст, як толькi ўстаў з крэсла, мне падумалася пра адно прыгожае мейсца. (Янiна схватна прычэсвае валасы, i надзiць паглядзецца на уваход да сялiбы) Памiж мястэчкам i нашай вёскай ёсьць палявая дарога, яна цягнецца ў лес... я ведаю у якi лес... яна ўся ўезджаная i нават, аж да лесу, без калюгаў. Хлапчуком-вучнем мне карцела прайсьцiся па ёй. Завельмi ўразьлiвая гэта дарога: з аднаго боку — нiвы iз збажыной, а з другога — палявая лаза густая i амшары аж у лес. У часе вайны я хацеў прайсьцiся па ёй, i гукнуць, каб пачуць рэха... Рэха вясной, ды яшчэ ранiцай. (Янiна ўстае, складае,роўнiць дамiно на стале) Але пад маёй камандай жывыя людзi былi. (кароткая пярэрва) I дарога была стратэгiчная. (Янiна сядае, зноў прыхоплiвае валасы) Тая дарога была наўмысна уезджаная. Я хачу зарасьцiць яе калючым цёрнам.

Янiна: Не жартуй, Самук.

Самук: Валей скажы хлопец упобач нас з тытулам журналiста...

Журналiст: Мроi нас хвалююць i клiчуць да чагосьцi... дарога без калочан!

Самук: (спакмечвае у вакне сына; вакно расчыненае; па вайсковаму прывiтаў сына, той памахаў яму рукой; у Янiны спакметная радасьць: журналiст азiрае ўсiх) Пра мяне зноў знойздзе у мiнулых выданьнях, спiшыце адтуль тое самае: г е рой, але мроў свае ня зьдзесьнiў. Па палявой дарозе уезджанай, ён працiшоўся??? можа з цяжкасьцяй. Адна нага не свая, другая — сто разоў прастрэляная. Але хадзiць хачу.

Журналiст: Я напагатове з вамi прайсьцiся па тэй дарозе. Жадаеце?

Самук: (цяжка ступае колькi крокаў, сядае ў крэсла; Янiна памгавае) Так, так... (сумбурна) Ня мучайце мяне ўжо вядомым. (Журналiст ледзь зрухнуўся) За ўсё страшнейшая Айчына. Айчына зробiць зь цябе героя, калi толькi ты хацеў быць героям дзеля яе, за ейнае iснаваньня. I-i-i, потым паслухмянага мнiха дзяржаўнаму закону прымусiць... i, урэшце: самая няшчасная — батраком, тулягам зробяць дзеля касты... Ах, ня будзем гутарыць пра гэта! Свая праўдзiвасьць творыць крыўду сабе й iншым.

Журналiст: Шаную вашы выказваньнi. Дазвольце распытаць вас, як вы абаранялi подступы да Бярэзiнскай пушы?

Самук: (устае, падыходзiць да журналiста) Мне сяньня не да гэтага... Сынок, мы сiла была непарможная... не патрыятычнага хлусьня. ?????????????????????????????? (нiзу??? прывучальна) Пiшы з мiнулага выданьня раённай газэты. ??? (калi Самук адыходзiць ад яго, Янiна тыцкае пальцамi ў свае калены; па руху ейных вуснаў вiдаць яна кажа журналiсту: “Баляць! Пакiньце яго!”

Журналiст: (бярэ партфэль; да Самука) Дзякую вам! Я вельмi рады, што памятаю ваша змаганьня за Айчыну.

Самук: Час памятаць, ужо каторы год адно i тое ж.

Журналiст: (усьмiхаецца; на ягоным аблiччы настрой дзеля свайго) Мяне захапляе прыгаство вашых мясьцiнаў... Як тут да возера дайсьцi, пакупацца?

Янiна: (захопна i мiла) Ад сялiбы нашай сьцежка аж да ўзьбярэжжа возера, вядзе. (журналiст разьвiтваецца, у яго скрытнае спачуваньне Самуку)

Самук: (калi журналiст адышоў) Яшчэ-ж увечары сябры ганараваць прыйдуць. Зноў прамовы, вiтаньнi. (ледзь ступiўшы ў бок сялiбы) Што, яна ня выйшла з дому?

Янiна: Не.

Самук: (усьмешлiва) Неўзабаве iз саду ў хату пераязжджаю — зiма блiзка, а яна там?

Янiна: (падыходзiць да Самука, бярэ яго пад руку) Мой любы, як справедна, калi ты ўсьмiхаешся. (пярэрва; абое глядзяць у бок сялiбы) Але яна заседзiлася...

Дзея 3-я

У садзе. Бражова-азяровы небакрай заходу сонца. Возера ўводдалi, усё ў вячорных колерах нябёсаў. Каля дрэва па-ранейшаму стаiць стол, на якiм дошка iз шашкамi. Шашкi растаўленыя да гульнi, дамiно рассыпанае абыякава на сярэдзiне стала; у вазе — прасконак садовых красак.

Янiна: (у вячорнай сукнi; уваходзiць пад руку з Самуком) Я люблю дарогу за садам. Адно выйсьцi на гэтую дарогу — пачынаеш дыхаць водарам усяго, што жыздрыецца, жыве навокал нас. (Сядае на калодку, Самук — у крэсла) А пра тое, я i цяпер вельмi часта ўспамiнаю. (Бярэ за вачнiцы левай рукою i працягвае па iлбе) Прабую ўверыцца, каб усё ткi зразумець, чаму тады я адчувала сябе мiзэрным, недалужлiвым паўзуном... фуу! Не магу. Дрыжкi бяруць!

Самук: (апусьцiўшы галаву, перабiрае пальцы) Яня стане ўсьпамiнаць. У мяне сяньня ўспамiнаў больш чым трэба.

Янiна: Выпадак надарыўся — гадавiна сканчэньня вайны i твайго геройства у тылу немцаў. (Уразьлiва) Сам вiнаваты: жонцы былой дазволiў наведаць нашыя мясьцiны.

Самук: (бязкрыўдна, разьвёўшы рукамi, з кароткiм позiркам на сялiбу) Цалюткi дзень нiчога цiкавага ад цябе не пачуў: успамiны ды былая жонка. А вы ўсе быў для мяне. Ад першага каханьня да яе не зракаюся. Памятаецца яно мiла i люботна. (Кароткая пярэрва). Здаецца, цi не пачынаю любiць i выбiраць у буднях тое, што адчуваньням i ўражаньням не дастае у маiм жыцьцi...

Янiна: (сьцiпла) Па вашаму, або што, або нiчога — раса па дарозе.

Самук: (палымяна) Ёсьць дзель паказваць свае адчуваньнi... Я — дзяржамiць, як у аўтамашыные, цi — табе болей зразумела — тамавiк... Але грэшнаму лiшнi грэх не апошняя жменя пад сярппом!.. Чаму-ж не сказала свае пачуцьцi перад iншымi: дурань паказвае?

Янiна: Я шкадую цабе. (Жартаўлiва) Скажы, калi ажанюся з табой?

Самук: (азiраецца на сялiбу) Калi-ж яна разьвiтаецца? (Тарас адчыняе весьнiцы ў сад) Вунь Тарас iдзе, можа паслаць яго даведацца: цi хочуць есьцi яны?

Янiна: (пахопна ўстае) Забылася сказаць табе пра Тарасавы клопаты. Парадзiць яму на iншую службу паступiць — ня будзь памешчыкам.

Самук: Я крыху ведаю. (Тарас блiжэй)

Янiна: (ня гучна) Ён хоча ў заказьнiк палясоўшчыкам наняцца.

Тарас: Добрага дня ўсiм!

Самук: (падыходзiць да яго) Тарас, iдзi на iншую працу. Я спраўлюся сам. Ты быў добры памочнiк мне i ў часе вайны, i пасьля вайны — не забуду цябе.

Тарас: Дзякую, Самук Iванавiч.

Самук: (здiўлена) Ты гэтак не называў мяне: Iванавiч, i майго бацьку таксама, дык i ты ня клiкай. Тарас, ты герой! Характарыстыку пра цябе самую лепшую прышлю, чару вiна вып’ем, убачымся яшчэ, ў нашым сяле адна вулiца толькi ёсьць. Цесная вулiца сталася для дружаў па зброi! Iдзi ў палясоўшчыкi, помнi наш абаронца — лес!..

Тарас: Дзякую, вельмi дзякую! (Удзячны позiрк на Алену, адыходзiць)

Янiна: (калi Тарас пакiнуў iх) Слаўны чалавек ён — заўсёды бяздомны, каля цябе i жыве? Чаму трымаў яго каля сябе? Я-ж заўсёды каля цябе была?

Самук: (бязуважна) Памешчык я, i не герой... Ты заўсёды дзесьцi, дзесьцi была ўводшыбе ад мяне. (Азiраецца на сялiбу) Шкадую, што дазволiў ёй прыехаць... Забыўся пра запросiны ў госьцi маiх сяброў. Як добра што яны крыху пазьней завiтаюць.(Пахлопна) Янiна, мы-ж не падрыхтавалi прыкуску!

Янiна: Я парупiлася — у маiм доме прырыхтавала. Побач, недалёка, прынясу. Усе ўрачыстасьцi й здарэньнi на маiх вачох.

Самук: Ты заўсёды ўважная i рупная, але Тарас штосьцi... штосьцi? Ня будзем пра яго. (Нахiнуўся да Янiны) Ты ня шмат сказала пра яе, былую.

Янiна: (гледзячы на Самука, бы не здаралася гэтак) Здаровая... заўсьцелая; трымаецца моды ў адзеньнi. (пераменна) Уся тая самая, як ты скажаш: вальс хоць на якiм iнструманце грай — тым самым вальсам застаецца.

Самук: А дзецi ад другога ёсьць?

Янiна: Кажа, двое нарадзiлiся. (Самук ходзiць на ўсьцяжы каля стала) Не радя вельмi, у анкетах пытальных трэба пiсаць: нарадзiлася у вёсцы Забродак — Менскае вобласьць. Шкадуе, што мужу прыходзiлася успамiнаць пра яе; нарадзiлася у вёсцы... А потым хвалiлася: ейны муж належыць да iнтылiгэтнай касты, i нарадзiўся не дзе-небудзь, а ў старым Пскове.

Самук: (дацемлiва) Да новай грамадзянай касты прыстасавалася? (Сядае да стала)

Янiна: Усё гаварыла з пафосам i пагардай. Асаблiва: “Я шкадую Уладзiмера. (Насьмешлiва) Яго трэба выцягнуць зь мясьцiн, дзе адны мядзьведзi водзяцца. Ах, як шкадую, што нарадзiлася у вёсцы! Жыла сярод балот i камароў.

Самук: (ён чуецца шчасьлiвым) Павер, я рады, што яна шчасьлiвая.

Янiна: Яе ня звочыце... Хвалiлiся, якiя сукнi апранае. Усейны клопат: як кажны месяц па-моднаму апранацца, i больш чутка аддавацца мужу, бо усё робiць яе i яго.

Самук: (урыўна) Як доўга будзе тут?

Янiна: (з вывучальным позiркам) Казала, што ад першае часiны прыезду сюды чуецца непрыемна... Нават магiлы бацькоў ёй ня хочацца наведаць, бо надта кранае ейнае сумленьне быць тут, дзе гноем пахне больш, чымсьцi возерам i лесам.

Самук: Вось дык, надвор’е! (З позiркам на Янiну) А ўсё такi кахаю яе!

Янiна: Адно i тое апавяданьне цьвярдзiш! (Падыходзiць да стала, адвольна, далоняй дзелiць дамiно, а тады апiраецца рукамi на канты стала) Наўжо я невартая цябе?.. Памятаеш, як ратаваў мяне ад немцаў... Няўжо я ня вартая цябе?.. Навошта ратаў мяне? Маё ратаваньня абыйшлося шэсьць забiтых людзей.

Самук: (паважна) Ты была роўная мне!

Янiна: (склаўшы рукi на грудзях) Была роўная з табой. Я неўмела перамагаць, а перамога дасталася мне таксама. (Падыходзiць да Самука) Любы мой, 15 год ужо мiнула ад часу вайны, а ты яшчэ студэнт перад усiм мiнулым. (Крыху цiшэй) Валей быць расстралянай немцамi; чымсьцi канчацца самагубствам дзеля Айчыны.

Самук: (абыякава, але задумлiва) Айчына для мяне — вечнае пакаленьне. Генiяльныя палкаводцы крывавыя апраметнасьцi не памятаюць, самагубствам не канчаюць.

Янiна: Усякiя ахварнасьцi й уражаньнi ад меры адчуваньня.

Самук: (цвялiста) Мне цяжка адчуваць свае адчуваньнi... Чаму ўсё здарылася сянiшнiм днём? Чаму? Адчуваньнi нiякiх дзеяў ня прыносяць. Адчуваньнi — шыш, сапраўдны шыш! Плачуць ад iх або захапляюцца, вось, прынамсi: Якi прыгожы сёньня сонцазаход.

Янiна: (стаiць перад iм) Даражоны, не памятае сваiх слоў, а яны цiкавыя, як маё жыцьцё з табой. (Лагодна ўсьмешна) Калiсьцi ты сказаў: адчуваньнi, i ўражаньнi, i парываньнi, выклiканыя выпадкам, патрабуюць заканчэньня ў розуме i патрэбе.

Самук: (адступае за-стала) I гэта таксама — шыш! (Зь дзецiным азартам) Я сказаў тады: Бог таксама ёсьць, ёсьць калi нараджаецца i памiрае. Жыве i — значыць, ёсьць людзi. Бог — людзi!

Янiна: (перамена настрою) Ты iншае казаў. (Пакручвае галавой) Ажанiцца зы мной. (Самук пазiрае на сялiбу, азiраецца i Янiна. Былая жонка выйшла з дому i накiравалася навонкi сялiбы. Сын таксама выйшаў, iдзе да iх)

Самук: Тысячу раз цалую цябе, Уладзiмер. Яня, я ненавiджу пакуты.

Янiна: Я каля пчалярнi выйду, выхады ведаю.

Самук: (калi Янiна адыходзiць) Дзякую! Я пярэвартнем для цябе ня буду! (Самук чакае сына; сам сабе) Усё клянецца мяне... Я змагаюся супроць пакутаў? калi чалавек у чэсьцi да сваiх покутаў — ёй нiшто.

Дзея 4-я

У тым самым мейсцы, як 3-й дзеi. Сонечнае сяйво больш вячорнае. Даўгiя сьценi ў садзе. Самук i сын стаяць побач стала.

Самук: Сяньня ўжо да шашак — позна. А заўтра паспрабуем. (стаўляе некалькi шашак на дошку) Я прысяду. (Iдзе да крэсла) Сын, ты можаш пастаяць, бо цэлы дзень, бадай, у хаце прысядзеўся.

Сын: Сядзеў, хадзiў, i нават падскакваў. (Прысядае на скрай стала) Ты, тата, не хвалюйся. Усё добра было, i надалей застанецца добра... Пра яе пагаворым потым.

Самук: Дзякую, сын! Нездарма тваё iмя Улада, Валадар... Згодны, ня будзем пра яе. Але маму сваю мусiш называць мамай, а не — пра яе.

Сын: Я сказаў таму, што стамiўся ад даўгой гутаркi зь ёй, але не ў прысутнасьцi Янiны пагаворым пра маму. (Загорсквае пачатае) Тата, сяньня сьвята для цябе, я хачу разам з табой весялiцца i сьвяткаваць. (Азiрае прастор) У гэтым годзе нават надвор’е сьвяточнае...

Самук: (урыўна) Глядзi, як позна матылькi лётаюць!

Сын: Упершыню чую: тата любiць матылькоў.

Самук: калi быў маладзешы, прырода для мяне ўсяго прыродаю была: прыгожа, цiкава, сьцюдзёна. Я блiзкi да яе цяпер. калi балiць нага i раны на целе — ўяўляецца: дрэвы ато жальлем адрастаюць.

Сын: Тата, боль пакутны?

Самук: нават сяньня, але сяньня, я думаю, балiць на перамену надвор’е. (Падыходзiць да сына) Я рады, што ты зы мной, што вырас, уцалеў ад лiхалецьця вайны.

Сын: (кладзе руку на Самукова ўзплечча) Я памятаю, як у маразяную ранiцу, поўную выбухаў, ты прыгнуўшыся нёс мяне пад шатамi заснежаных ёлак. Сьнег асыпаўся зкрываўлены з твае шчакi на маё аблiчча; свiсталi кулi й асколкi... (Вясёла) Адно цяпер, выраслым, я сьмяюся з маленскага ўражаньня. Мне ня было страшна з табой. Я ведаў ты быў пястроты???.

Самук: (сядае за стол; перабiрае замашна дамiно) Сяньня кожны ўспамiнае мне — навошта?

Сын: Чаму гаворыш гэтак?

Самук: (азiрае сына) Неўзабаве ты будзеш праўнiк. Прывучвайся спытацца у людзей iнакш... (Адхоплiва, што сказаў) Сын, ад успамiнаў няма нiякiх спадзеваў — мiнула. Навошта ўспамiны? Нядобрым успамiнам мейсца ў кнiжках, а ўспамiны сапраўдныя, пакутныя тлеюць разам з зьгiнутымi. (Захопна; у голасе больш цяплынi — ахвота пачаць дыскусiю) Сын, прыйдзе час, мо праз пяцьдзесят, цi праз сто гадоў, людзi будуць толькi ўцеху ад працы. Нашчадкам нашым будзе дзiўна, але цiкавасьць не адпадзе, чытаць пра гераiзм на вайне, пра медалi за харобрасьць. У людзей будуць iншыя адчуваньнi. Можа стацца, калi ўсе, на цэлым сьвеце, будуць любiць музыку, мастацтва, працу.

Сын: Хто небудзь захоча больш зямлi, больш прасторы — i вайна зноў.

Самук: Людзi будуць пагарджаць барацьбой. Будучае пакаленьне — спаборнiцтва працы i вясёласьцi, а ня войнаў.

Сын: Бахналii вайны не мiнуць!

Самук: ...было-б добра, каб ты навучыўся не пракурорам працаваць, а... а-а? Вярэдзiць сябе iншым.

Сын: (вясёла, i паважна) Паэтам, пiсьменьнiкам стануся. Апяю пачуцьцi, вольныя ад страху вайны i нядолi, але поўная сумленьня любовi i працы, не назаву адвечнасьцяй.

Самук: Прырода творыць векавiстасьць, а чалавек ёй дапамагае, што называеш адвечнасьцяй, дык таму, што жывём нядоўга. Людзi любяць самахлусьню.

Сын: (сам сабе ўражлiва) Дзеля сябе добра надумаўся, бы нейкi сьвяты, будаваў дзяржаву, або дзейсьнiў надуманую iдэю, але бяз прыкрасьцi не абыйшоўся. Уваскрасiў Лазара? — Добра паказаць Боскую моц, а потым нiчога не памятаць. Праз год, цi пазьней, гэты Лазар памрэ ў галечы, або ў iншым рабстве апынецца. Яго нiхто у Менску не сустрэне.

Самук: Згодзен з табой. Сучасны чалавек адзiноты. Кажны жадае будучае дзеля сябе, а не для iншых. Ёсьць iншыя — што любяць гонар свае сям’i шанаваць па над сьцiплымi, запрацаванамi.

Сын: (урыўна) У Беларусi шмат Гамлетаў, у тым лiку i я.

Самук: (азiрае сына) Сын, ты яшчэ не падрыхтаваны да самастойнага жыцьця. Цябе затопчуць, прынiжуць, хоць твой бацька вялiкi заслужаны змагар. Яны любяць пакуты.

Сын: Ад мамы чуў гэта. Яна захопна агiтавала мяне. (З усьмехам) Прылiчыла сябе да новай касты людзей. Дасяжная, культурная. А ўсе iншыя — мужыкi, якiя аруць землю i памiраюць за Айчыну на вайне. Далей баразны магiльнай янбы не адыходзяць.

Самук: (падыходзiць да лiпы) Выпiшу ярчэй: Пятнаццаць гадоў пасьля вайны. (Бярэ крэйду з шашчнай доскi.)

Сын: Тата, чаму любуешся мiнулай або мiнулымi войнамi?

Самук: Любуемся сабой — уцалелi!

Сын: Гэта — эгаiзам! (Пярэрва)

Самук: Каста любiць усмапiны. Каста: — Iжэ есi!.. (Абыходзiць навакол лiпы, праводзiць пальцам па лiку 15???) Сын, пройдземся ў садзе.

Дзея 5-я

Сонца зайшло, але па летняму сьветла. У тым самым месцы, як у папярэдняй дзеi. Стол прыбраны i застаўлены бутэлькамi вiна, талеркамi з лусьцiкаму. Янiна разборлiва стаўляе крэслы i ўслон: больш разборлiва, выгодна стаўляе краскi ў трох шкляных стаянках.

Самук: (з сынам пад руку праходзяць паўз лiпы зь лiкам 15; якбы знарок праводзiць пальцам памiж лiчбамi 1 i 5). Так, сын, 15 годаў адпачываю i не адпачыў.

Сын: (цiкавата) Вайна скончылася вясной 1945, а ты сьвяткуеш чамусьцi ўлетку. Тата, вайна скончылася для цабе на год раней.

Самук: Прашу не пачынаць зноў ад усходу.

Сын: Абяцаю, ня буду. (Зiркна на Янiну) Сяньня Купальле, до вогнiшча лепш iсьцi. Вясялосьцi!... ня кухтайцеся сабой.

Самук: Любi што любiш, калi толькi падабаецца табе, i тады, як нехта сказаў: вартасьць да спадобы знойдзецца, хаця па мойму вартасьць пазнаецца праз уяўленьне...

Сын: ... у самой вартасьцi iснаваньне рэчы!

Самук: Да Купальскага вогнiшча iдзi — зашмат мудрот адзiн — другому кажам.

Сын: (вясёла, усьмешна) Не асудзi — пайду... Яна, вясёлага вечара вам! Ня крыўдзiце тату. (Самук спраўляецца ляпнуць сыну па плячы; сядае каля стала)

Янiнiа: (усьлед) Крыўдзяць пад час крыўды! (Калi сын адыйшоў) Мне даспадобы, што госьцi, твае таварышчы, прыйдуць пазьней.

Самук: (у гуморы) Iм нялёгка барзьдзiць. Яны-ж, як i я, недалугi, i яшчэ: старэйшыя за мяне.

Янiна: Ня вельмi шкадую iхную старасьць. На iхнiм целе нiводнае скрабiнкi нi ад кулi, нi ад сухой патарчаткi. Ня думаю, што i камары iх кусалi шмат... Начорта iх было трымаць у землянках? Трэ было параненых туды класьцi, дзе яны жылi, а не асьцерагаць iх выгодамi за словы, бы iз бiблii — адны i тые: “Вятры ў сваю радоўку вяртаюцца”. А радоўкi бясконца былi. На адны суткi дзесяць або больш няўцямна што маецца на ўвазе. Радая чулася, калi з нападу на немцаў два-тры чалавекi параненых ??? больш, тады не да сходак лясных, i не да складаньня сьпiсаў, колькi зраднiкаў у навакольных вёсках абявiлася, хоць тыя зраднiкi храбрэй косьцi палажылi за Айчыну, чымсьцi нашыя нязраднiкi.

Самук: (жартаўлiва) Яня, ты ня туды!.. Твая справа быць каля мяне.

Янiна: (ад натуры заўсёды згодная) Я кахаю цябе. (Пярэрва) Любы, гонар твой не патрабуе спачуваньня. Успомнiла мiнулае, каб больш пра гэта не гаварыць.

Самук: (зноў жартаўлiва) Хiба толькi пра сужэнку былую?.. Яна ўжо пайшла, ну няхай паехала, i я рады сказаць: пасьля некаторага гасьця так, бы цяжкi хворы памёр. (Падумаўшы) Мiнулая шчырасьць мiж людзьмi — дарунка блiзасьцi, сваяцтва з грамадствам.

Янiна: (пакрыўджана) У жыцьцi маiм усё наадварот — з таго часу як я закахалася табой. Мушу завiхацца перад табой, як цецярук на такавiшчы — хоць бы спадыбацца.

Самук: (мiла) Калi-б я любiў, што падабаецца мне, тады-б зямным богам стаўся. (Абдымае i цалуе свае скрыжаваныя далонi) Ад сяньня ты будзеш маёй сужэнкай. Гэтак, Янiна, цi не?

Янiна: (усхваляваная) Як доўга ты мучыў мяне! (Скрып весьнiцаў у сад)

Самук: (зiрнуўшы на ўваход у сад) З тэй усё скончана! Ты сябра мой, ты ўсё для мяне... Будзь вясёлай! (Каля ўваходу ў сад трое мужчын; яны азiраюць сялiбу; Самук паказвае пальцам) Старцы ўжо прыйшлi... Лепей не запрашаць iх... Вечар сяняшнi — наша сьвята з табой...

Янiна: (барзьлiва) Няхай пачуюць... Абвесьцi iм: ад сяньня Янiна — твая сужэнка.. Я сустрэну iх. (Чуваць галасы мужчын: “А сад дагледжаны. Аднойчы ягоныя пчолы мяне ўджалiлi... Альтанка цяпер пад лiпай?”)

Самук: (падкрэсьлiвае 15 на ствале лiпы) Каста iдзе. Усюды касты! (Падыходзяць госьцi, здароўкваюцца). Мiла вас убачыць. Помню вас i цешуся вамi. Ужо пятнаццаць гадоў сустракаемся. Садзеся, дзе люба. (Госьцi непасьпешлiва сядаюць) Янiна прырыхтавала пачастунак вам, не Тарас. Тарас цяпер палясоўшчык.

(Напэўна)

Якая добрая твая сужэнка,
i рэчы навокал цябе —
заплюсьнi вочы,
засьнi, i гэтак далей...

(Янiна мiла ўсьмiхаецца)

Першы госьць: Ты да мяне казаў?

Самук: Не! Пакуль усе не прыйшлi сюды, я на возера пазiраў, i спакмецiў: хвалькi пад праменьнямi заходу — быццам нябачныя рыбкi зацягваюць нерат.

Першы госьць: Рыбкi на сябе нерат зацягваюць? начытаўся ў казках i ў беларускiх паэтаў?

Самук: Янiна, чуеш? Тыцкала пра казкi гаворыць i пра паэтаў? (Да першага гасьця — ён Тыцкала) Я пэўны свае шчырасьцi: ты i казак ня ведаеш, а паэтаў — пагатоў.

Тыцкала: А навошта мне? Я адзiна-адзiнай веры. (Запеўна) Есьлi заўтра вайна, я сявоньня гатовы... раз, два, тры — як далей казаць? Ах, пракудны, забыўся!

Янiна: (да Самука) Няхай госьцi крыху адпачнуць.

Самук: Але, няхай! Адразу з маршу. Няхай аддыхаюць старэчы.

Янiна: Вечар сьветлы, але сьвечкi трэба засьвяцiць — будзе гаспадней.

Самук: Калi ласка, ты гаспадыня тут!

Янiна: (Пярэрва) Не! Ня трэба, я адумалася. (Да гасьцей) Сядайце блiжэй да стала... Але вось сяньня я сяду, ак гаспадыня ў доме Самука.

Самук: (абы) Рабi, як люба табе. (Да гасьцей) У гэтым годзе, таварышчы, нешта слабым чуюся, асаблiва сяньня...

Янiна: (урывiста) Ад нэрваў любы, ад нэрваў — усё мiнае. (Госьцi скратна пераглядаюцца)

Тыцкала: У тым самым селiшчы жывём — не схаваеш. (З уцэдлiвым хiхiканьням) Мужчына заўсёды хвалюецца, а вось яны (Махнуўшы на Янiну) дык i не шманаюць.

Другi госьць: Пра жанчын не гаварыць, бо Тыцкала замучае нас эпiзодымi пра iх.

Тыцкала: (разьвязлiва) Вы неспагадны чалавек, вы асаджваеце мяне.

Самук: (у помач Другуму гасьцю) Лета прыйшло — сваё цела кажухом сталася. (Спырксна пальцамi па кашулi).

Другi госьць: Справядлiва, Самук.

Тыцкала: Ня зусiм. Я калiсьцi кахаў, i мяне таксама кахалi аж да абцасаў.

Другi госьць: У Тыцкалы ўсё увабражэньням азначана. (Да Янiны) Вы тут адна жанчына, ня слухайце яго. (Надзiцца сесьцi каля Самука, але там няма месца; Адыходзiць)

Янiна: (вясёла-сьмешлiва) Маё сэрца не скалынецца ад гутарак пра каханьне.

Трэцi госьць: Самук, мы доўга ня будзем у цябе. Я чуюся хворым таксама, i пакуль iсьцi сюды, яны абое скардзiлiся: што аднаму жывот балiць, другому косьцi ломiць. Людцы, сябра мой, твае паплечнiкi, ды я, на танюсянькай нiтцы жыцьця-быцьця... Споўнiлася...

Тыцкала: (урывiста) У гасьцях жывот не балiць, пасьля гасьцяваньня толькi. Ты не выдавай нас, брахначка, не выдавай! Не заступайся!

Самук: (крыху адсунуўшы крэсла) Шмат вам часу адчуваць, палiчваць усялякiя хваробы, мне-ж мала часу памерцi, быць прышытым да Айчыны, за якую змагаўся... (Адмахваецца рукой) Якая споведзь?

Тыцкала: (вясёла) Калi штурмам раку Бярэзiну пераходзiлi, там ты мог сто разоў сьмела памерцi. (Сьмяецца, прыстуквае вiдэльцам)

Самук: Толькi ня ты!.. Пра сьмерць ня торбоюся, няхай сьмерць пра мяне!.. Разумнае пачуць ад цябе трэба чакаць пяць, або дзесяць годаў, але дурное, ня першы раз, кажаш адразу. (Госьцi крыху зьдзiўленые)

Тыцкала: (бяскрыўдна) Самук, ты заўсёды жартуеш, але сяньня — злосны. Праўду кажу, цi не? (Гасьцям зварот бязуважны)

Янiна: (лёгка за крысо Самука) Дарагi, не хвалюйся.

Самук: Можа, у благiм настроi ад наведваньня маёй былой жонкi, я, пакуль падымем чаркi за мiнулыя паходы i барацьбу, за нашае жыцьцё — добра што жывыя асталiся, пагаварыць да вас хачу. (Выходзiць з-за стала) Крыху пагаманю супраць вашай самахлусьнi. Верце сваiм вушам i вачам, хаця: вочы не дачуюць, дык убачуць... (Выразьней) Ад сяньня я зусiм iншы!.. Першае, прывiтайце Яню маёй сужэнкай! (Падыходзiць да яе — цалуюцца; Госьцi сустракаюць гэта воплескамi)Пра iншае. (Адыходзiць да ранейшага месца) Адчую асалоду, калi буду казаць здаровым розумам. Чуюся моцным жаданьнем сказаць вам... (Сьцiскае, пагладжвае грудзi)

Тыцкала: Слаў нас! (Моцна сьмяецца) Моладзь ужо не захапляецца намi.

Самук: (да Тыцкалы) Тады вер. Кукарэкай, як пеўнiк, узьляцеўшы на чужы замёт.

Тыцкала: (у вясёлым настроi) А што мне? Жыд цi мусульман, што мне да хрысьцiянства? (Янiна пазiрае на яго ў моўкнай просьбе, не перашкаджаць.)

Самук: За Айчыну змагаўся, як усе iншыя. Героем цi не героем астаўся, прызваньня аднолькавае — змагалiся... Нейкi Сiмяон хрысьцiянскi боскае нямаўля чакаў убачыць, каб памерцi, а я жыву...

Тыцкала: (не дае гаварыць) Я-ж сказаў: моладзь не прызнае нас... (Сьмяхотлiва). Можа, ты галодны, дык за сваiм сталом. Сябра Самук, ешце...

Трэцi госьцi:(сам сабе, прыгнiтна да стала) Ты нуль да нашага аўтарытэту...

Тыцкала: Я казаў: жывот кажны дзень турбуе мяне... Я хачу есьцi! Закусiм, а тады прамовы, шмагоны... на ўсе языкi.

Самук: Прашу, не хрыпi — яшчэ не прыдушаны... Цярплiвасьць маю... Ты кончыў?

Тыцкала: Яшчэ не пачынаў... Так сабе: “Есьлi заўтра вайна”, засьпяваў...

Самук: (бязуважна) Я карацей. Даўней былi фэадалы, потым князi, потым прэзыдэнты, правадыры i дыктатары, але ўсе яны — адна i тая гамарня. Рыпяць абяцаньнямi й канстытуцыямi, а сучасныя вяльможы, як нi называй iх, стварылi касту палiтыкаў, бы ўдзельныя князi ўсюды. Вер iм, пакорнiчай перад iмi...

Тыцкала: (урыўна) Мы не прычым... кажу, i не кажу.

Другi годьць: Вышэй лесу не ўзрасьцем — як калiсьцi ты казаў.

Трэцi госьць: Лепш гасьцi нас. Ня будзiм пераносiць мiнулыя i сучасныя беды на нашыя плечы.

Янiна: Мужчыны, не пачынайце мiтусьлiвую гамазьню... Памятаеце, якiя вясёлыя, радасныя вечары мы ладзiлi цэлых пятнаццаць гадоў? Хай сяняшнi дзень будзе падобны на мiнулых.

Самук: (робiць пару ступкоў да Янiны; на аблiччы — страта сiлы; часьцей хапаецца рукой за грудзi) Мая даражоная, нi келiхаў, i не ўспамiнаў... (Да Тыцкалы)Аблiчча тваё? Аблiчча старога чалавека — люстэрка твайго мiнулага жыцьця. Я ня бачу ў iм майго воблiку. (Да Другога госьця) Вось глядзiце: морда льва i ягоныя дзеi iз захаваньнем льва. (Да Трэцьцяга госьця; ён надзеў шапку) Ня ўзьнiмай галаву вышэй — шапка ня ўздыме яе... хаця ўсялякая дзея ёсьць тварэньнем жаданьня, рэчаiснасьцi. Ты нават пад шапкай невялiкi ростам... выглядаеш чалавекам... а тымчасам — грыбам. Постаць твая да шапкi, бы грыбны пууп. Любiш цiшком кампiляваць чужыя словы, значыць выпетрываешся — цынiкам робiшся. (Першы i Другi госьцi ўстаюць, але ад стала не адыходзяць) А Тыцкала — пахвалю цябе — на выгляд чорт, але вочы твае i думкi супраць зла, яны напэўна сьняць добрае для людзкога жыцьця. Амiн! (Госьцi, усе трое, выходзяць з-за стала) Мяне найбольш страшыць, калi возера з узьбярэжжаў выходзiць. Амiн!

Тыцкала: (да Янiны) Уцеш яго, жанчыны ведаюць як. (Усьмiхаецца позiркна на Самука)

Самук: (сядае, трымаецца рукой за грудзi) Яня, не праводзь iх, самi выпаўзуць. Паўзуны ведаюць, як паўсьцi...

Янiна: (пакуль Самук гаварыў да яе, узяла пад рукi Другога i Трэцяга гасьцей; да Самука) Даражоны, усё мiнае! А цяпер госьцiкi (Вясёла) хадзем, хадзем, па вулiцы шырокай. Самук сяньня не ў гуморы.

Тыцкала: (пакуль пайслцi) Самук, ты перамянiў лiнзы!

Самук: (мяняе мейсца; сядае плячыма да гасьцей) Амiн!.. Праводзь iх, Яня.

Тыцкала: Шчасьця табе! Дабранач, Самук! (Наровiць паляпаць Янiне па баку; Яна мiла-лёгка адпiхвае ягоную руку; Самук адзiн далонямi да скронi, апiраецца над сталом)

Янiна: (да гасьцей) Не сьвяртайце увагi: ён расчулены ад наведваньня былой жонкi.

Трэцi госьць: Даўгата ўношанага аўтарытэту... Да сваiх сялiб хадзем... Мы ўсё ўспомнiм. (Янiна хоча сказаць ласку разьвiтаньня; яны адыходзяць моўкна; У гэты час зьяўляецца Незнаёмы, зь iм, за кустом, Тарас)

Тарас: (прыхоўна) Твая справа цяпер. (Зьнiкае)

Незнаёмы: (шпарка выйшаўшы з кустоў да Самука, скорагаворкай) Я чуў усё... я хачу... (Крануўся пляча, турхнуў Самука, азiрнуўся; чуюцца крокi Янiны; хаваецца за куст)

Янiна: (вярнуўшыся; спачатку пазiрае на пахiленага Самука, але не падыходзiць да яго; глядзiць у бок возера летнiм веташком) Мой любы, гляжу на возера, i думаю, быццам расхiнаю запоны зямнога раю, запоны нашага людскога шчасьця. (Пярэрва) Словы ня выкажуць маiх адчуваньняў i ўражэньняў. (Азiраецца на Самука) Не хвалюйся, мой даражоны! (Не падыходзiць да Самука, прахаджваецца, перабiрае далонi.) Навошта хвалявацца? Былi касты i застануцца касты. Мацнейшыя ўладай — прыгнечай! Ты ўлады не дабiваўся. Ты слабейшы, таму згiнайся, выслужвай, прыстасовайся, будзь пакорнiкам. (Шчыра ўсьмiхаецца; адварачваецца да возера; прыгладжвае валасы; папраўляе вопратку.) Ты красамоўна гаворыш. (Iдзе да лiпы iз закрэсьленым Самуком лiкам 15) — “Жывот мацi ўжо ёсьць форма” — кажаш ты. А ле навошта думаеш: жывот мацi — фрома магiлы?.. Уцякаць, хавацца ад ворага да затулы, да нары — iнстынкт ад мацярынскага чэрава? (Апiраецца рукой на камень лiпы) Або: “Жанчына, бы пячора, яна вонкавым выглядам клiча пранiкнуцца ў ейную затулу з ейным пачуцьцём”. (З лёгка-жартоўным сьмехам) Жанчыне — уцягваць, мужчыне — мацаць, чуць гэтую цягу”. (Iдзе да Самука; перамена настроем — больш праўдзiва) Я хачу нарадзiць табе... я хачу ўбачыць маю жарсьць рухлiвай постацяй, сьпярша маленькiм бяздапаможным чалавечкам, а потым амужнелым. Ён будзе, бяз яго не абыйдзецца грамадства. Павядзе навучаць людзей да вялiкага злучэньня чалавечнай любасьцi. (карцiва абдымае Самука) Любы не перажывай! (Абнятая галава падае мёртва на стол) Саму-у-к! (Зноў кранае галаву Самука; цiхата; адстыпае ад яго; левай рукой прыгладжвае валасы; гэты рух ??????? зразумець, што здарылася; бянтэжна глядзiць у глыбiню навакольля; павольна з кустоў уваходзiць Незнаёмы)

Незнаёмы: Ты забылася пра мяне?

Янiна: (зноў кранае Самокову галаву; адказвар не пазiраючы на Незнаёмага) НЕ! (Адступае да Самука; глядзiць на Незнаёмага)

Незнаёмы: (спакойна) Маё пытаньне? Не адказвай — не прычым...

Янiна: (незбянтэжана) Можа — i ня прычым... Валей шчыра: чаму i каго цiкуеш?

Незнаёмы: (iдзе блiжэй да Янiны) Нават калi заплюскваю вочы, дык абоiх бачу вас...

Янiна: (спрабуе iсьцi насустрач) Гэта — сон цi ява?.. Я зноў перад табой...

Незнаёмы: (спакойна) Сапраўдная ява... i шкадую — зьнiкла без майго сапраўднага ўдзелу... (Спыняюцца ў блiзкасьць)

Янiна: Яго прызналi людзi... ягоныя заслугi... i ён пачаў не прызнаваць iх...

Незнаёмы: Значыць, людзi памылiлiся, або нестае часу яшчэ больш памылiцца па- сапраўднаму...

Янiна: (кранае за руку Незнаёмага) Гэта ня сон. Надоечы бачала цябе, увечары, прайшоўся каля ягонай сялiбы колькi разоў...

Незнаёмы: Недалёка жыву — адно якiх 30 км. ад вас, цябе, яго.

Янiна: (гледзячы ў вочы Незнаёмаму) Што хочаш ад нас?

Незнаёмы: Мой адказ ня прычым! Ён будзе, бы канавы каля дарогi...

Янiна: (па ранейшаму гледзячы Неснаёмаму ў вочы) Ты хацеў помсьцiцца мне цi яму?

Незнаёмы: (пярэрва; iз скрыўленным аблiччам) Нiкому!.. Але жыло камусьцi адномсьцiўцам.

Янiна: Дзякую! Больш нiчога не кажы. (У прасьцiнку да навакольля) Не кажы! (Падыходзiць да Самука, кранае зноў ягону галаву; цiхата) Ён памёр...

Незнаёмы: (iдучы да стала) Ягонае жыцьцё — сьмерць самапераканьне...

Янiна: (адступiўшы ад Самука; уцятлiва) Хто мы? Двое жывых, цi адзiн памёрлы?

Незнаёмы: Маленькiя людзi змагаюцца супроць самiх...

Янiна: (абыходзячы вакол стала) Я вас абодвух не пазнаю, i вас абодвух адчувала... (Спыняецца) Адну сьвечку засьвячу — цёмна, цёмна сярод сьвечак. (Палiць сьвечку)

Неснаёмы: (адыходзiць ад стала; пакуль Янiна засьвечвае сьвечку) Так — цёмна, цёмна!.. Вось-жа i даводзiцца чытаць пра жыцьцё у цемры...

Янiна: (з гонарам) Табе сьветла — не хлусi!

Незнаёмы: Ня ведаю, хто ў хлусьнi... Хай будзе сьветла, хоць i цёмна было калiсьцi.

Янiна: (падыходзiць да Незнаёмага, бярэ яго за руку) Усё што кажаш будзе кароткая цiхата. (З позiркам на дол) Найлепей нiчога не адказвай.

Незнаёмы: Я усё такi... не заставацца нам каля мёрлага. Яму — памёрлае, а нам, жывым — жывое...

Янiна: (гладзiць руку Незнаёмага; позiркна на дол) Але! Жывое — жывым! I нашаму жывому, я злачынец... Я — вiнаватая, вiнаваты i ты — бывае такая вiноўнасьць. А вось нават цяпер, не адважыўся выступiць сьмела, адкрыта дзеля абароны свае праўды, а пацiкаваўся сюды, бы якi афрыканскi дзiкун... (Падумаўшы) Вы або???ва зрабiлi зь мяне не мацi, а жанчыну, прыкветную, патрэбную. (Адыходзiць ад Незнаёмага, мiмавольна пазiрае на возера, а тады — на Самука) Хто ты? А ён — чалавечы. Я люблю яго.

Незнаёмы: Янiна, даруй мне! Хадзем ад гэтуль... i тымчасам няма куды барзьдзiць, няма куды падзецца.

Янiна: (даланямi праводзiць па скронях) Ты не вiнаваты. Не прасi прабачэньня ў мяне: вiноўная — я! Сама зрабiла сабе ня быць мацерай. Я была вайнiўчай амазонкай, а ты? Я ня ведаю, чым ты быў пад час вайны.

Незнаёмы: Жыцьцё зрабiла цябе гэткай.

Янiна: (падыходзiць шпарка да Незнаёмага; палымяна) Жыцьцё? Якi шчыры асудак! Якое мiлае спачуваньне! Жыцьцё любiць, i вiнiць — мала для цябе, трэба самому пакiнуць гiсторыю для жыцьця.

Незнаёмы: (найперш адолеўшы сумнiў у намеру — паклаў рукi на Янiну) Хадзем ад гэтуль. Частка твайго жыцьця iз iм ужо скончаная. Жыцьцё i грамадства пазбавiлася яго, як сасна непатрэбнай iглiцы... Хадзем ад гэтуль. Мы — жывём.

Янiна: (у аблiччы душэўная барацьба; кароткi позiрк на Самука; памальны позiрк на навакольле, бы стуль нехта паможа ёй адолiць усё, што здарылася ў гэтым днi)Згодная з табой — трэба iсьцi. (паклаўшы рукi на грудзi Незнаёмаму) Дзе кончыць першую частку жыцьця для мяне? Iснавала, пакуль жыла iз iм. (Паказвае на Самука прыняўшы рукi ад Незнаёмага; глядзiць у бок, скуль ён прыйшоў) А ён напэўна, выраслы?

Незнаёмы: (як раней, спакойны) Ты бачыла яго якiх тры месяцы пасьля нараджэньня, а яму... цяпер сямнаццаць гадоў.

Янiна: (адыходзiць ад Незнаёмага; узьняўшы галаву шчытна праводзiць далонямi каля скроняў) Ужо сямнаццаць гадоў?.. Буду зноў яму мацерай! Не дакарай...

Незнаёмы: Усё бывае... Янiна, хадзем адгэтуль. (Робiць колькi крокаў да выхаду) Мы ўсё ўладзiм.

Янiна: (пазiрае на Незнаёмага, а тады на Самука) А як зь iм? Ён чалавек у радасьцi й бядзе. (Цiхата; Незнаёмы закладвае рукi на адзадзьдзе; адварачваецца, глядзiць на памёрлага Самука; азiрае Янiну). Я астануся зь iм.