... Усё добра. Усё занадта добра, каб не прыходзiлi думкi пра сьмерць. Настаў час, калi зусiм не адчуваецца будучыня, калi мiнуўшчына гатовая шчыра адказаць на любое самае таемнае пытаньне, калi цяпершчына аж iльсьнiцца ад таго, што ўсё так добра. Чым заслужаны гэты посьпех? Адчуваньне таго, што ён незаслужаны, -- гэта апошнi ўсхлiп iнстынкту самазахаваньня. Усё настолькi добра, што гэты iнстынкт гатовы канчаткова заглохнуць. Так добра можа быць толькi перад канцом сьвету...