Вознесенская Г.А.
Матэрыялы металаграфiчнага вывучэньня каваных вырабаў.
З раскопак старажытнага Наваградка металаграфiчна вывучана 42 рэчы. Металаграфiчнае вывучэньне пробаў, якія ўзяты на рабочых частках вырабаў, было скіравана на вызначэньне тэхналогii кавальства. У выніку выяўлена, што кавалі карысталіся некалькiмі тэхналагiчнымі схемамі.
Па Б.А. Колчыну наiбольш распаўсюджанай тэхналогiяй у старажытнарускiм кавальстве XII-XIII стст. была тарцавая наварка стальнога ляза на жалезную аснову вырабаў. У Наваградку гэта тэхналагiчная схема сустракаецца толькi пры вырабе нажоў. З 24 экзэмпляраў 6 мелi наварное стальное лязо. Усе яны былi закаленыя (ан. 1882, 1893, 1897, 1898, 1901, 1909).
на другім месцы па распаўсюджанасьці прымяненьня была тэхналогiя вырабу цэльнастальной рэчы. З 11 цэльнастальных нажоў амаль усе былi закаленыя. Ёсьць клiнкi нажоў, якія адкаваны з аднароднай паўцьвёрдай альбо цьвёрдай сталi (ан. 1905, 1906), ёсьць з няроўна навуглероджанай, пераважна, мягкай сырцовай сталi. Сярод нажоў сустрэта 3 экзэмпляры, дзе метал выкарыстаны другі раз (ан. 1885, 1890, 1895).
Каса (ан. 1896) мае цэльнасталёвы закалены клiнок. Аднак, сталь не лепшай якасьцi: вельмі няроўна навуглероджана, ёсьць чыста ферытныя зоны.
Са сталi адкаваныя некаторыя наканечнiкi стрэлаў (ан. 1891, 1900), часам цьвёрдай (ан. 1876, 1887).
Цэльнажалезныя вырабы прадстаўлены гаспадарчымi нажамi (ан. 1881, 1888, 1892, 1894, 1908, 1914), наканечнiкамi стрэлаў (ан. 1904, 1911, 1912), наканечнiкам кап’я (ан. 1874) i дробнымi бытавымi вырабамi.
Выкарыстаньне цэментацыi (навуглероджваньня) для узмацненьня ляза iнструментаў i прыладаў, зафiксавана пры даследваньнi нажа (ан. 1880) i сякеры (ан. 1878). У абодвух выпадках, верагодна, праводзiлася папярэдняя цэментацыя паласы — нарыхтоўкi. Можна мяркаваць, што цэментаванае i закаленае лязо мае зубiла (ан. 1889). Не выключана таксама магчымасьць наваркi высокавуглеродзiстага стальнога ляза на жалезную аснову iнструмента. Прымяняльна да зубiлаў у старажытнарускiм кавальстве вядомыя абедзьве тэхналогii. Па тэхналогiі i якасьці кавальскія вырабы з Замкавай гары i Малага Замка паміж сабой не адрозніваюцца.
В.А. Галiбiн.
Вынiкi колькаснага спектральнага аналiзу каляровага металу (у %).
Таблiцы толькі ў PDF файле
Узоры з каляровага металу былi падзьвергнуты колькаснаму спекральнаму аналiзу па метаду трох эталонаў. Колькасьць волава i срэбра вызначаецца метадам узаемастандарта. Вызначэньне тыпу сплаву ў прадметах з каляровага металу ў Сярэднявечча складанае з прычыны вялікай верагоднасьцi пераплаўкi метала i разнастайнасьцi кыніц сыравіны. Асаблiва гэта датычыць свiнца. Дабаўка яго ў 2-3% да сплаву наўрад цi мае якое небудзь тэхнiчнае значэньне. Вельмі верагодна яго прысутнасьць у сплавах (да 4-х %) за кошт прымесi да цынку i волава. Таму за мяжу свядомага ўвядзеньня свiнца ў сплаў прынята ўтрыманьне не меньш як 4%. У вынiку ўдалася вылучыць параўнальна невялiкую колькасьць тыпаў зплаваў. У асноўным, большасьць прадметаў адлiты са сплаву медзi з цынкам i волавам. Незаўважна якакой-небудзь спецыялiзацыi зплаваў па вiдах вырабаў. Цiкава толькi адзначыць, што ўсе матрыцы для вырабу ўпрыгожаньняў i шэрагу рэчаў, маюць адзiн тып сплаву (Sn-Cu - алавяная бронза). Падобны склад у iх астатніх прымесяў (Sb, Pb, As, Bi, Ag), дапускае мяркаваньне аб iх агульным паходжаньнi. Сярод прааналiзаваных рэчаў маюцца дзьве са срэбра — скроневае кальцо i бранзалет.
Вынiкi колькаснага спектральнага аналiзу шкляных вырабаў.
Таблiцы толькі ў PDF файле