Мэдыі ў посткамуністычных грамадзтвах: аб’ектыўная інфармацыя супраць ідэалягічных скажэньняў

Матэрыялы міжнароднай канфэрэнцыі, Менск, 18-19 кастрычніка 2002 г.


Кніга па беларуску - Інфармацыйная прастора ў посткамуністычных краінах

Александр ТКАЧЕНКО, Генеральный директор Российского ПЕН-клуба

НАПёРСТОЧНИКИ

С тех пор, как в обиходе нашего сознания, а это всего лишь два года назад, появилась доктрина информационной безопасности, перемены в отношениях власти и СМИ в России наступили разительные. Доктрина, вышедшая из недр сознания бывшего секретаря СовБеза Сергея Иванова, поставила откровенную задачу — взять под контроль независимую прессу, а вместе с ней и независимых журналистов, издателей и т.д. Результат — мы потеряли старое НТВ, новый 6-ой канал и многое другое. Но самое главное: мы потеряли веру в то, что России нужны сильные, независимые личности, которые будут обладать капиталами, независимыми СМИ, а потому и собственными независимыми мнениями. Пожалуйста, опровергайте!

Больше или меньше стало свободы слова в России после ухода Ельцина? Очевидно, что меньше. Все-таки первый президент России, хотя и не лег под поезд, как обещал после гайдаровских реформ, но на защиту свободы слова вставал всей грудью. Мол, святое не трожь! Сейчас же один из Кремлевских руководителей, Ястржембский, заявляет открыто и неоднозначно: “С вакханалией свободы слова в России наконец-то покончено”. СМИ оказались зажатыми в тиски государственной незримой политики и откровенного, зачастую просто физического, давления со стороны губернаторов, мэров, мафиозных структур, различных групп и группировок. К этому добавилась самоцензура, а также использование свободы слова в корыстных целях в качестве дезинформации, введения в заблуждение и откровенной лжи самих журналистов, и особенно тележурналистов государственных каналов. Лгут и даже не улыбаются.

Я думаю, что у нас в России нет свободы слова в настоящем понимании, а есть только степени свободы. И то, что происходит в Москве,— это совсем не то, что проистекает в губерниях. Убийства журналистов в Тольяти, Смоленске, Ростове-на-Дону, совсем недавняя расправа над журналистами пензенской газеты в борьбе за влияние над ней губернатора и мэра говорят о цене слова и как за него борются, с одной стороны, журналисты, а с другой — те, которые боятся слова, боятся гласности.

Десятки случаев преследования за попытку сказать правду — Сергей Золовкин (Сочи, “Новая газета”), Герман Галкин (“Вечерний Челябинск”), Марина Попова (Владивосток, МК), Анна Политковская (“Новая газета”) и многое-многое другое. Когда власть сама ведет себя распущенно, а порой преступно, то у народа развязываются руки. Пример тому из истории: убийство царя и правительственный террор советской власти. И простые люди поняли, что уж если можно царя убить, что уж если можно и генералов казнить без суда и следствия, то что уж с нами, смертными, можно делать. Аки муху, смахнут со стола.

Чеченская война, вторая кампания, введение военной цензуры, опять же негласной, вообще поставили российское общество в сложное положение. Общество полностью приняло правительственную версию войны и с псевдопатриотическими чувствами, введенными в ранг почти полунацистского отношения к другим национальностям, встало на путь внутреннего геноцида. Евреи, грузины, азербайджанцы… Российские демократы тоже, кстати, стали ненавистной национальностью. Такого на Руси давно не было. Зона. Пахан. Наперсточники. Власть играет с нами в колпачки.

Допустим, она говорит нам: нужно очищать русский язык. Глупо. Язык сам себя очистит, а больше, чем политик и государственный чиновник, его никто не загрязняет. Но мы поднимаем колпачок и видим, что защищают не язык, а зачищают писателей, литераторов, которые не так, как все, видят мир. Появились первые литературные диссиденты — Владимир Сорокин, Баян Ширянов. Эстеты, никакой политики. Но вспомните Андрея Синявского: что он сказал на суде в 68-м году: “У меня с властью расхождения чисто эстетические”. Вот и приехали.

Власть нам говорит: Григорий Пасько — шпион — и с шумом и грохотом сажает его в лагерь строгого режима. Опять колпачки и наперстки. Потому что в это время под шумовой завесой заканчивается расследование гибели подлодки “Курск”, и из-под суда уводят истинных военных преступников — адмиралов от наказания: кого — в Совет Федерации, кого — на другой флот. Вот вам и наперсточники. Вот вам и колпачки. Вот вам и система информационной безопасности. Главное, все время ссылаются на суды. Мол, идите в суды, они вас и рассудят. Но за последние годы ни один суд в России не встал на сторону незаконно обиженного, незаконно оскорбленного. И никакой гарант Конституции даже не думает помогать, а наоборот, тихо говорит: “Вы у меня наглотаетесь пыли по судам”. Вот и наступает наказание без преступления.

Я только что вернулся из Владивостока и Уссурийска, проведывал Григория Пасько. Уже почти и без всякой цели. Потому что дело они свое сделали. Проведывал просто так — поддержать, теперь уже как друга. 21-ый век. А место назначения для интеллигента всё то же — тюрьма. Короче, места не столь отдалённые. Вот вам и система информационной безопасности.

Альмантас САМАЛЯВІЧУС, Прэзыдэнт Літоўскага ПЭН-клюбу

ЦЯЖАР СВАБОДЫ, АЛЬБО ЛІТОЎСКІЯ МЭДЫІ Ў ПЕРАХОДНЫ ПЭРЫЯД

Тэрмін “посткамунізм” падчас публічных дыскусіяў у Літве ўжываецца толькі прыпадкова, і амаль заўсёды ненаўмысна. Магчыма, гэта адбываецца зь некалькіх прычынаў: з аднаго боку, ужываньне гэтага тэрміну адразу ж нагадвае пра непрыемнае мінулае, якое многія людзі зьведалі за Саветамі, і цяпер хацелі б забыцца на яго, а з другога боку, у сучасным палітычным і культурніцкім дыскурсах перавага аддаецца такім паняткам, як “рынкавая эканоміка”, “заможная дзяржава”, “дэмакратыя”, “лібэральныя традыцыі” й г.д. Насамрэч усе гэтыя паняткі адсылаюць нас не да існай рэчаснасьці, а толькі паказваюць на нешта праектаванае й пажаданае, што яшчэ мусіць паўстаць у найбліжэйшай будучыні.

Акрамя таго, гэтыя словавыя фантомы дапамагаюць стварыць уражаньне, што посткамуністычныя варункі ўжо дарэшты пераадолены, і мы пераможна рушым у абяцаную зямлю Эўрапейскага Зьвязу, а сёньняшнія сацыяльныя рэаліі — толькі часовыя нязручнасьці, якія вось-вось зьнікнуць, пасьля чаго пачнецца бум няспыннага росту дабрабыту. Зьвяртаючы ўвагу на тое, што гэтыя паняткі азначаюць нешта іншае, я не хачу сказаць: маўляў, літоўскае грамадзтва пакутуе на адсутнасьць дэмакратыі. Хутчэй,— трэба сказаць — яно пакутуе ад няздольнасьці скарыстаць з таго, што дае яму дэмакратыя.

Пасьля дзесяцігодзьдзя незалежнага існаваньня літоўскія мэдыі маюць больш праблем, чым яны мелі раней. Нават павярхоўнае параўнаньне таго, што пісалі штодзённыя літоўскія газэты дзесяць год таму й што яны кажуць сваім чытачом сёньня, паказвае: шмат у якіх адносінах гэтыя газэты ёсьць толькі слабым ценем сьмелых і шматабяцальных праектаў, паўсталых падчас змаганьня супраць цэнзуры й улады ў памкненьні Літвы да незалежнасьці.

Агляд літоўскай прэсы за першыя пяць год ейнага незалежнага існаваньня паказвае, што былы абаронца свабоды слова адмовіўся ад сваіх былых амбіцыяў, а журналісцкія расьсьледаваньні й аналітычныя публікацыі саступілі месца павярхоўным забаўляльным матэрыялам, адлюстраваньню спакусьлівага ладу жыцьця новарышаў, дэманструючы журналістыку нізкапробнага кшталту. Падаецца, што яна, журналістыка, ня вытрымала іспыту незалежнага існаваньня, да якога так імкнулася ў часе апошніх дзён перабудовы. І, што яшчэ больш небясьпечна, галоўныя штодзённыя выданьні аказаліся моцна зьвязанымі з уладнымі структурамі.

Найбуйнейшая незалежная нацыянальная газэта “Ліетувос рытас”, якая цягам некалькіх гадоў мела рэнамэ найбольш аб’ектыўнага выданьня й якую ўхвалялі за ейнае змаганьне супраць карумпаваных палітычных дзеячоў, два гады таму аказалася ў цэнтры вялікага скандалу, калі выявілася, што ейны галоўны рэдактар і прэм’ер-міністар праводзілі разам ўікэнды за мяжой, і, прытым, абодва зацята адмаўлялі гэты факт да таго моманту, пакуль не зьявіліся дакумэнтаваныя пацьверджаньні.

Многія чытачы газэты ўрэшце рэшт зразумелі, што адмаўленьне існаваньня блізкіх стасункаў паміж габінэтам прэм’ер-міністра й штодзённай газэтай ёсьць ні чым іншым, як спробай маніпуляваньня чытачамі — ні чым іншым, як спосабам завуяляваць некаторыя надрукаваныя ў газэце артыкулы-расьсьледаваньні, якія аніяк не супадалі з мэтамі кіроўнай улады. Канечне, пазьней адбываліся й шмат якія іншыя скандалы, зьвязаныя з мэдыямі, аднак я абраў менавіта гэты з прычыны ягонае сымбалічнасьці.

Даведаўшыся пра прыхаваныя сувязі паміж галоўнай нацыянальнай газэтай і галавой дзяржаўнай улады, многія людзі, якія раней шчыра верылі ў аб’ектыўную й праўдзівую журналістыку, змушаны былі пазбыцца спадзеву на тое, быццам нешта накшталт “аб’ектыўнасьці” й “праўдзівасьці” мажліва ў посткамуністычным грамадзтве, якое яшчэ раз прадэманстравала, што яно нясьпелае, непасьлядоўнае й карумпаванае. Было б, аднак, вялікай памылкай перабольшваць уплыў гэтай гісторыі на мэнтальнасьць літоўскага грамадзтва. Шмат якія ранейшыя альбо пазьнейшыя публічныя адкрыцьці падобнага кшталту не прывялі да ўзмацненьня посткамуністычнай сьвядомасьці, як і сур’ёзна не паспрыялі адмаўленьню ад мэнтальнасьці, базаванай на папулярных мітах і вераваньнях, да ўзмацненьня якіх спрычыніліся мэдыі. Як і ў іншых пераходных грамадзтвах, дзе адсутнічае працяглы досьвед дэмакратыі, літоўская публіка хутка даравала выданьню, якое — выявілася — падманвала чытачоў. І пасьля выбуху грамадзкага абурэньня чытачы зноў вярнуліся ў абдымкі сваёй любімай газэты.

Мэтай майго выступу ня ёсьць дэталёва распавядаць пра той ці іншы скандал, зьвязаны з публікацыямі. Нашмат больш важна абмеркаваць агульны стан прэсы й іншых мэдыяў у краіне, якая, як падаецца, пачынае ўваходзіць у прастору супольнай Эўропы з адносна большай хуткасьцю, чым некаторыя найбліжэйшыя ейныя суседзі. Ёсьць шмат фактаў, зьвязаных зь дзейнасьцю мэдыяў, якія патрабуюць далейшага абмеркаваньня. І гэтыя факты, безумоўна, ня могуць быць абмеркаваны ў межах толькі аднаго выступу. Некаторыя тэндэнцыі, аднак, мусяць быць больш уважліва прааналізаваны.

Відавочным і неаспрэчным фактам зьяўляецца тое, што сёньняшнія літоўскія штодзённыя газэты ахопліваюць значна меншую чытацкую аўдыторыю, чым пяць ці дзесяць гадоў таму. У красавіку сярэдні наклад “Ліетувос рытас” — газэты, якая мае найбольшую колькасьць чытачоў, складаў 42.000—43.000 асобнікаў. Ейны найбліжэйшы канкурэнт — “Рэспубліка” — мела наклад 36.000—37.000 асобнікаў. А трэцяя па велічыні нацыянальная газэта “Ліетувос айдас”, некалі заснаваная правымі палітычнымі сіламі, нават не падае інфармацыі пра свой наклад, імкнучыся, найверагодней, схаваць факт нікчэмнага распаўсюду.

Дзесяць гадоў таму першыя два выданьні штодзённа прадавалі па 100.000 асобнікаў — кожная. Калі мы параўнаем гэтыя лічбы з тымі, што ёсьць у заходніх краінах, дык робіцца відавочна: нават гэтая тэндэнцыя памяншэньня накладаў шмат што кажа пра стан літоўскіх мэдыяў. Хоць некаторыя аналітыкі й думаюць, што за гэткімі нізкімі лічбамі палягаюць эканамічныя прычыны, я ўсё ж такі паставіў бы такую аргумэнтацыю пад сумнеў. Найбольш верагодным тлумачэньнем зьяўляецца паступовае зьніжэньне якасьці друкаваных матэрыялаў у гэтых газэтах.

Хоць у краіне й маецца вялікая разнастайнасьць бульварных выданьняў, галоўныя нацыянальныя газэты апошнім часам імкнуцца імітаваць іхную стылістыку — замест таго, каб распрацоўваць уласныя стратэгіі заваёвы публічнай увагі. Адсутнасьць журналісцкіх матэрыялаў, якія можна было б назваць аналітычнымі, заснаванымі на шырокай інфармаванасьці, ці нават проста добра напісанымі, сьведчыць пра інтэлектуальны заняпад гэтых выданьняў. Няздольнасьць “дайсьці” да аўдыторыі, якую складае сярэдняя кляса, кампэнсуецца арыентацыяй на гістэрычную публіку ніжэйшай клясы, падатную да маніпуляваньняў.

Відавочнымі сталіся таксама структурныя зьмены ў падачы матэрыялу. Колькі год таму агульнай практыкай амаль усіх нацыянальных газэт было прапаноўваць месца аглядальнікам. Штодзённыя газэты давалі магчымасьць выступаць на сваіх старонках дзейным палітыкам, былым дзяржаўным асобам, нарэшце, пісьменьнікам. Насёньня большасьць калёнак зьнікла. Засталіся толькі тыя, што вядуць штатныя журналісты штодзённых газэт. Больш прафэсійныя экспэртныя камэнтары замянілі на простыя й, часьцей за ўсё, павярхоўныя выклады пункту гледжаньня таго ці іншага журналіста.

Скарачэньне прасторы, якую раней займалі спэцыялізаваныя агляды, аналітычныя артыкулы й журналісцкія расьсьледаваньні, паказвае на існаваньне шырэйшай праблемы — а менавіта: большасьць агульна-нацыянальных газэт, раней меўшых рэпутацыю сур’ёзных мэдыяў, апошнім часам ператварыліся ў забаўляльныя выданьні. Усе яны маюць цяпер дадаткі, прысьвечаныя розным стылям жыцьця, спорту, вольнаму часу, дадаткі кшталту тэлевізійных шляхаводнікаў і г.д. Большасьць зь іх заклапочана асьвятленьнем уяўных падзеяў, што адбываюцца ў “высокіх сфэрах” грамадзтва, займаецца распаўсюдам чутак пра прыватнае ды інтымнае жыцьцё вядомых публічных асобаў. Яны пасьпешліва-безнадзейна імкнуцца стварыць віртуальны сьвет, у якім спакусьлівы стыль жыцьця квазі-элітаў, што часткова ёсьць ні чым іншым, як прадуктам іхнага ўласнага ўяўленьня, выштурхоўвае са сьвядомасьці рэальныя сацыяльныя праблемы.

Другая тэндэнцыя, прысутная ў літоўскіх мэдыях, таксама відавочная: буйная прэса дэманструе сёньня абыякавае стаўленьне, а часам і адкрытае непрыняцьцё культуры. Адрозна ад паўночных краінаў, дзе дадаткі, прысьвечаныя культуры, зьяўляюцца штодня ў газэтах, а падчас уікэнду іхны аб’ём павялічваецца ўдвая, літоўскія штодзённыя газэты маюць культурніцкія рубрыкі, у найлепшым выпадку, толькі раз на тыдзень. А матэрыялы, што друкуюцца ў іх, сталіся вельмі кароткімі й толькі ў фрагмэнтарна-кліпавым стылі паведамляюць пра падзеі культуры, не адлюстроўваючы рэальнага культурніцкага жыцьця.

У паведамленьнях пра культурніцкія падзеі найчасьцей акцэнтуецца ўвага на нязначных фактах, якія трапляюць у мэдыі ў тым разе, калі ўтрымліваюць у сабе элемэнты мажлівага скандалу. У астатніх выпадках рэпартэры наведваюць культурніцкія імпрэзы, каб зафіксаваць, колькі ежы й напояў было на банкеце… Пяць гадоў таму можна было знайсьці як мінімум чатыры альбо пяць рэцэнзіяў на кнігі ў культурніцкім разьдзеле штодзённай газэты; сёньня толькі “Ліетувос рытас” час ад часу друкуе адну-дзьве рэцэнзіі на кнігі. Іншыя газэты цалкам адмовіліся ад гэткіх публікацыяў.

Я ўжо некалі адзначаў, што літоўскія штодзённыя газэты ўзгадваюць пра інтэлектуалаў і артыстаў толькі з нагоды штогадовай нацыянальнай цырымоніі ўручэньня прэміяў (што асьвятляецца як “падзея”), альбо ў разе нейкіх здарэньняў ці праблем у іхным прыватным інтымным жыцьці. Дзіўна, але больш інфармацыі пра кнігі альбо асобаў культуры можна знайсьці сёньня ў жаночых часопісах, якія, нягледзячы на іхную павярхоўнасьць, усё ж спрабуюць прыцягваць увагу чытачоў да ня надта папулярных тэмаў.

Тым часам варта адзначыць, што тэндэнцыя замоўчваць культурніцкае й інтэлектуальнае жыцьцё неяк кампэнсуецца прафэсіяналізацыяй і колькасным ростам культурніцкіх часопісаў і штотыднёвікаў. Каля тузіну падобных выданьняў ня толькі здолелі выжыць за часы незалежнасьці, але некаторыя зь іх могуць нават канкураваць з эўрапейскімі культурніцкімі часопісамі. Дыскусіі на гэтую тэму, што вядуцца ў мэдыях, звычайна знаходзяць водгук у некалькіх тысяч чытачоў. І ўсё ж яны ствараюць публічную прастору для крытычнага сацыяльнага й культурніцкага дыскурсу, які, нязважна на малую аўдыторыю, застаецца ўплывовым і стымулявальным голасам інтэлектуальнага непрыняцьця сытуацыі. Прынамсі, крытычныя дыскусіі ў культурніцкіх інтэлектуальных выданьнях былі ў некаторых выпадках дастаткова дзейснымі, каб паўплываць на ўладныя структуры й спыніць некаторыя разбуральныя праекты. Хоць буйныя нацыянальныя газэты й дэманструюць абыякавасьць да думкі інтэлектуалаў, культурніцкія выданьні ўсё ж застаюцца адносна дзейснымі інструмэнтамі ўплыву на публічную апінію пасродкам сацыяльнай крытыкі, папросту неабходнай посткамуністычнаму грамадзтву.

І яшчэ адна рэмарка: хоць штодзённыя газэты ў сваім сучасным выглядзе й нельга назваць скалечанымі, аднак пэўныя знакі большай патэнцыі жыцьця й скіраванасьці ў будучынь прасьцей знайсьці ў некаторых штотыднёвіках (напр., “Вейдас” ці “Весло Жыніос”), разьлічаных на больш шырокую аўдыторыю, якія надаюць увагу асьвятленьню разнастайных праблем і тэмаў — улучна з акадэмічна-навуковымі й культурніцкімі. Да гэтага моманту я спасылаўся выключна на друкаваныя мэдыі, паколькі яны лепш дэманструюць усе хібы прэсы пераходнага грамадзтва: перадусім, няздольнасьць стацца крыніцай сапраўды надзейнай інфармацыі й кваліфікаванага сацыяльнага камэнтару.

У некаторых адносінах тэлебачаньне больш інфармацыйны, сэлектыўны й прафэсійны сродак інфармацыі — асабліва, калі гаворка ідзе пра праграмы навінаў. І хоць усе тры камэрцыйныя нацыянальныя тэлеканалы, як і іншыя мэдыі, зацыкліліся на забаўляльных прадуктах, іхныя праграмы навінаў зьяўляюцца важным інструмэнтам публічнага інфармаваньня. А публічны тэлевізійны канал, які субсыдуецца дзяржавай,— найбольш важны ў справе інфармаваньня й адлюстраваньня грамадзкай апініі.

Нягледзячы на шматлікія праблемы, зьвязаныя з узмацненьнем канкурэнцыі паміж мэдыя-гігантамі й недахопам сродкаў, з чаго відавочная адсутнасьць добрага маркетынгу, прафэсійных камандаў і высокай якасьці перадач, публічны канал, тым ня менш, дастаткова пасьпяховы ў канструяваньні прасторы для публічных дыскусіяў, прысьвечаных найбольш істотным сацыяльным праблемам. Ня дзіва, што гэты СМІ стаўся нядаўна аб’ектам нападак з боку канкурэнтаў, якія, скарыстоўваючы сваіх лябістаў у парляманце, распачалі кампанію, маючы за мэту спыніць рэкляму на публічным нацыянальным тэлеканале. Калі іхныя патрабаваньні будуць задаволены, гэта будзе азначаць, што адзіны публічны канал у Літве пазбавіцца важнай крыніцы фінансаваньня, і ўвесь цяжар яго фінансаваньня ляжа на дзяржаўны бюджэт і падаткаплатнікаў.

Гэтая падступная кампанія, якую з найбольшым імпэтам падтрымлівае сёньняшні старшыня парляманцкага Камітэту па культуры й навуцы, а таксама, што дастаткова дзіўна, некаторыя інтэлектуальныя колы,— адзін са шматлікіх прыкладаў, які паказвае, што свабода прэсы ў посткамуністычным грамадзтве, як і незалежнасьць іншых сацыяльных інстытутаў, ёсьць ілюзіяй. Гэтая свабода заўсёды знаходзіцца пад пагрозай, і таму яе неабходна пільнаваць і бараніць. Далейшае разьвіцьцё гэтай кампаніі пакажа, ці літоўскае грамадзтва за прамінулыя дванаццаць гадоў незалежнага існаваньня дасьпела да свабоды, ці яно па-ранейшаму знаходзіцца ў палоне маніпуляванай сэрвільнай мэнтальнасьці, сфармаванай за часы папярэдняга бясслаўнага рэжыму.

Шмат якія супярэчнасьці, што выявіліся ў посткамуністычным літоўскім грамадзтве, дагэтуль паказваюць, што пераходны пэрыяд ад залежнасьці да заходняй лібэральнай дэмакратыі далёка не завершаны, і гэта, нягледзячы на шмат якія інстытуцыйныя й структурныя зьмены й працэсы, што адбыліся на шляху да эўрапейскай інтэграцыі, якая, у сваю чаргу, стварае аснову для пажаданых зьменаў у сфэры мас-мэдыяў.

Савецкі таталітарызм даў нам шмат урокаў. Мы засвоілі некаторыя зь іх. Перадусім, мы дайшлі да разуменьня таго, што адбываецца, калі дзяржава й партыйная ўлада кантралююць патокі інфармацыі, калі яны маніпулююць грамадзкай апініяй. Свабода дае нам іншыя урокі — якім чынам мэдыі мусяць бараніцца ад ціску рынку. Гэтыя ўрокі нам яшчэ належыць засвоіць.