Дзедзіч

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

23


Навіны моладзевых арганізацый – у электроннай рассылцы

Фонд “Дзедзіч” распачаў выпуск электроннай рассылкі Dzedzich week-news з навінамі жыцця моладзевых арганізацый (МА) Берасцейшчыны. Таксама ў рассылцы змяшчаецца інфармацыя аб адукацыйных праграмах, семінарах, аб’явы аб конкурсах праектаў і стыпендый і, безумоўна, крыху гумару.

Рассылка будзе штотыднёвай, але чым больш будзе навін, тым часцей яна будзе выходзіць. Просім усе МА дасылаць нам інфармацыю пра свае мерапрыемствы – былыя і плануемыя.

Калі вы ведаеце МА ў вашым рэгіёне, якія былі б зацікаўлены ў атрыманні нашай рассылкі і ў асвятленні сваёй працы на яе старонках, просім паведаміць нам іх кантакты.

Падпісацца на рассылку можа любы жадаючы. Трэба толькі даслаць ліст на адрас: dzedzich@mail.ru.

Dzedzich week-news