Буйнейшае аб’яднанне журналістаў у Еўропе назвала суд над Шчыраковай непрымальным
2023-07-28 11:10
Учора пачаўся суд над былой журналісткай з Гомеля Ларысай Шчыраковай. У Twitter Еўрапейская федэрацыя журналістаў (European Federation of Journalists) назвала яе затрыманне і працэс непрымальнымі.
— Шчыраковай пагражае да 7 гадоў зняволення па сфабрыкаванаму абвінавачванню, — нагадала федэрацыя.
Там адзначылі, што цяпер больш за 30 журналістаў у Беларусі знаходзяцца за кратамі.
Таксама федэрацыя заклікала далучыцца да
анлайн-марафона салідарнасці «Нам не ўсё адно!», які пройдзе ў суботу,
29 ліпеня. Нагадаем, сабраныя грошы будуць накіраваны палітвязням і іх родным. У мерапрыемствы будуць удзельнічаць больш за 20 незалежных СМІ. БАЖ таксама далучыцца да акцыі.
— Журналістыка не злачынства! — адзначылі ў твіце прадстаўнікі EFJ.