![]() |
![]() |
Зборнік кароткіх гісторый Адама Глобуса “Дамавікамерон” напісаны для тых, хто любіць эротыку і гумар, шануе міфалогію і гіпер-рэалізм, ухваляе сталічнасць і беларушчыну. Героі традыцыйных легенд і паданняў, якія раней жылі толькі ў вёсках, лясах і балотах, цяпер, дзякучы Глобусу, перасяліліся і ў гарады; дамавік дзейнічае-зладзейнічае побач з кадравіком, а русалка любошчыцца-кахаецца ў кватэры шматпавярховіка. Адным словам, свет створа... More »
„Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве”. Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха – нашая. Дзеючыя асобы – героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём: бізнэсоўцы, мастакі, рабацягі, чыноўнікі, кульработнікі, якіх спас... More »
Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. More »
Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней ў перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй. More »
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый - каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку. Болынасць твораў ужо бачылі свет на старонках газеты “Наша Ніва”, цяпер яны ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай. More »
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу… More »
Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского племени”. Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Ле... More »
Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе. More »
Раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання. More »