![]() |
![]() |
Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспамі... Болей »
Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана каля трэйцяй часткі твору — дзесяць разьдзелаў (пачаткавыя восем разьдзелаў і тры разьдзелы перадканцавыя, зьвязаныя зь Вільняю — XX... Болей »
Кажучы пра Алеся Бяляцкага, я бязь лішняга патасу згадваю пра найлепшыя якасьці чалавека. Прыцягальнае спалучэньне ўпартасьці і дабрыні дазволіла яму стаць пасьпяховым архітэктарам чалавечых супольнасьцяў. Ёсьць такое трапнае назіраньне. Два незнаёмыя расейцы, заходзячы ў пусты вагон электрычкі, як правіла, сядаюць побач. Два незнаёмыя беларусы — у розных канцах вагона. Беларусы — індывідуалісты, ім не ўласьцівая абшчыннасьць. Для іх не... Болей »
У аўдыёкнігу ўвайшлі папулярныя гістарычныя апавяданні пісьменніка, а таксама аповесць “Сны імператара”. Слухача чакае сустрэча з цэлаю галерэяй гістарычных асобаў, сярод якіх Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года, Кацярына ІІ і царазабойца Ігнат Грынявіцкі, філосаф Казімір Лышчынскі і князь Геранім Радзівіл. Шэраг твораў уключаныя ў школьныя праграмы. аўтар вяртае нас у гісторыю нашага народа, бо менавіта праз гісторыю можна будавац... Болей »
“Мімікрыя” – даніна творцам, якія паўплывалі на стварэньне сьветапогляду аўтара: Бэрталучы, Віян, Набокаў, Кафка, літаратурныя экспэрымэнты Бэроўза і Томпсана. Гэтая кніга зазірае ў сьвет тых, хто жыве па-за грамадствам, соцыюмам і не імкнецца да яго далучацца, а хутчэй наадварот, пратэстуе супраць усяго будзённага, усяго масавага. Героі самі ствараюць сваё атачэньне, самі робяць яго такім, якім жадаюць бачыць, будуюць міты й казкі, міс... Болей »
У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваныя з сучаснасцю. За гэты твор у 1984 годзе аўтара пасмяротна ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяю імя Якуба Коласа. У той самы час на нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Міхаіл Пташук зняў паводле раману двухсерыйны мастацкі фільм "Чорны замак Альшанскі". Аўдыёкнігу начы... Болей »
Прадмова Галосныя А, Э, О Галосныя І, Ы Галосны У Галосныя Е, Ё, Ю, Я Зычныя Й, Ў Зычныя Т, Д Зычныя С, З Зычныя Ш, Ж Зычныя ДЖ, Ч Зычныя ДЗ, Ц Зычныя К, Х, Г Зычныя П, Б Зычныя Р Зычныя М, Н, Л Зычныя Ф, В Часціца НЕ, прыназоўнік БЕЗ Пісака Дзямід і Кузьма Пільшчыкі Дзед і Баба Ціт Балбатуха Бабры Хлеб Стукалачкі Гаварун Колькі слоў пра беларускую мову Багушэвіч Ф. З прадмовы да зборніка "Дудка беларуская" Янішчыц Я. ... Болей »
«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць пера... Болей »
Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" (1911—1925 гг.) — адзін з найлепшых клясычных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя — маладога беларуса — Якуб Колас глыбока асэнсоўвае нацыянальныя й агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасьць беларускага народу. Агульны час 5.25. Чытае Валер Шушкевіч. (p) "БелТонМедыя". Рэжысэр Валер Мазынскі. Болей »
Мініяцюры з’яўляюцца адной з распазнавальных рысаў творчасці Сакрата Яновіча. Гэтыя кароткія тэксты, хаця і напісаныя прозай, аднак з прычыны свайго лірызму, эмацыйнасці і незвычайнай моўнай гармоніі, балансуюць на мяжы паэтычнага ўзроўню. У сціснутай, лаканічнай форме пісьменнік распавядае пра свет беларускіх вёсак, які адмірае, пра сваю духоўную Радзіму, пра яе страту і абавязак захоўвання яе ў памяці, і робіць гэта з дапамогай мовы, ... Болей »