Альгерд Бахарэвіч стаў ляўрэатам нямецкай Прэміі Эрвіна Піскатара
2021-06-22 14:43
Узнагароду беларускаму пісьменьніку прысудзілі за два раманы і эсэістыку.Вядомага беларускага пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча ўганаравалі прэстыжнай нямецкай прэміяй
Erwin Piscator Preis за раманы
«Сарока на шыбеніцы» і
«Сабакі Эўропы», а таксама за эсэістыку. Пра гэта сам пісьменьнік
паведаміў у фэйсбуку.
Урачыстая цырымонія ўручэньня прэміі пройдзе ў Мюнхэне
31 жніўня. Раней прэмію традыцыйна ўручалі ў Нью-Ёрку, але праз пандэмію гэтае правіла зьмянілі.
Як адзначаецца ў паведамленьні арганізатараў, раманы і эсэ Бахарэвіча нагадваюць эўрапейцам, што «ня трэба адварочвацца, калі пануе аўтарытарызм».
«Раман
„Сабакі Эўропы“, пастаўлены беларускім Свабодным тэатрам, паказвае псыхалягічныя і сацыяльныя глыбіні антыўтапічнай звышдзяржавы.
Раман „Сарока на шыбеніцы“ паказвае чытачам, як хутка кожны з нас можа страціць нявіннасьць і зрабіцца дабраахвотным супрацоўнікам дзяржаўнай машыны тэрору», — напісалі арганізатары прэміі.