Шчур Макс

Макс Шчур - беларускі паэт, перакладнік, эсэіст.

Нарадзіўся 4 сьнежня 1977 г. у Берасьці. У 1994—1998 — студэнт Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Ад 1998 жыве ў Празе. Аўтар п’есы «Сьмерць тырана» (Мн., 1997), зборніка вершаў «Амфітэатар» (Прага-Гданьск, 1999), «Амальгама» (Менск, 2010), зборніка апавяданьняў «Ліст, знойдзены на папялічшы» (Познань, 2011), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Ягоныя вершы друкаваліся ў чэскіх, швэдзкіх і польскіх перакладах. Ляўрэат прэміі Янкі Юхнаўца за раман «Там дзе нас няма» (2004), гішпаніст (Premio Iberoamericano 2003). Перакладае з чэскай (Гелнэр, Кліма, Рэйнэк), гішпанскай (Кэвэдо, Борхэс, Лёрка), ангельскай(«Прыгоды Алесі ў дзівоснай краіне», «ARCHE», 2002) моваў. Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філязофіяй мастацтва, дачыненьнямі культуры й палітыкі.

 

Шчур Макс :: Publications

epub
Шчур Макс, Бабуля

Бабуля

Аповед

Шчур Макс

Бабуля нахіляецца над жалезным рукамыйнікам, кульбай высоўвае з-пад яго ацынкаванае вядро, бліжэй да сябе, так, каб яно апынулася ў яе каля самых мыскоў. Усім целам абапіраецца на рукамыйнік. Я адварочваюся да вакна і толькі чую знаёмы гук, падобны да бруення вады, калі напускаць яе ў нашую гарадcкую ванну з крана. Цяпер я ўжо ведаю, што робіць над вядром бабуля – як быў малы, не здагадваўся. Ёй заўжды было больш няёмка папрасіць мяне в... More »


epub
Шчур Макс, Уратаванне

Уратаванне

Аповед

Шчур Макс

Самае смешнае, што я насамрэч была побач з месцам здарэння ў тую гадзіну, калі ў шэрагу іншых ахвяраў невядомага піратэхніка атрымала ганаровае права быць пахаванай у маўзалеі сваёй улюбёнай падземнай станцыі, бадай, найпрыгажэйшай у горадзе – акурат кіравалася з рэпетытарства дамоў, і тут такое. Не, у метро я не спускалася, але бачыла прыкрытыя белымі прасцінамі целы на ходніках, адным з якіх мусіла быць я сама, але не надта прыглядала... More »


Шчур Макс, Амальгама

Амальгама

Шчур Макс

Макс Шчур – паэт тонкі і геамэтрычны. Хочацца нават сказаць пра паэтычнае піфагарэйства, альхімію лічбы. Ён паэт сярэдзіны, паэт формы, – але не фармальны. І вось нарэшце – Амальгама – першая яго кніга, што выходзіць у Менску. (Ігар Бабкоў) More »


Альманах Беларус, 2013

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... More »


pdf
Альманах Беларус, 2011

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... More »


pdf
Альманах Беларус, 2010

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... More »


pdf
Каб жыло наша Слова

Каб жыло наша Слова

зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага

So That Our Word Will Live is a result of a scientific conference marking the 90th anniversary of Fyodar Yankouski, a prominent Belarusian philologist. The collection features his research papers, as well as material about Fyodar Yankouski – associates’ and his former students’ accounts and recollections concerning this scholar and teacher, his school of thought and his articles about Slavic philology issues. The book includes reviews o... More »»


pdf
Альманах Беларус, 2009

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта з аўтараў ня мае доступу да Інтэрнэту, то свае творы, запісаўшы на электронныя носьбіты інфармацыі (CD, DVD), можна даслаць поштай More »


pdf
Альманах Беларус, 2008

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

“Абежнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня”, грамадзка палітычны незалежны часапіс сатыры й гумару “Асьцюк”, часапіс Беларускага Жаночага Аб’еднаньня ў Францыі “Беларуска”, “Бюлетэнь Крывіцкага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны”, часапіс беларускай моладзі “Вясна”, ворган беспартыйнага задзіно чаньня для супраціву з гумарам сярод братоў у нядолі “Камар на Чужыне”, гумарыстычна сатырычны месячнік “Крапіва”, часапісь нацыянальна ... More »


pdf
Альманах Беларус, 2007

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Альманах “Беларус” быў задуманы для таго, каб даць магчымасьць беларускім творцам, і ўжо вядомым, і, што вельмі важна, толькі пачынаючым, якія жывуць у замежжы і ня маюць магчымасьці друкавацца на Бацькаўшчыне, пазнаёміць чытачоў са сваімі літаратурнымі спробамі. Спадзяюся, што гэтае прызначэньне альманах выканае і адкрые дарогу ў вялікую літаратуру не аднаму таленту. Альманах друкуецца клясычным правапісам, таму ўсе тэксты будуць адапт... More »


First   Previous   [1-3]   Next   Last