Сазонаў Віктар

Сазонаў Паўлавіч Віктар нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 году ў вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласці.

Там жа закончыў Гальшанскую Сярэднюю школу (1980).

Адукацыя - гісторык. Скончыў Гарадзенскі Дзяржаўны Ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Служыў у Савецкай Арміі ў паветранна-дэсантных войсках (1981 – 1983). Вайсковая спецыяльнасьць – разведчык войскаў спецыяльнага прызначэньня.

Прайшоў працоўны шлях ад токара на Ашмянскім філіяле Вільнюскага завода радыёвымяральных прыбораў (1980) да навуковага супрацоўніка Беларускага Дзяржаўнага Музея гісторыі рэлігіі ў Гародні (1991-1993).

Быў галоўным рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню “Свой лад” (2002-2004), прыватным прадпрымальнікам.

Як журналіст і літаратар друкаваўся ў розных беларускіх і замежных выданьнях (“Літаратура і Мастацтва”, “Rochnik grodzienski”, “Ніва”, “Kartki”, “Деяслоў”, “Новы замак”, “Асоба і час” і інш.) і на інтэрнет-сайтах.

З сярэдзіны 1980-х у грамадскім руху. Сябра гісторыка-культурнага клубу “Паходня” – першай недзяржаўнай грамадскай арганізацыі ў Гародні (з 1987); Таварыства Беларускай Мовы – быў сябрам Гарадзенскай рады; Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – быў сябрам абласной рады; Беларускай Асацыяцыі Журналістаў; Грамадскага аб’яднаньня “Фонд імя Льва Сапегі” – сябра праўленьня, каардынатар і распрацоўшчык адукацыйных праграмаў; адзін з заснавальнікаў Таварыства братоў Каліноўскіх; настаўніцкага згуртаваньня “Вулей”; Зараз кіраўнік Гарадзенскага аддзяленьня Праваабарончага Цэнтру “Вясна”.

У палітычным жыцці таксама з сярэдзіны 1980-х. Быў сябрам Палітрады Аб’яднаных Дэмакратычных Сіл. Старшыня Гарадзенскай філіі партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, намеснік старшыні БСДГ. Неаднаразова затрымліваўся і караўся за свае погляды штрафамі і арыштамі.

Творы:

Кнігі:

1) Кніга “Занатоўкі кантрабандыста”. Беласток, 2005 г. , выдавец: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”.
2) Кніга “Сандалі мітрапалітыка або Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”. Гродна, 2012 г. , выдавец: Kolegium Europu Wshodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, выбавецкая скрыя : Гарадзенская бібліятэка.
3) Кніга “Паэзія прозы”. Гродна, 2013 г. , выдавец: Гарадзенская бібліятэка.
4) Кніга “Суседскія былі”. Беласток, 2015 г. , выдавец: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”.
5) Кніга “Занатоўкі кантрабандыста”. Беласток, 2009 г. , выдавец: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”.
6) Кніга “Notatki kontrabandzisty”. Białystok, 2009 г. , выдавец: Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś; Rada Programova Tygodnika “Niva”
7) Кніга “Notatki kontrabandzisty”. Białystok, 20010 г. , выдавец: Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś.
8) Кніга “Bajdy sąsiedzkie”. Białystok, 2011 г. , выдавец: Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś

Іншыя публікацыі:

Серыя адукацыйных брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці”. Шчэцін, 2001 – 2006.

Таксама ў часопісе “Дзеяслоў” надрукаваны эсэ з зборніка “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Паэзія прозы” і іншыя.

Літаратурныя матэрыялы надрукаваныя і ў альманаху “Новы замак”, а таксама ў альманаху “Асоба і час” і інш.

У газеце “Ніва” цалкам друкаваліся зборнікі “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Дзедав мудрасці”, “Аповеды вяс1лай шклянкі” і “Суседскія былі”.

На хвалях “Радыё Рацыі” у аўтарскім чытаньні ў рубрыцы “Літаратура памежжа” прагучалі зборнікі “Занатоўкі кантрабандыста”, “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Суседзкія былі”, “Аповеды вясёлай шклянкі”.

На старонках “Літаратуры і Мастацтва”, у серыі адукацыйных брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці” быў надрукаваны аналітычна-даследчы матэрыял “Каб не ўмёрлі”, які дасьледаваў адрозненьні беларускага моўнага менталітэту ад моўнага менталітэту расейскай і іншых моваў. Матэр’ял стаіць на некалькіх інтэрэт-сайтах.

На старонках “Ніва” выйшлі некалькі сотняў фел’етонаў аналітычнага характару.

Фелетоны увесь час выходзяць таксама і ў гукавым запісе на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Вядуцца пастаянныя блогі на сайтах Беларускага Радыё Рацыя і Гарадзенскай вясны

Аналітычныя матэрыялы таксама выходзяць на розных інтэрнэт-сайтах і іншых друкаваных выданнях.

 

Сазонаў Віктар :: Publications

epub
Сазонаў Віктар, Сумная гісторыя

Сумная гісторыя

Урывак з аповесці

Сазонаў Віктар

У белым, як Паўночны полюс, пакоі дзесяць на дванаццаць метраў маўкліва і стомлена стаяла такое ж белае, нібы Паўднёвы полюс, інваліднае крэсла. Яно было абцягнутае пяшчотнай, тонкай, мяккай, далікатнай і добра апрацаванай скурай, таксама белай, і нахабна, як вульгарная жанчына ў кампаніі падвыпітых і ўзбуджаных мужчын, размяшчалася пасярэдзіне пакоя, нібыта падкрэслівала тым сваю значнасць і запатрабаванасць у гэтай абмежаванай белымі ... More »


pdf
Сазонаў Віктар, Суседскія былі

Суседскія былі

Сазонаў Віктар

Ці ж усе з нас свядомыя, да якой справы ў Беларусі прыдатная звычайная вясковая лаванка і тая, якая апынулася раптам перад гарадскім шматпаверхавіком? Гэта месца, у якім мы даведаемся пра ўсё багацце беларускіх уяўленняў пра справядлівасці і несправядлівасці гэтага свету. Тут свабодна можна панаракаць на ўладу, мужа ці жонку, сусветную палітыку і рост цэн у крамах і на рынках. I менавіта лавачка, а не агульнавядомая з літаратуры савецка... More »


pdf
mp3
epub
Сазонаў Віктар, Паэзія прозы

Паэзія прозы

Прысвячаецца вязню сумлення Алесю Бяляцкаму

Сазонаў Віктар

Віктар Сазонаў. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года, сто год пасля Паўстання. Паходзіць з славутых Гальшанаў. Жыве ў Гародні. Па нацыянальнасці – беларус, па веравызнанні – праваслаўны, жанаты, выхаваў сына і дачку, па адукацыі – гісторык, вайсковая спецыяльнасць – разведчык спецназа, сёння – журналіст, публіцыст, пісьменнік. Аўтар кнігі “Занатоўкі кантрабандыста”, якая была перакладзена на польскую мову. З канца 80-х гадоў ХХ ст. актыў... More »


pdf
epub
Сазонаў Віктар, Сандалі мітрапалітыка

Сандалі мітрапалітыка

або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі

Сазонаў Віктар

Што такое палітыка? Наўрад ці хто, каб адказаць на гэтае пытанне палезе ў тлумачальныя слоўнікі ці стане доўга пра тое разважаць. У лепшым выпадку, большасць людзей, з нейкім незразумела з чаго ўзятым гонарам скажуць, што яны палітыкай не займаюцца. Маўляў, яны вышэй гэтага. Альбо таму, што лічаць сябе дзелавымі людзьмі і не маюць часу на бессэнсоўны, на іх думку, занятак. Або таму, што на свеце ёсць, зноў жа іх меркаваннем, безліч ціка... More »


pdf
Сазонаў Віктар, Занатоўкі кантрабандыста

Занатоўкі кантрабандыста

або аповеды Сымона Нальшанскага

Сазонаў Віктар

Зборнік апавяданняў Віктара Сазонава з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Дасціпныя здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова змушаюць задумацца над тым, да чаго імкнецца большасць жыхароў памежнай зоны? Якія перспектывы маюць у сваім жыцці, якая галоўная мэта і сэнс гэтага жыцця? Чытаючы апавяданні раскрываецца поўня чалавечай глупасці, безра... More »


mp3
Сазонаў Віктар, Занатоўкі кантрабандыста (аўдыёкніга)

Занатоўкі кантрабандыста (аўдыёкніга)

або аповеды Сымона Нальшанскага

Сазонаў Віктар

Час — адзінае, над чым ніколі не будзе ўладарыць чалавек. Ён цячэ ў прасторы па сваіх, невядомых нам законах, і ніхто не можа вярнуць яго назад. Ні адзін чалавек не здольны патрапіць ні ў мінулае, ні ў будучыню. Хіба толькі ў марах, або ўспамінах. Канец васьмідзесятых і пачатак дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя для беларусаў прынёс вялікія змены. Разваліўся Савецкі Саюз, Рэспубліка Беларусь стала незалежнай суверэннай Дзяржавай. Ад... More »


pdf
epub
Сазонаў Віктар, Занатоўкі кантрабандыста

Занатоўкі кантрабандыста

або аповеды Сымона Нальшанскага

Сазонаў Віктар

A Smuggler's Notes The collection of short stories by Viktar Sazonau could be an excellent textbook for customs officers in Belarus and Poland. The real-life stories about adventures of smugglers are both funny and make one think about what have become the major occupation of most border area residents. What they have made of their lives and what is the meaning of their lives? The stories are about people's stupidity, desperation a... More »»


pdf
Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці, Брашура 3

Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія р...

Палякі ўважаюць яго за паляка, літоўцы за літоўца, беларусы за беларуса. Найпрыгажэйшыя ваколіцы беларускага Наваградку апяваў цудоўнай польскай мовай, усклікаючы Litwo, Ojczyzno moja... Грамадзянін Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. А каб усё дакладна зберці – дадамо, што бабулю меў найверагодней габрэйку, нарадзіўся падданым расейскага цара. Адам Міцкевіч. Разважалася пра яго, чытаючы цікавы нарыс Валерыя Задалі пра нацыян... More »


pdf
Лідарства і моладзевыя арганізацыі, Брашура 5

Лідарства і моладзевыя арганізацыі

Праграма, падтрыманая праз еўрапейскую камісію пад найменнем “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці скончылася” у ліпені 2002 году. Удалося выдаць чатыры брашуры, адрасаваныя беларускім настаўнікам. Пісалі іх аўтары з Беларусі і Польшчы. У варштатах на Гарадзеншчыне і ў Шчэціне ўзялі ўдзел больш як сто настаўнікаў. Надта цікавымі былі шчэцінскія варштаты ў ліпені. Удзельнікі – настаўнікі з Гародні, Ваўкавыску, Ліды, Наваградку, ... More »


pdf
Беларускія свядомасць, мова, гісторыя: на зломе стэрэатыпаў, Брашура 1

Беларускія свядомасць, мова, гісторыя: на зломе стэр...

Ужо шмат гадоў Шчэцінскі Адукацыйны Цэнтр Фонду Развіцця Мясцовай Дэмакратыі супрацоўнічае з беларускай недзяржаўнай арганізацыяй “Фонд імя Льва Сапегі”. Калі ў мяне, паляка, пытаюцца па якой прычыне, што такога важнага я знаходжу ў беларусах, узнікае два адказы. Па-першае, беларусы належаць да супольнасці народаў Еўропы, усяго свету. А паколькі склалася так, што іх культура і нацыянальная адметнасць пакінулі свой след у гісторыі, то зн... More »


First   Previous   [1-3]   Next   Last