Кудасава Наста

Кудасава Наста, паэтка.

Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”.

Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999 г. (“Наша Ніва”, “Новы час”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш). Аўтарка кніг паэзіі “Лісце маіх рук” (2006), “Рыбы” (2013), “Маё невымаўля” (2016).

Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра "Кніга году-2016" за зборнік “Маё невымаўля”, прэмію "Празрысты Эол" (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года». Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 г., лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні, а таксама розных міжнародных паэтычных фестываляў – “Вершы на асфальце”, “Кіеўскія лаўры”, “Meridian Lutsk” і інш. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, балгарскую, англійскую і іншыя мовы.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Кудасава Наста :: Выданьні

pdf
Маладосць, 12 (721) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

12 (721) 2013

Тут змешчаны скан дакумента, які адлюстроўвае самы пачатак «Маладосці»: Аляксей Кулакоўскі прызначаецца галоўным (у першапачатковай версіі — «адказным») рэдактарам. Сёлета «М» шэсцьдзясят, Кулакоўскаму — сотка. І гэты апошні нумар за юбілейны год — найлепшая нагода ўспомніць першага. У рубрыцы «Эпісталярый» можна прачытаць некалькі лістоў, а на фота з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ўбачыць занятага раздачай аўтографа... Болей »


pdf
Верасень, 1

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

1

Часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданьне. "За апошні час адышлі ў гісторыю адразу два часопісы для моладзі — "Першацвет" і "Бярозка". "Верасень" заснаваны, каб кампэнсаваць гэтыя выдавецкія прагалы і падтрымаць маладых літаратараў", — сказаў агенцтву БелаПАН Эдуард Акулін. Новы часопіс, зазначыў ён, будзе друкаваць лепшае, што зьяўляецца ў сучаснай беларускай літара... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 15

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

15

* Адамовіч Славамір, Момант ісьціны * Бараташвілі Ніколаз, Малітва, узьнесеная да сінечы * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Гілевіч Ніл, Забаўныя гісторыі * Грыль Франц Салес, "Коткі" і "жрыцы каханьня". Руслан Вашкевіч — мастак новага авангарду з інтэлектуальна—іранічай інтуіцыяй * ДАНІЛЬЧЫК Аксана, Паўночны анёл * Дзядзенка Зьміцер, Аршанскія здані * Дранько-Майсюк Леанід, Ня... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 05

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

05

* Кнігапіс * Слова ад Дзеяслова / Нашыя аўтары * Арлоў Уладзімер, Букет залатых бясьсьмяротнікаў * Багданава Галіна, Дуэт * Барадулін Рыгор, Каб на зямлі жыцьцю цяплей было... * Быкаў Васіль, Апалягетыка інтэграцыі * Гібок-Гібоўскі Алесь, Ці далёка нам яшчэ да Беларусі? * Гіль Мікола, Быў у мяне Магнат * ГРЫШКЕВІЧ Сяргей, Перамагчы ў чалавеку страх * Дашчынскі Алесь, Полацк жывы літаратурай ... Болей »


video
Кудасава Наста, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан, Кантэкст

Кантэкст

Наста Кудасава. Светлая паэзія ў цёмныя часы

Кудасава Наста, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" распачынае новы відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. Вядоўцамі праграмы выступаюць Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч. Госця чацвертага выпуску нашай праграмы — паэтка Наста Кудасава. Будзьце ў "Кантэксце"!<br /><br /><center><iframe width="... Болей »


video
Кудасава Наста, Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Кудасава Наста

Наста Кудасава – паэтка, перакладчыца. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999. Аўтар кніг паэзіі «Лісце маіх рук», «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016). Уладальніца заахвочвальная прэміі часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе (намінацыя «Дэбют») і прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году — 2016». Атрымлівала стыпендыю імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 годзе. У 2019 стала лаўрэаткай першага фэста Уладзіміра Каратке... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя