Ёрш Сяргей

Нарадзіўся 29.02.1972 году ў Слоніме, што ў Гарадзенскай вобласьці. Беларускі гісторык, журналіст. Скончыў слонімскую СШ № 1 (1989), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М. Танка (1994). Служыў у беларускім войску (1994-95). Працаваў дырэктарам Народнага музэю СШ № 4 г. Слоніма (1995-97), журналістам газэтаў “Газета Слонімская” (1997-2001), “День” (2002), “Наша ніва” (2002-2004). Выдаваў газэты “Голас камбатанта” (Слонім-Менск, 2000-2001), “Наша вера” (Слонім, 2000), часопіс “Слонімскі край” (2000) ды інш. Галоўны рэдактар і адзін з выдаўцоў часопіса “Беларускі Рэзыстанс” (Менск, з 2004-га). Дасьледуе беларускі нацыянальны супраціў 1940-50-х гадоў, гісторыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы, гісторыю Слонімшчыны. Аўтар кнігаў “Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі” (Слонім-Менск, 1998), “Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944-1956. Даведнік” (у сааўтарстве; Менск, 1999), “Рыцар Свабоды. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву” (Менск, 2004), брашураў “Слонімшчына антысавецкая” (Слонім, 1999), “Беларуская партызанка” (Менск, 1999), “Маладзёжны незалежніцкі рух на Слонімшчыне (гістарычны нарыс)” (пад псеўданімам “Міхась Гутар”, Слонім, 2000), “Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў” (Менск, 2001), “Беларускі нацыяналізм. Даведнік” (пад псеўданімам “Пятро Казак”, Менск, 2001), “Генэрал вызвольнага фронту” (пад псеўданімам “Ян Каваль”, Менск, 2002), “Была вайна. З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву” (у сааўтарстве, Менск, 2003) ды інш. Ляўрэят прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру за кнігу “Вяртаньне БНП” (1998), ляўрэят прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў “За ўсталяваньне свабоды прэсы на Беларусі” (1998). Жанаты, мае дачку Рагнеду. Жыве ў Менску.

 

Ёрш Сяргей :: Publikacje

pdf
Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей, Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

(1916– 2016)

Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей

У гэтым выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны ХХ — пачатку ХХI стагоддзя. Гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі. Więcej »


pdf
Ёрш Сяргей, Дэсант у няпэўнасць

Дэсант у няпэўнасць

Беларускі парашутны батальён "Дальвіц" 1944-1945 гг.

Ёрш Сяргей

Апошняя вайна, якая самым непасрэдным чынам закранула Беларусь, дагэтуль крывавіць. Нягледзячы на тое, што пасля яе заканчэння ўжо прайшлі больш за 60 гадоў. Не ўсе раны загоеныя, не ўся праўда сказаная. Няма адзінай ацэнкі тых жахлівых падзеяў на нашай зямлі: для кагосьці вайна Вялікая Айчынная, для кагосьці Другая сусветная, іншыя кажуць пра малую грамадзянскую, якая разгарнулася на фоне супрацьстаяння дзвюх імперый — бальшавіцкага СС... Więcej »


pdf
Ёрш Сяргей, Саюз Вызваленьня Беларусі

Саюз Вызваленьня Беларусі

1946—1947 гг.

Ёрш Сяргей

Siarhiej Jorsz, Związek Wyzwolenia Białorusi Historia wystąpień antysowieckich była, w odróżnieniu od sąsiadów, białą plamą w historiografii białoruskiej. Związek Wyzwolenia Białorusi, był jedną z tych organizacji, które tworzyli młodzi patrioci gotowi ofiarować siebie dla sprawy niepodległości ojczyzny. Długo o tym związku wiedzieli tylko jego uczestnicy, którzy przeszli przez obozy stalinowskie i archiwa KGB. Gdy Białoruś w 1991 ro... Więcej »»


pdf
Ёрш Сяргей, Рыцар Свабоды

Рыцар Свабоды

Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву Спэцвыпуск часопіса “Беларускі Рэзыстанс“

Ёрш Сяргей

Siarhiej Jorsz, Rycerz wolności Ksiązka Siarhieja Jorsza- wybitnego badacza białoruskiego sprzeciwu, poświęcona jest jednej z najważniejszych postaci ruchu odrodzeniowego- księdzu Wincentemu Godlewskiemu. Ksiądz Godlewski- niestrudzony bojownik o wolność i niezależność Białorusi- pozostawił znaczące dokonania niemal w każdym okresie historii Białorusi w pierwszej połowie XX wieku. Cieszył się, gdy ogłoszona została niezależność BNR, w... Więcej »»


pdf
Ёрш Сяргей, Лескець Сяргей, Была вайна...

Была вайна...

З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву

Ёрш Сяргей, Лескець Сяргей

Była wojna… z historii oporu antysowieckiego Znana jest Ukraińska Armia Powstańcza, czy jak mówiono o niej w okresie radzieckim „banderowcy”, tak samo litewscy Leśni Bracia lub polska Armia Krajowa. I tylko Białoruś przedstawiano jako „błękitnooką partyzancką republikę radziecką”. Sierhiej Jorsz, który prowadził badania i bezskutecznie próbował obronić dysertację na ten temat, zrobił wiele dla odkrycia prawdy o latach powojennych na B... Więcej »»


pdf
Ёрш Сяргей, Генэрал вызвольнага фронту

Генэрал вызвольнага фронту

Ёрш Сяргей

Generał walki wyzwoleńczej Wybrane z biografii wiadomości o życiu i walce ofiarnego patrioty, bojownika o niezależność Białorusi, generała Dymitra Kosmowicza – kolejna publikacja Siarhieja Jarsza, który poświęcił się badaniom nad oporem antyradzieckim na Białorusi. Książka ukazuje dojrzewanie i kształtowanie generała Dymitra Kosmowicza jako Białorusina patrioty. Generał, człowiek wykształcony, swoją wiedzą i wszystkie siły poświęci... Więcej »»


pdf
Ёрш Сяргей, Усевалад Родзька

Усевалад Родзька

Правадыр беларускіх нацыяналістаў

Ёрш Сяргей

Siarhiej Jorsz, Usiewałod Rodźka- przywódca nacjonalistów białoruskich Badacz historii białoruskiej rezystencji prezentuje kolejną publikację poświęconą postaciom białoruskiego ruchu antysowieckiego. Bohaterem broszury jest Usiewałod Rodźka, przewodniczący Białoruskiej Partii Niezależności, major Białoruskiej Obrony Krajowej - patriota i bojownik o niepodległość ojczyzny. Podwójna działalność: jako współpracownika najeźdźców i tajnego... Więcej »»


pdf
Ёрш Сяргей, Вяртаньне БНП

Вяртаньне БНП

Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі

Ёрш Сяргей

Powrót Białoruskiej Partii Niezależności Naukowcy, którzy zajmują się zagadnieniami zakazanymi w czasach władzy radzieckiej, wyłączonymi z zakresu badań naukowych, obecnie w dalszym ciągu napotykają na różne trudności- podstawowe źródła informacji ukryte są w tajnych archiwach, do których dostęp jest utrudniony. Chociaż niektóre dokumenty pojawiały się w publikacjach radzieckich, to ich ujawnienie służyło określonym celom propagandow... Więcej »»


pdf
Беларускі Рэзыстанс, 2 (13) 2012

Беларускі Рэзыстанс

Часопіс найноўшай гісторыі

2 (13) 2012

Cкаўцкая паштоўка з партызанскімі матывамі Архіўная справа Янкі Гінько. Да 100-х угодкаў з дня нараджэньня сябра ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі Атрута супраць “лясных братоў” Кніга пра беларускіх камандас Справа Гадлеўскага Справа начальніка штабу батальёну Чырвонай Арміі Івана Люцко. Зноў пра спробу ўзьняць узброенае паўстаньне на Случчыне ў 1931 годзе Сшытак Уладзімера Шундрыка. Былы СБМавец пісаў “апавяданьні” ... Więcej »


pdf
Беларускі Рэзыстанс, 2 (11) 2011

Беларускі Рэзыстанс

Часопіс найноўшай гісторыі

2 (11) 2011

Тэма гэтага нумару “БР” — беларускі нацыянальны партызанскі рух падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў. Ад самага пачатку мы па драбніцах зьбіралі і публікавалі зьвесткі на гэтую тэму, каб толькі абазначыць яе, заахвоціць нашых аўтараў да пошуку новых сьведчаньняў і дакумэнтаў. Цяпер надыйшоў час пераходзіць на новы ўзровень: да абагульненьня і крытычнага аналізу. Нумар доўга ішоў да чытача, бо пачаў рыхтавацца яшчэ ў 2007-м. За гэтыя... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-3]   Następna   Ostatnia