Ёрш Сяргей

Нарадзіўся 29.02.1972 году ў Слоніме, што ў Гарадзенскай вобласьці. Беларускі гісторык, журналіст. Скончыў слонімскую СШ № 1 (1989), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М. Танка (1994). Служыў у беларускім войску (1994-95). Працаваў дырэктарам Народнага музэю СШ № 4 г. Слоніма (1995-97), журналістам газэтаў “Газета Слонімская” (1997-2001), “День” (2002), “Наша ніва” (2002-2004). Выдаваў газэты “Голас камбатанта” (Слонім-Менск, 2000-2001), “Наша вера” (Слонім, 2000), часопіс “Слонімскі край” (2000) ды інш. Галоўны рэдактар і адзін з выдаўцоў часопіса “Беларускі Рэзыстанс” (Менск, з 2004-га). Дасьледуе беларускі нацыянальны супраціў 1940-50-х гадоў, гісторыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы, гісторыю Слонімшчыны. Аўтар кнігаў “Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі” (Слонім-Менск, 1998), “Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944-1956. Даведнік” (у сааўтарстве; Менск, 1999), “Рыцар Свабоды. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву” (Менск, 2004), брашураў “Слонімшчына антысавецкая” (Слонім, 1999), “Беларуская партызанка” (Менск, 1999), “Маладзёжны незалежніцкі рух на Слонімшчыне (гістарычны нарыс)” (пад псеўданімам “Міхась Гутар”, Слонім, 2000), “Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў” (Менск, 2001), “Беларускі нацыяналізм. Даведнік” (пад псеўданімам “Пятро Казак”, Менск, 2001), “Генэрал вызвольнага фронту” (пад псеўданімам “Ян Каваль”, Менск, 2002), “Была вайна. З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву” (у сааўтарстве, Менск, 2003) ды інш. Ляўрэят прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру за кнігу “Вяртаньне БНП” (1998), ляўрэят прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў “За ўсталяваньне свабоды прэсы на Беларусі” (1998). Жанаты, мае дачку Рагнеду. Жыве ў Менску.

 

Ёрш Сяргей :: Publications

pdf
Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей, Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

(1916– 2016)

Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей

У гэтым выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны ХХ — пачатку ХХI стагоддзя. Гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі. More »


pdf
Ёрш Сяргей, Дэсант у няпэўнасць

Дэсант у няпэўнасць

Беларускі парашутны батальён "Дальвіц" 1944-1945 гг.

Ёрш Сяргей

Апошняя вайна, якая самым непасрэдным чынам закранула Беларусь, дагэтуль крывавіць. Нягледзячы на тое, што пасля яе заканчэння ўжо прайшлі больш за 60 гадоў. Не ўсе раны загоеныя, не ўся праўда сказаная. Няма адзінай ацэнкі тых жахлівых падзеяў на нашай зямлі: для кагосьці вайна Вялікая Айчынная, для кагосьці Другая сусветная, іншыя кажуць пра малую грамадзянскую, якая разгарнулася на фоне супрацьстаяння дзвюх імперый — бальшавіцкага СС... More »


pdf
Ёрш Сяргей, Саюз Вызваленьня Беларусі

Саюз Вызваленьня Беларусі

1946—1947 гг.

Ёрш Сяргей

The Belarus Liberation Union by Syarhey Yorsh Unlike in neighboring countries, anti-Soviet resistance was an untapped subject in the Belarusian historiography. The Belarus Liberation Union was a group formed of young patriots ready to sacrifice themselves for independence of Belarus. For quite a long time, nobody knew about the organization, except for its members who went through Stalin's labor camps. Information about the group has b... More »»


pdf
Ёрш Сяргей, Рыцар Свабоды

Рыцар Свабоды

Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву Спэцвыпуск часопіса “Беларускі Рэзыстанс“

Ёрш Сяргей

The Freedom Knight by Syarhey Yorsh Syarhey Yorsh, a prominent researcher of Belarusian resistance movements, recounts the story of Pastor Vintsent Hadleuski, a major fighter for freedom and independence of Belarus who left a trace in every epoch of the nation's history in the early 20th century. He welcomed the proclamation of the Belarusian National Republic, advocated the revival of Belarusian-language instruction and religious serv... More »»


pdf
Ёрш Сяргей, Лескець Сяргей, Была вайна...

Была вайна...

З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву

Ёрш Сяргей, Лескець Сяргей

The War Raged On. From Anti-Soviet Resistance History Many people have heard of the Ukrainian Resurgent Army, or banderovtsy as they were called in the Soviet Union, Lithuania's Forest Brothers or Poland's Armia Krajowa. Belarus during World War II was portrayed a partisan Soviet republic. Syarhey Yorsh, who studied anti-Soviet resistance movements in Belarus and made an unsuccessful attempt to defend a thesis on the subject, played ... More »»


pdf
Ёрш Сяргей, Генэрал вызвольнага фронту

Генэрал вызвольнага фронту

Ёрш Сяргей

Liberation Front General General Zmitser Kasmovich, a selfless patriot and fighter for the country's independence, is yet another subject of historian Syarhey Yorsh, who specializes in anti-Soviet resistance in Belarus. The book describes the rise of General Kasmovich as a true Belarusian patriot. The general received excellent education and worked consistently toward independence of Belarus. A member of the Belarusian Independence ... More »»


pdf
Ёрш Сяргей, Усевалад Родзька

Усевалад Родзька

Правадыр беларускіх нацыяналістаў

Ёрш Сяргей

Usevalad Rodzka a Guide of Belarusian Nationalists by Yorsh Syarhey A researcher of anti-Soviet resistance, Syarhey Yorsh has come up with a new book about Usevalad Rodzka, leader of the Belarusian Independence Party, a Belaruskaya Krayovaya Abarona (Belarusian Home Guard) major, a patriot and fighter for his Fatherland's independence. Rodzka's dual life – as a Nazi collaborator and leader of an underground anti-Soviet, anti-Nazi group... More »»


pdf
Ёрш Сяргей, Вяртаньне БНП

Вяртаньне БНП

Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі

Ёрш Сяргей

BNP's Comeback Historians working on subjects that were banned in the Soviet Union have had great difficulty accessing original documents still kept in secret archives. A few documents were published in Soviet periodicals but they were interpreted in a biased way and used for propaganda. Anti-Soviet resistance in Belarus also was a banned topic in the Soviet Union. The Belarusian Independence Party (BNP) was one of the pages tightly ... More »»


pdf
Беларускі Рэзыстанс, 2 (13) 2012

Беларускі Рэзыстанс

Часопіс найноўшай гісторыі

2 (13) 2012

Cкаўцкая паштоўка з партызанскімі матывамі Архіўная справа Янкі Гінько. Да 100-х угодкаў з дня нараджэньня сябра ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі Атрута супраць “лясных братоў” Кніга пра беларускіх камандас Справа Гадлеўскага Справа начальніка штабу батальёну Чырвонай Арміі Івана Люцко. Зноў пра спробу ўзьняць узброенае паўстаньне на Случчыне ў 1931 годзе Сшытак Уладзімера Шундрыка. Былы СБМавец пісаў “апавяданьні” ... More »


pdf
Беларускі Рэзыстанс, 2 (11) 2011

Беларускі Рэзыстанс

Часопіс найноўшай гісторыі

2 (11) 2011

Тэма гэтага нумару “БР” — беларускі нацыянальны партызанскі рух падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў. Ад самага пачатку мы па драбніцах зьбіралі і публікавалі зьвесткі на гэтую тэму, каб толькі абазначыць яе, заахвоціць нашых аўтараў да пошуку новых сьведчаньняў і дакумэнтаў. Цяпер надыйшоў час пераходзіць на новы ўзровень: да абагульненьня і крытычнага аналізу. Нумар доўга ішоў да чытача, бо пачаў рыхтавацца яшчэ ў 2007-м. За гэтыя... More »


First   Previous   [1-3]   Next   Last