Гардзіенка Наталля

Наталля Гардзіенка, гісторык, кандыдат гістарычных навук. Нарадзілася ў 1977 г. у Мінску. Вучылася ў школах Мінску, Саны (Йемен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1999 гг. скончыла гістарычны факультэт БДУ. У 2003 г. абараніла дысертацыю па тэме "Становішча жынчыны-шляхцянкі ў Вялікім княстве Літоўскім у XVIII ст."

Ад 2002 г. зацікавілася гісторыяй беларускай эміграцыі. Аўтар кніг "Беларусы ў Аўстраліі" (2004) і "Беларусы ў Вялікабрытаніі" (2010) ды некалькіх дзясяткаў навуковых публікацый. Ад 2004 г. з'яўляецца адказным рэдактарам часопіса "Запісы БІНіМ". Сябра управы Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

 

Гардзіенка Наталля :: Publications

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, суправаджальныя тэксты, агульнае рэдагаванне, каментары, Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Выбранае

Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Выбранае

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, суправаджальныя тэксты, агульнае рэдагаванне, каментары

Чацвёртая кніга ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага мінулага і сучаснасці. Многія артыкулы, успаміны, развагі, інтэрв’ю, змешчаныя на іх старонках, важныя і актуальныя да сёння. ... More »


pdf
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Хронікі БІНіМу

Хронікі БІНіМу

Гісторыя Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў дакументах, лістах і ўспамінах

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфі... More »


pdf
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон - укладанне, Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны

Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны

Да 90-годдзя Янкі Запрудніка

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон - укладанне

Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку св... More »


pdf
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1982—1997)

Рада БНР (1982—1997)

Падзеі. Дакументы. Асобы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя... More »


pdf
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1970–1982)

Рада БНР (1970–1982)

Падзеі і дакументы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1970–1982): Падзеі і дакументы» (23-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903–1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (Мінск, 2013). У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных ... More »


pdf
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1947–1970)

Рада БНР (1947–1970)

Падзеі. Дакументы. Асобы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зроблена спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гіс... More »


pdf
Гардзіенка Наталля, Беларусы ў Вялікабрытаніі

Беларусы ў Вялікабрытаніі

Гардзіенка Наталля

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў. Кніга Наталлі Гардзіенкі – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. Аднак гэтая энцыклапедыя напісана так, шт... More »


pdf
Гардзіенка Натальля, Беларусы ў Аўстраліі

Беларусы ў Аўстраліі

Гардзіенка Натальля

Natallya Hardziyenka, Belarusians in Australia There are many places in Australia that have names connected with Belarus in one way or another. The continent's highest mountain is named after Tadevush Kastsyushka (Thaddeus Kosciusko). The Belarusian language can be heard in streets of Australian cities. Natallya Hardziyenka's Belarusians in Australia focuses on the Belarusian community in Australia. The author examines history of emig... More »»


Terra Alba, II

Terra Alba

Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры

У другім томе “Terra Alba” - “Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры” ў шэрагу арыгінальных даследаванняў, публікацый археаграфічных крыніц. фальклорных тэкстаў і эпісталярнай спадчыны робіцца спроба прасачыць адлюстраванне ў беларускай культуры інтымных бакоў чалавечага жыцця на ўсім працягу існавання беларускага этнасу. Цытаванне і перадрукоўка археаграфічных крыніц і перакладаў толькі з дазволу МТ “Брама”. Усе правы ... More »


Przegląd Środkowo-Wschodni, 4/2019

Przegląd Środkowo-Wschodni

4/2019

„Przegląd Środkowo-Wschodni” jest wydawany przez Katedrę Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Wydziału Lingwistyki Stosowanej Uniwersytetu Warszawskiego. Periodyk powstał w odpowiedzi na postulaty przedstawicieli polskich i zagranicznych ośrodków naukowych, w których programach badawczych znajduje się Europa Środkowo-Wschodnia. W środowisku naukowców ten region cieszy się niesłabnącą popularnością, wielokrotnie był przedm... More »


First   Previous   [1-4]   Next   Last