be

Дзядзенка Зміцер

Дзядзенка Зміцер

Зміцер Дзядзенка

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Оршы. У 1979-1983 гадах разам з сям'ёй пражываў у Манголіі.

У 1994-м закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, пасля чаго працаваў у розных СМІ.

Друкаваўся ў часопісах "Маладосць", "Спадчына", "Паміж", "Першацвет", "Полымя", "Arche", "Верасень". Лаўрэат літаратурнай прэміі "Празрысты ЭОЛ" (2019). Удзельнік бардаўскіх фэстаў "Аршанская бітва" і "Бардаўская восень".

Аўтар кніг:

"Аршанская шляхта" (1996)
"Беларусь: ні Эўропа, ні Расея" (2006)
"Наша страва" (2008, у суаўтарстве)
"Гісторыі ў прыцемках" (2015)
"Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя" (2017, электроннае выданне)
"Ордэн Прамяністых" (2020, электроннае выданне)

Дзядзенка Зміцер . Выданьні

„Бедны Генрык!”
epub

„Бедны Генрык!”

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

За дзвярыма нешта пастуквала і бразгатала. Першая фрэйліна прынцэсы з зацікаўленасцю павярнулася на гук і скрывіла тварык — дзверы расчыніліся з неймаверным грукатам. Б’ючы жалезнымі пятамі ў мармуровую падлогу, у залу ўвайшоў рыцар са знятым шаломам. Яго панцыр быў старанна апырсканы нечым чырвоным... Болей »

Гаў
epub

Гаў

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Кніжніка забралі пад раніцу. Два бамбізы ў спартовых нагавіцах і рыпучых скуранках выцягнулі яго з кватэры, запхнулі ў ліфт і пільна сачылі за кожным ягоным рухам. Кніжніка не расстралялі імем рэвалюцыі пад вокнамі ўласнай кватэры, таму што скуранкі насілі ўжо не прагныя да крыві чэкісты, а іх больш... Болей »

Ягорка
epub

Ягорка

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Аднарукі паварушыў прутком у вогнішчы, вакол якога сядзела дзятва і слухала ягоны расповед. Падтрымліваць цяпельца стала ягоным абавязкам пасля таго, як мужчына страціў адну руку і быў ужо непрыдатны ні для палявання, ні для якой іншай мужчынскай працы. (фрагмент)... Болей »

К-версія
epub

К-версія

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

На сцэну выйшаў невысокі таўстун у аранжавым камбінезоне. У камбінезонах такога зыркага колеру зазвычай працуюць дарожныя рабочыя і прыбіральшчыкі вуліцаў: так аўтамабілісты здалёк могуць пабачыць, што наперадзе нехта ёсць. На галаве ў яго была вялікая мужчынская насоўка, завязаная вузламі па краях... Болей »

Люстэрка Напалеона
epub

Люстэрка Напалеона

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Канец 1927-га выдаўся вельмі сцюдзёным. Старажылы казалі, што не памятаюць такіх лютых маразоў за ўсё сваё жыццё. Зрэшты, Антон Хлюдзінскі прывык да такіх размоваў: старажылы ніколі нічога такога не памятаюць. І часта — не таму, што такога ніколі не было, а таму, што дажылі ўжо да склерозу. Але маразы... Болей »

Прынцэсін пантофлік
epub

Прынцэсін пантофлік

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Прынцэса сядзела на стальцы і боўтала нагамі. Канечне, калі б у зале былі якія-небудзь замежныя пасланцы, яна б не паводзіла сябе так бяздумна — усё ж такі яна Сапраўдная Прынцэса і ведае правілы этыкету! Але цяпер у зале не было нікога чужога. Зусім нікога. Ну-удна… Толькі канцлер стаяў абоч стальца... Болей »

Каралеўскае паляванне
epub

Каралеўскае паляванне

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

За дзвярыма загрукатала, забразгатала, загрымела. — Ваша Каралеўская Мосць! — запыханы канцлер уварваўся ў спачывальню, збіўшы па дарозе слугу, які не паспеў дастаткова шырока адчыніць дзверы. Парык у канцлера збіўся набакір, праз пудру на твары праступілі чырвоныя плямы. “Не так, — з уздыхам падумаў... Болей »

Прынцэса і мост
epub

Прынцэса і мост

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Прынцэса сядзела ў задуменнасці. Перад ёй стаяў нялёгкі выбар. Можна было пафарбаваць валасы адразу ў малінавы, балотна-зялёны і канарэйкава-жоўты колеры і ў такім выглядзе схадзіць папалохаць настаўніка малявання. Цікава, якія эмоцыі выкліча ў яго такая палітра? Другім варыянтам было пагаліць галаву... Болей »

Першая фотасесія „Арыйца”
epub

Першая фотасесія „Арыйца”

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

"Парадку" Валік, як і ўсе астатнія курсанты, падрыхтаваў яшчэ напярэдадні, з вечара: адпрасаваў белую кашулю, навёў стрэлкі на чорных нагавіцах, пантофлі нашмараваў так, каб блішчэлі як у ката яйцы. Словам, рыхтаваўся да сённяшняга дня як мае быць. Дзень быў не абы сабе — лёсавызначальны, і таму Валік... Болей »

Прынцэса і цмокі
epub

Прынцэса і цмокі

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Прынцэса ўвайшла ў даўжэзную залу. Сказаць, што яе накрыла хваля смуроду — значыць, беспардонна ідэалізаваць сытуацыю. У дзверы білася спёртае паветра, у якім перамяшаліся пахі жывёльных і чалавечых выпарэнняў, сырога мяса і травы, свежыны і гнілізны… Але гэта была Сапраўдная Прынцэса: яна нават не заўважыла... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org