Данільчык Аксана

Аксана Данільчык нарадзілася 15 лістапада 1970 г. у Мінску. Закончыла філалагічны факультэт БДУ (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпендыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў г.Перуджы. Кандыдат філалагічных навук (2002).

Аўтар паэтычных зборнікаў “Абрыс Скарпіёна” (1996), “IL MEZZOGIORNO” (2006), «Сон, які немагчыма забараніць” (2011), кнігі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005). Вершы друкаваліся ў беларускіх перыядычных выданнях, уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталогіі, сярод якіх “Агледзіны” (1998), “Краса і сіла” (2003), “Poems on liberty” (2004), “Дзень паэзіі 2005” і інш.

Перакладае з італьянскай мовы, даследуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемадачыненні з беларускай (працы “Рэцэпцыя Дантэ ў беларускай літаратуры ХІХ-ХХ стст.” апублікавана ў 2006; “Італьянскі рамантызм і патрыятычныя матывы беларускай літаратуры” апублікавана ў 2008). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Данільчык Аксана :: Publications

pdf
mp3
Данільчык Аксана, Сон, які немагчыма забараніць

Сон, які немагчыма забараніць

Данільчык Аксана

Новая кніга Аксаны Данільчык — гэта актуальная еўрапейская паэзія з глыбока асабістымі, але зразумелымі і блізкімі кожнаму, хто спрабуе адказаць на вечныя пытанні, вобразамі, думкамі і ідэямі, якія складаюца ў ланцужок рэфлексій, знакавы для арыгінальнай эстэтыкі паэткі. Змешчаныя ў кнізе пераклады з італьянскай мовы сведчаць пра шматграннасць творчага жыцця аўтара. More »


pdf
epub
Данільчык Аксана, IL MEZZOGIORNO / Поўдзень

IL MEZZOGIORNO / Поўдзень

Вершы

Данільчык Аксана

Адарыццё сябе праз адкрыццё свету, авалодванне майстэрствам мастацкага ўвасаблення жыцця ў слове, адчуванне незваротнасці часу i каштоўнасці кожнага імгнення, думка як вынік дзейнасці чалавека — тэма новай кнігі вершаў Аксаны Данільчык «IL MEZZOGIORNO / Поўдзень». Нарадзілася ў Мінску (1970). Аўтар паэтычнага зборніка «Абрыс Скарпіёна» (1996) i кнігі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005). Перакладае з італьянскай мовы, займаец... More »


pdf
epub
Данільчык Аксана, Павуцінка на агрэсце

Павуцінка на агрэсце

вершы

Данільчык Аксана

Здараецца, што хлопчыкі i дзяўчынкі, асабліва тыя, што жывуць у горадзе, не звяртаюць увагі на прыгажосць акаляючай прыроды. A заўважаць няспынныя змены, якія ў ёй адбываюцца, радавацца кожнаму новаму дню, навучыцца быць назіральнымі на самай справе не менш цікава, чым бавіць час перад тэлевізарам або камп'ютэрам. Бо свет прыроды — жывы, рэальны, поўны паэзіі i хараства. I ён неаднойчы парадуе вас цікавымі знаходкамі i ўражаннямі, як i ... More »


pdf
epub
Данільчык Аксана, Абрыс Скарпіёна

Абрыс Скарпіёна

Вершы

Данільчык Аксана

Вершы, якія аб'ядналіся пад назваю «Абрыс Скарпіёна», — вынік уздзеяння свету рэчаў i свету асоб на пэўнага чалавека ў пэўны момант i на працягу пэўнага перыяду. Гэта — фантазія i рэальнасць, колер i гук, статычнасць i зменлівасць. More »


pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (191) 2022

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

7 (191) 2022

Яго прозвiшча ў беларускага чытача можа пакуль асацыявацца найперш цi з маркай пiсталета нямецкай вытворчасцi, цi — у лепшым выпадку — з iмем англiйскага раманiста-гiсторыка Скота, або з творцам-асветнiкам Вальтэрам. Аднак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя такое прозвiшча мелi шматлiкiя сем’i латгальскiх беларусаў Дзвiншчыны, у 20-х гадах з волі неспрыяльных палiтычных абставiнаў адмежаваныя ад Беларусi-метраполii. У адной з такiх сем’яў 15 ... More »


pdf
Дзеяслоў, 113

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

113

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... More »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10 (170) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (170) 2020

Людзі ў камуфляжах. І сінія чалавечкі ў міліцэйскіх мундзірах, і зялёныя, і пераапранутыя ў цывільнае, але не цывільныя, а найбольш гэтай сілавой публікі ў чорным… Яны самыя актыўныя, тыя чорныя людзі, з чорнымі дубінамі ў чорных балаклавах на галовах, пад якімі хаваюць свой твар і сумленне. Людзі ў чорным хапаюць і валакуць у аўтазак дзіця, якое на асфальце крэйдай напісала «Жыве Беларусь!!!», пырскаюць газам у мірных дэманстрантаў, б... More »


pdf
Дзеяслоў, 106

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

106

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... More »


pdf
Тэрмапілы, 23

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

23

Пачаткі майго жыцця звязаны з сяльцом Чахі Забалотныя. Яно прысела як бы на выспе, сярод балотаў і даліны ракі Нурэц, далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Мае старэйшыя браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай. З таго часу захаваўся лемантар. Бацька заўязата вучыў нас па ім чытаць. Запамяталіся да сёння яго тлумачэнні (Сцяпан Карбо... More »


pdf
Дзеяслоў, 96

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

96

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... More »


First   Previous   [1-4]   Next   Last