![]() |
![]() |
Сяргей Астравец нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Мінску. Пасля арміі закончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 1984 г. жыве ў Гродне, працуе ў абласной “Гродзенскай праўдзе”, затым рэдагуе “Пагоню”, з’яўляецца ўласным карэспандэнтам газет “Свабода”, “Навіны”, “Наша Свабода”, пастаянна друкуецца ў “Нашай Ніве”, з 1993-га супрацоўнічае з Радыё Свабода.
С.Астравец — адзін з пачынальнікаў гродзенскага клуба “Паходня”, удзельнік літаратурнага таварыства “Тутэйшыя”, сёння — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Пэн-цэнтра. Адно з першых апавяданняў (“Нямко”) надрукавана ў зборніку “Тутэйшыя” (1989). Выпусціў кнігі: “Янычары” (1993), “Цэнзарскія нажніцы” (2000), адзначаныя “Гліняным Вялесам”, “Лісты да хома саветыкуса” (2003), “Кактэйль Молатава” (2006), “Каты Ёзафа Ратцынгера” (2009). У бібліятэцы “Камуніката” 6 чэрвеня 2012 года з’явілася новая кніга пісьменніка —“Райскія яблычкі”, якая існуе толькі ў электронным выглядзе.
Драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы прэзыдэнта Лукашэнкі была забароненая. Więcej »
У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе… Нельга адкладаць сваё жыццё, калі не... Więcej »
Акінчыц чакае Дайну каля шыкоўнага гатэля Gutenberg. За мураваным плотам могілкі. Ці добрае месца для гатэля? І для сустрэч? Часам рамантычных? Спыняюцца здарожаныя аўтобусы. Іх чакаюць. Нямала тых, хто карыстаецца мовай СССР, які ў труне. Вецер, колкі — ледаваты дождж. Наставіць каўнер, зашпіліць на ўсе гузікі даўгі плашч колеру хакі. Акінчыц падкрэслена чытае мясцовую газету. Ён — не іхні. Ён не прызнаецца. Ніколі не адчуваў сябе іхн... Więcej »
Грунвальдскія схілы жаўцелі пожняй. Стракатай стужкай расцятыя на сектары для машын. Памыліся мінеральнай вадою, нехта здолеў пагаліцца, Акінчыц не стаў. Рыцарскі лагер стракацеў шатрамі і палаткамі. Наводдаль кантрасна знерухомелі два гелікоптары. З неба апусціўся наступны, да яго кінулася чарада людзей: чыноўнікі, вайскоўцы, рэпарцёры. З вялізнай чорнай цыгарай мікрафона па-над галовамі. Колькі жаўнераў лянотна глядзелі на рэдкіх ціка... Więcej »
Местачкоўцы разыходзіліся з чырвонага, свежазбудаванага касцёла. Амаль насупраць у праваслаўнай каплічцы служба зацягвалася. Побач капліцы была магіла ідэолага паўстання. Сцены распінала быццам патурбаваны вулей, перапоўнены агрэсіўным гудам, гатовы вымкнуцца вонкі, атакаваць. Моладзь выбралася з аўтобусаў і нерашуча тапталася паміж касцёлам і могілкавай цэркаўкай. У руках былі забароненыя сцягі. Чакалі, хто курыў, хто размаўляў. Бацюшк... Więcej »
Цёмна. Ноч. Мяжа. Стаяць і стаяць яшчэ. Лепей не думаць. На мяжы час спыніўся, на мяжы нічога не адбываецца. Мяжа здранцвела. Халодна і няўтульна. Змрочна й трывожна. Час запавольваецца, ператвараецца у вату. Часавая твань. Дрыгва. Адвечны беларускі стан. Магчыма, гэтак чакаюць узняцця, паступовага, каб быць ратавальным, а не балесным, нават смяротным, узняцця на паверхню, да вольнага паветра, на свабоду, на адкрыты прасцяг. Хаця невядо... Więcej »
Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне. Хутка беларускіх не застанецца. Іх і не стала… Дамовіліся сустрэцца з грузінскім актывістам на Стэфана Баторыя. Кавалевіч, сказаў я. Ён н... Więcej »
Па Радыё-Крок сказалі ў навінах, што выйшаў пяцісоты нумар «Рыцара на кані», і што рэдактарам калісьці быў я — цяпер, маўляў, карэспандэнт замежнай радыёстанцыі. Нішто сабе рэклама. У краіне, дзе лепей не звяртаць на сябе ўвагі. Пазней заходзіў Карповіч, фатограф, прыносіў здымкі: я з калегамі трымаю першы нумар газеты. На наступным з друкарскай машыны выпаўзае неразрэзаная стужка газетных паасобнікаў. Але мяне не было дома, калі ён зах... Więcej »
Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта зараз я пра гэта падумаў. Тады, уначы мысліў аб знаёмцы, ён таксама на жыццё ганарарамі зарабляе. Калі вярнуліся з паўднёвага мора з жонкай... Więcej »
Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюлетэнь у выбарчую скрынку, лічба кубкаў кавы, келіхаў, кілішкаў, куфляў. Як калісьці салдатамі два гады вымяраліся колькасцю з’едзеных яек, даўжынёю ск... Więcej »