Адамовіч Славамір

Славамір Адамовіч нарадзіўся 8.3.1962 г. на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласьці. Беларус. Бацькі: Юзэфа Чантарыцкая, Генрых Адамовіч. Бабуля па кудзелі - Тэрэза (Тарэса) Чантарыцкая з дому Адамовічаў, дзед - Павел Чантарыцкі. Бабуля па мячы - Грызельда (Грасільда) Адамовіч з дому Роўдаў, дзед - Станіслаў Адамовіч. У 1977 годзе аўтар "Турэмнага дзёньніка" скончыў 8 класаў Будслаўскай школы; у 1979г. - Свірскае СПТВ-17. Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе "Будслаўскі"; служыў у савецкім войску (1980-1982гг.); ізноў працаваў - на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986-1992гг. вучыўся на філфаку БДУ; з 1991г. па 1995г. працаваў у "Настаўніцкай газеце". У лістападзе 1995г. напісаў верш "Убей президента!", за што быў арыштаваны. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку; праз дзесяць месяцау зьняволеньня адпушчаны пад падпіску пра нявыезд. У жніўні 1997г. зрабіў акт індывідуальнага супраціўленьня антыбеларускаму рэжыму - на адным зь мітынгаў публічна зашыў сабе рот.

У 2000 годзе Славамір Адамовіч знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. Меў усе падставы прасіць палітычнага прытулку, але вярнуўся ў Беларусь, каб займацца тым, што можа найлепей - ствараць "забойчыя" вершы.

У 2001-м набыў сабе аднапакаёвую кватэру ў Менску.

У верасьні 2002-га,ня маючы з чаго жыць, у пошуках заробку выехаў у Нарвегію, дзе атрымаў від на жыхарства і дазвол на работу. У лютым 2005-га на паэта быў зроблены напад, яго зьбілі ва ўласнай кватэры. Паліцыя так і не знайшла злачынцаў, аднак у адпаведнасьці з нарвежскімі законамі Каралеўства выплаціла пацярпеламу грашовую кампенсацыю.

У Нарвегіі С.Адамовіч пражыў 8 гадоў.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1999г.).

Даволі актыўна публікуецца ў сваім блогу:berserk5.livejournal.com

Існуе таксама жж-суполка by_slavamir.livejournal.com

Выдаў зборнікі вершаў:

- "Кальварыйскія клёны" (Менск, 1990);
- "Зямля Ханаан" (Полацак, 1993);
- "Зваротныя правакацыі" (Полацак, 1994);
- "Каханьне пад акупацыяй" (Менск, 1996);
- "Сьпіраль Бруна" (Менск, 1997);
- "Плавільшчыкі расы" (Вільня, 1999);
- "Турэмны дзёньнік" (Менск,2001).

 

Адамовіч Славамір :: Publikacje

pdf
Адамовіч Славамір, Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана

Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана

Раман

Адамовіч Славамір

Славамір Адамовіч нарадзіўся 8 сакавіка 1962 году ў сям'і Беларусаў. Вучыўся ў беларускай школе мястэчка Будслаў у паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі, адным з самых прабеларускіх. Скончыў 8 класаў, потым - Сьвірскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, пасьля якога працаваў у Казахстане. Далей - служба ў савецкіх ваенна-марскіх сілах, у дыверсійным сьпецпадразьдзеле. Пасьля службы - работа на Беларускай чыгунцы, на станказаводзе імя Кірава ў... Więcej »


pdf
Адамовіч Славамір, Рым

Рым

Выбраныя вершы 2002—2010. Беларусь — Нарвегія

Адамовіч Славамір

Вершы С. Адамовіча па-ранейшаму закранаюць адвечна хвалюючыя душу чалавечую пытанні кахання, волі, ладу ў грамадстве і лёсу Бацькаўшчыны. На паэтычнай ніве яны выяўляюць арыгінальнага і адметнага сваім майстэрствам аўтара. Więcej »


pdf
mobi
fb2
epub
Адамовіч Славамір, Турэмны дзёньнік

Турэмны дзёньнік

Дакументы, дзёньнікі, вершы

Адамовіч Славамір

„Turemny dzionnik” (dziennik więzienny) Sławomira Adamowicza –to nie literatura piękna, a książka – dokument, książka brutalna i nieprzyjemna. Niesie od niej klozetem i ludzką podłością, kołchozową oborą i złą krwią, wyszywanymi podrostkami i…prezydentem. Ale przy całym swoim diabelstwie książka ta ma jeden istotny walor - jest obiektywna, prawdziwa. Czytelnik przenosi się do rzeczywistości więzienia, gdzie rządzi prawo: wygrywa silniej... Więcej »»


pdf
Адамовіч Славамір, Плавільшчыкі расы

Плавільшчыкі расы

Выбраныя вершы

Адамовіч Славамір

«Плавільшчыкі расы» – шосты паэтычны зборнік Славаміра Адамовіча. Першая, яшчэ савецкая кніжка называлася «Кальварыйскія клёны». Гэта 1990-ы. Час, калі прадукцыя самвыдавецтваў пачынала патроху легалізавацца і са зьместу не эаўсёды можна было адрозьніць цэнзураваную кнігу ад нелегальнай. Наступныя – «Зямля Ханаан» і «Зваротныя правакацыі» выйшлі адпаведна ў 93-м і 94-м у Полацку, пазначыўшы тагачасны рэнэсанс беларускіх рэгіёнаў. Кніжка... Więcej »


pdf
Адамовіч Славамір, Сьпіраль Бруна

Сьпіраль Бруна

Адамовіч Славамір

Сын Генрыха Станіслававіча й Грасільды з Чамярыцкіх Адамовічаў. Скончыў 8 клясаў Будслаўскае школы (1977), Сьвірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасьля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 гадах служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986—1992 вучыўся на філялягічным факультэце БДУ; у 1991—1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Таксама быў чальцом Партыі амат... Więcej »


pdf
Адамовіч Славамір, Каханьне пад акупацыяй

Каханьне пад акупацыяй

Вершы

Адамовіч Славамір

Я чуў, каханая, што ты будуеш дом / вялікі дом для ўласнага сямейства / а твой ваюе рыфмамі са злом / спаўзаючы паціху ў фарысэйства (...) / Бягуць гады (банальная раскладка) / мне трыццаць тры, ты замужам нібы / ды кожны раз, калі занадта гладка / мы заадно і прагнем барацьбы. Więcej »


pdf
Адамовіч Славамір, Зваротныя правакацыі

Зваротныя правакацыі

Вершы

Адамовіч Славамір

Дождж прайшоў. Сонца. Трава расьце. Блішчаць валуны. I мы расьцём, дужэем, наліваемся моцай і гартуем наш дух. Мы высока. Абапершыся на плячо маланкі і на поўныя грудзі ўдыхаючы азон, мы гаворым з самім Перуном. Мы памятаем сказанае: «Мы – дамо! Мы – сіла! Мы – права!» Бо мы маем нашу зямлю. Зь яе мы паўсталі, яе любім, у ейнае ўлоньне мы вернемся. I ў гэтым вечным кругабегу нам наканавана зьдзяйсьняць волю ёю народжаных – нашу волю д... Więcej »


pdf
Адамовіч Славамір, Зямля Ханаан

Зямля Ханаан

Вершы

Адамовіч Славамір

Я — маё любімае слова, мой знак сэнсабыцьця. Гаспадар майго цела ня любіць прышлых. Толькі ён і толькі Я. На двох у нас адзін твар, адныя вочы, што ўвабралі ў сябе чысьціню й бруд мільёнасьветаў. Хто іх зразуліее — вочы? Хіба той, хто вырасьце потым на вольных прасторах зямлі Ханаан. Зямля людзей памёрла. Толькі ў нашых зялёных вачах засталося жыцьцё. Я і мой Гаспадар — мы падаем тварам у гліну. Więcej »


pdf
Адамовіч Славамір, Кальварыйскія клёны

Кальварыйскія клёны

вершы

Адамовіч Славамір

Pierwszą, jeszcze radziecką, publikacją Sławomira Adamowicza jest książka „Kalwaryjskija klony”. To lata 1990. Czas, gdy produkcja samizdatów zaczęła po trochu się legalizować i według spisu treści nie zawsze można było odróżnić książkę ocenzurowaną od nielegalnej. Jak pisze w króciutkiej przedmowie – epigrafie sam Sławomir Adamowicz: „Bogiem w mojej duszy była i pozostanie Matka – przyroda, jej niewyczerpalny duch. Jedno jest dążenie –... Więcej »»


Za niebokresem Europy

Za niebokresem Europy

Antologia nowej poezji białoruskiej 1987-1997

Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”, nieformalnej grupy literackiej powstałej na Białorusi gdzieś w okolicach roku 1987. W kontekście literatury polskiej takie wyznani... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-7]   Następna   Ostatnia