be
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 5

беларуская газета

Дзевяты вал. Чэргі ў абменнікі вяртаюцца...Фінансавы шторм пачынае накрываць «спакойную і стабільную» Ббеларусь. Пытанне ўжо толькі ў тым, колькіх балаў ён дасягне Як распавёў нашай газеце лідэр грамадскай кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў, большасць індывідуальных прадпрымальнікаў амаль на ўсіх рынках краіны запісваюцца да валютчыкаў на тыдзень наперад, каб заказаць у тых пакупку долараў (курс дасягае 2300-2400 рублёў за 1 «зялёны»):– Ды і простыя падаткаплацельшчыкі часта не могуць купіць у абменніках неабходную суму валюты (часцей за ўсё гэта амерыканскія «зялёныя»). Па маіх прагнозах, сітуацыя з купляй-продажам валюты будзе толькі пагаршацца. Як будзе пагаршацца і пакупніцкі попыт. Цікава, што кошты на абсалютную большасць тавараў ва ўсім свеце зніжаюцца і даволі значна, а ў нас гэтыя кошты растуць. З-за таго, што расійскі рубель апошнім часам упаў, выраслі на 20–30 адсоткаў кошты на аптовыя партыі тавараў на Чаркізаўскім рынку Масквы, дзе закупляецца большасць асартыменту для беларускіх рэчавых рынкаў. Калі дзяржава не прыме Закон аб дробным і сярэднім бізнесе, то з новага года тавары на рынках (а іх закупляюць у той ці іншай ступені 70–80 адсоткаў беларусаў), павысяцца яшчэ на трэць. І гэта самы аптымістычны сцэнар.... (фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер (Свабода)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2008-10-30
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org