be
epub

Самаізаляцыя

Касяк Канстанцін
(Пачатак)

– Ці пішаш нешта? – пытае нечакана сябар за куфлем піва. Звычайна мне не задаюць такіх пытанняў. Бывае, я нават сумняваюся ў тым, што хтосьці агулам чытае мае тэксты. Таму зняважліва называю іх пісулькамі. Мы сядзім у звычайным менскім бары, гаворым пра неабавязковыя рэчы. Позні вечар, спакойная атмасфера, нікога больш. Побач завіхаецца афіцыянтка, ладненькая такая дзяўчына гадоў дваццаці. Рыхтуецца да закрыцця. А я на пытанне таварыша адказаць не спяшаюся. Спачатку трэба адказаць сабе самому. Вядома, я пішу. Шмат. Друкую, праўда, мала. У асноўным публіцыстыку – артыкулы на сайтах і калонку ў часопісе. Усё астатняе – у стол. Чаму? Відаць, баюся. Чаго? Простых рэчаў. Не вельмі хацелася б быць абсмяяным, неапублікаваным, непатрэбным, нягеглым, нявартым. Працягваць можна бясконца. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2022 by Дзеяслоў; Copyright © 2022 by Канстанцін Касяк; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Касяк Канстанцін, Самаізаляцыя (Пачатак); Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (117) 2022; с. 112-143
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org