be
pdf

Народная воля 57 (4617) 2021

Дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка расказаў пра некаторыя дэталі яе сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. «Гэтая сустрэча да апошняга моманту трымалася ў сакрэце. Ціханоўскую віталі ў Белым доме як нацыянальнага лідара, з пратаколам і цырыманіяламі. Ад гатэля Willard, дзе звычайна спыняюцца прэзідэнты (тут таксама спыніўся прэм’ер Ірака), Ціханоўскую суправаджалі супрацоўнікі службы дыпламатычнай бяспекі», – напісаў Франак Вячорка ў Фэйсбуку. На ўваходзе ў Белы дом зрабілі тэст на ковід. Ціханоўская спачатку сустрэлася з прадстаўніком Рады па нацыянальнай бяспецы, потым яе правялі ў заходняе крыло Белага дома, дзе працуе прэзідэнт Джо Байдэн і дарадца ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэк Салівэн. Сустрэча адбылася ў пакоі Рузвельта, які месціцца каля Авальнага кабінета. У гэтым пакоі адбываліся многія гістарычныя сустрэчы і падзеі. «Ініцыятыва сустрэчы належыць Беламу дому і, кажуць, самому Байдэну, – паведамляе Вячорка. – Ціханоўская распавяла пра апошнія падзеі ў Беларусі, эскалацыю рэпрэсій і стратэгію дэмакратычных сіл. Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць ціску на рэжым і дапамогі грамадзянскай супольнасці. Сама Ціханоўская лічыць сустрэчу вельмі цёплай і сяброўскай».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-07-30
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org