be

Наша гісторыя 6 (11) 2019

Захапляльныя біяграфіі. Цікавыя знаходкі. Важныя адкрыцці

У гэтым нумары - публікацыі ажно да двух важных юбілеяў. Першы - 450-годдзе Люблінскай уніі. Тут мы маем кейс, да якога прывяла «паглыбленая інтэграцыя» і як палітычная эліта кусала локці тады, калі ўжо нічога немагчыма было змяніць. Другі юбілей - 1000-годдзе Берасця. «Горад, якога няма» — вось што мы паспрабавалі расказаць. Гэта пра архітэктуру Старога Горада, дзе знайсці тыя месцы ў крэпасці і што там можна адбудаваць (дзякуй скрупулёзнасці Аляксандра Невара). Гэта пра мадэрнізм — іншая тэма для экскурсіі ці самастойнай вандроўкі па Берасці (якую можна спалучыць, да прыкладу, з наведваннем гульні брэсцкага «Дынама» — лідара сёлетняга чэмпіянату). А таксама — вельмі незвычайны матэрыял маладога навукоўца Антона Дацкевіча пра былыя прадмесці Брэста. Рэчыца, Вулька, Шпановічы… Аўтар абышоў гэтыя селішчы, вуліцы, запісваючы ўспаміны старых людзей, легенды, мову. І атрымалася вельмі цікава ды захапляльна нават для тых, хто з горадам ніяк асабіста не звязаны.

Каталёг: Каталёг БГТ
Пэрыёдыка: Наша гісторыя
Выдаўцы і выдавецтвы: Суродзічы
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-06
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Суродзічы
  • Памеры: 96 с.
  • Copyright: © 2018-2021 by Наша гісторыя
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2058.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org