- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міраслаў, колішні данецкі “майданавец” кілаграм на 130, зацягнуўся “Кентам”. Лысаваты Міша ў саколцы “Карпати Львів” у адказ толькі пахітаў галавой ды паднёс шампур з каўбасой бліжэй да агню. Наша вогнішча было зробленае на хуткую руку: складзена са спарахнелых калдобінаў, папярэдне пасечаных бразільскім мачэтэ. Цемра апускалася на Левандоўку, раён на ўскрайку Львова, хаваючы прыватныя дамкі з зацішнымі садкамі, іншамаркі на польскіх нумарах ды піўныя кіёскі з апушчанымі белымі ралетамі. (фрагмент)