- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сне я не адчуваў холаду, я заснуў стоячы на варце блокпаста, ведаючы, што магу прачнуцца ў... труне, бо нябожчыкі не спяць, іхняе цела ў труне, а саміх іх няма, яны – хто дзе… Кроплі цёплай вадкасці крапалі ў сне мне на твар, і ад іх ішло сапраўднае цяпло жыцця, якое мяне і абудзіла... Маё вока, якое абудзілася, глядзела ў вока… чужое, што аганізуе болем, тым болем, якім развітваецца з усім жывым жывое, пакідаючы гэты свет… Вока падалося чалавечым, але калі я ўгледзеўся – то ў ім праявіўся кавалак сабачага твару, менавіта твару, бо чалавечыя вочы творца намаляваў толькі на тварах… (фрагмент)