be
epub

Гарадскія ланцужкі

Бандурына Крысціна
Апавяданне

Мне падабалася адкрываць шафы, даставаць і мераць адзенне, якое маці схавала мне навырост. У камодах, што стаялі ў бацькоўскім пакоі, заўсёды ляжала шмат цікавых рэчаў, хоць і шмат разоў мной перагледжаных, але па-ранейшаму прывабных. Больш за ўсё мне падабаліся маміны цені, цэлы набор з трох маленькіх паверхаў рознакаляровых квадрацікаў. Яны былі яркія, і я любіў імі маляваць. А яшчэ я мог бясконца перабіраць татавы запальнічкі. На іх былі розныя крутыя рэчы кшталту скарпіёна або арла. Памятаю нават запальнічку ў выглядзе пісталета. Але самай класнай з іх быў карычневы сабака з высалапленым языком. Націскаеш яму на хвост – і з рота вылятае струмень блакітнага агню. Мяне заўжды цікавіла, што там унутры яго. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2016
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Крысціна Бандурына; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Бандурына Крысціна, Гарадскія ланцужкі. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (83) 2016 с. 136-141
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org