be
epub

Край ваўкалакаў

Бычкоўскі Алесь
Фэйсбучны раман

“…Даўней на Беларусі акрамя простых людзей жылі ваўкалакі, істоты злыя і сквапныя, багацце ім даваў чорт, а з простых людцаў жылле яны цягнулі ўжо самі. Удзень яны сноўдалі ў абліччы чалавека, а вось уначы… уначы наставала жуда і паніка – тыя істоты гублялі чалавечае аблічча і рабіліся ненажэрнымі звярамі, што бегаюць па лясах, харчуюцца жывёламі ды начнымі вандроўнікамі. А яшчэ ў беларускіх казках часам сустракаецца негатыўны персанаж у вобразе млынара. Даўней лічылася, хто мае млын, той багаты чалавек. А хто багаты, той, зразумела, сквапны і злы, з пеклам на кароткай назе. У старадаўніх беларусаў багацце чамусьці асацыявалася з продажам душы д’яблу. І вось вельмі даўно жыў дужа ўжо злы млынар-чарадзей. Днём ён ці то спаў, ці то аглядаў гаспадарку, а ўначы абарочваўся ваўком, і дзе яго насіла нячыстая сіла пасля, пра тое паспалітым людзям было невядома, паданне маўчыць. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2018
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2018 by Дзеяслоў; Copyright © 2018 by Алесь Бычкоўскі; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Бычкоўскі Алесь, Край ваўкалакаў. Фэйсбучны раман; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (96) 2018 с. 65-79; 6 (97) 2018 с. 107-128
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org