be
pdf

Народная воля 15 (4575) 2021

“Канфіскаваны ўсе ноўтбукі, жорсткія дыскі са стацыянарных камп’ютараў, – каментаваў днямі старшыня незалежнага прафсаюза РЭП Васіль Завадскі нядаўнія вобыскі ў офісе прафсаюза. – Людзей, якія праводзілі ператрус, вельмі зацікавіла невялікая сума грошай, знойдзеная ў сейфе. Пачалі задаваць пытанні, але гэта былі мае асабістыя грошы”. Таксама падчас вобыску ў офісе РЭП знайшлі патрон. У “Фэйсбуку” Васіль Завадскі распавёў пра некаторыя падзеі, якія папярэднічалі ягонаму ад’езду: “На мінулым тыдні прыехаў на пошту атрымаць бандэроль. А мне кажуць: “Тут на ваша імя перавод вярнуўся”. Аказваецца, гаворка ішла аб пераводзе, які я дасылаў Мікалаю Аўтуховічу яшчэ 10 снежня, але ён яго не атрымаў, яму далі распісацца аб вяртанні. Я кажу: “Дык я зараз адпраўлю яго зноў Аўтуховічу”. Жанчына, якая працуе на пошце, натуральна, нічога супраць не мае. Пачынае ўводзіць звесткі, пытаецца пра мае пашпартныя дадзеныя і здзіўляецца: пішуць, што Аўтуховіч – тэрарыст і пераводы яму не прымаюцца. “Ой, тут напісана, што вы – асоба, якая знаходзіцца пад кантролем!” А я і сам бачу, што на яе маніторы пачаў міргаць чырвоны знак STOP. На пошце!” “Магу сказаць, што выбар быў складаны, – распавёў Завадскі пра свой ад’езд. – Аднак пераважыла простая логіка: знаходзячыся тут, у Вільнюсе, я змагу працягваць дапамагаць іншым. Знаходжанне ў камеры СІЗА запатрабавала б дапамогі мне. Усе падрабязнасці пакуль раскрываць не магу, скажу толькі, што ўдзячны Богу за надзейных сяброў і добрых людзей!”

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-02-26
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org