be
epub

Піцерскія эцюды

Кірвель Анатоль

Кастусь тэпаў па вуліцы, ужо цемнаватай – ліхтары гарэлі адно дзеля прыгажосьці, — сьпяшаў дахаты, — але ня бег, проста ішоў, як ідзе стомлены чалавек, добра папрацаваўшы сабе ў смак, і праз тое задаволены гэткаю стомаю: справа зробленая, і цяпер можна даць волю – душы, вачам, целу… Ішоў сабе і ішоў, прыгадваючы зробленае за дзень і падхвальваючы сябе, што нідзе не памыліўся, зрабіў справу на выдатна, дык чаму і не расслабіцца. Непадалёк ад прыпынку тралейбуса, на рагу вулі­цы, стаялі тры дзяўчыны, дзьве – тварам да яго, а трэцяя – сьпінаю. Гэтая трэцяя была апранутая нейк па-дзівацку: белая караткаватая і падобная на парасон спаднічка, паласатыя каляровыя панчошкі, на плечуках — не зразумець – кофтачка ці кашуля навыпуск, а на галаве — быццам бы намазаныя тлушчам ці яшчэ чым ня надта адпаведным – рудыя касмылікі, што тырчэлі ў розныя бакі, і да кожнай касмыліны былі прымацаваныя або шнурочкі рознай даўжыні, або каляровыя стужачкі – абы як, уроскід. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2003 by Анатоль Кірвель, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кірвель Анатоль, Піцерскія эцюды; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3/2003; с. 78-81
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org