be
pdf

Сьвітанак 1 (292) 2021

Незалежная газета Шуміліншчыны

У перадапошні день – 29 снежня 2020 года на сесіі раённага Савета дэпутатаў была зацверджаны прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і раённы бюджэт на 2021 год. Пры гэтым варта адзначыць самую адметную падзею мінулага года: а гэта той, што па выніках года Шумілінскі раён спрацаваў з прыбыткам у 4,3 мільёна рублёў. Аднак у сваю чаргу кіраўнік раёна Віктар Гутараў падкрэсліў, што год быў усё ж складаны. Але калі дзве хвалі пандэміі каранавірусу паставілі ўсіх працаўнікоў перад новым выклікам, дык наш раён не дапусціў падзення, а працягваў развіваць сацыяльную сферу, чым і забяспечыў станоўчую дынаміку сацыяльна-эканамічнага развіцця. Праўда, цяпер па выніках года плануецца выканаць 4 з 8 паказчыкаў матрыцы задач, 6 з 14 прагнозных паказчыкаў. У мінулым годзе ўдалося нават забяспечыць рост сярэднямесячнай заработнай платы, якая склала 860 рублёў. За пяцігодку зарплата вырасла ў 1,8 раза. У сельскай гаспадарцы раёну таксама ўдалося дасягнуць станоўчай дынамікі: вытворчасць валавой прадукцыі складзе 102% да ўзроўню 2019 года. З боку дзяржавы гаспадаркам раёна за год аказана падтрымка на суму 2,7 мільёна рублёў, у тым ліку з мясцовага бюджэту – на 304,9 тысячы рублёў. Прынамсі, у раён паступіла 12 новых трактароў, з іх якія пяцёра былі энерганасычаныя. У інтэграцыйныя структуры вобласці ўвайшлі 3 гаспадаркі раёна. Рост аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў за 11 месяцаў 107,6%.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2021-01
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2021 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org