be

Літаратура. Літаратура

Я ні разэчку ня быў у сапраўднай пустэльні. Але гэта зусім не перашкаджае мне ўявіць, што мы зараз брыдзем па пустэльні. Сонца. Ну як жа безь яго! Пячэць. Ажно скура скварчыць і пакрываецца пухіркамі, як ад холаду. Смага. Абавязкова. Што ж за пустэльня бяз смагі? Рот сьцягвае густая сьліна, якую ні пракаўтнуць, ні сплюнуць. Стома. Ад сьпякоты, ад смагі і ад нядоўгага яшчэ, ды марнага ўжо шляху. Розум. Толькі ён адзіная жыватворная сіла тут, у пустэдьні, як ні нішчаць яго сонца, стома і смага. Ён вораг ім. Бо заклікае нас змагацца зь імі. Можа й ня варта выбівацца зь сілаў, пнуцца да нейкае недасяжнае мэты? - кажа ён. - Трэба проста працаваць на гэтай зямлі, каб здабыць тут ваду й пераўтварыць край. Некалі ж ён квітнеў!.. Інакш - сьмерць у бясконцых пяскох... (Барыс Пятровіч, Пустэльня. Са спробаў расшыфроўкі абрэвіятур, фрагмент)

Пэрыёдыка: Літаратура. Літаратура
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org