be
pdf

Крывінка 12 (256) 2020

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Яшчэ нядаўна на гэтае пытанне ні ў кога не было дакладнага адказу. Але сёньня зразумела як белы дзень, што адзіны кандыдат для ўсіх беларусаў — Святлана Ціханоўская. Падзеі апошніх перадвыбарчых тыдняў яскрава паказалі, якую вялізную падтрымку мае яна ў народа. Шматтысячныя мітынгі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі яскрава падцвердзілі тое. І гэта пры тым, што яна не паабяцала народу анічога, акрамя новых сумленных выбараў, якія будуць праведзеныя цягам наступных паўгода. Гэта ж як трэба было занядбаць беларускі народ, калі ён узняўся на супраціў уладзе?! Але да перамогі яшчэ далёка. Справа ў тым, што пакуль галасы ў ЦВК лічыць Ярмошына, пра перамогу марыць рана. Бо як бы вы не прагаласавалі, пераможцам яна ўсё-роўна аб'явіць Лукашэнку. А таму, каб ведаць колькі нас насамрэч, той, хто галасуе за Святлану Ціханоўскую, мусіць абараніць свой голас. Дзеля гэтага трэба проста сфатаграфаваць свой бюлетэнь за Ціханоўскую ў кабіне для тайнага галасавання. Калі ж вы прыйдзеце дадому, то трэба па вайберу ці па "тэлеграм" пераслаць фота на сайт "Голас", дзе яго ўлічаць. Гэта значыць, набраць на мабільным belarus2020. org і дзейнічаць так, як там напісана. Там адчыніцца ўчастак, на якім вы галасавалі, і вы дашлеце туды фота свайго бюлетэня. Ні ў якім разе нельга галасаваць датэрмінова. А пра ўсе выпадкі, калі вас прымусова пагоняць на такія выбары, тэлефануйце мне. Мой тэлефон ёсць у кожным нумары "Крывінкі". Мы мусім бараніць свой голас.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2020-07
  • Рэдактар: Станкевіч Георгій
  • Copyright: © 2020 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org