be
pdf

Народная Воля 31 (4489) 2020

Праасвяшчэнныя архіпастыры, пачэсныя прасвітары і дыяканы, богалюбівыя манахі і манахіні, дарагія браты і сёстры! У гэты светлы і радасны дзень, калі паўната нашай Царквы з лікаваннем сустракае свята над святамі і ўрачыстасць над урачыстасцямі – Пасху Хрыстову, з любоўю вітаю вас словамі апостальскага дабравесця: Хрыстос уваскрэс! сапраўды ўваскрэс! «Вось надышло для нас жаданае, выратавальнае свята – дзень Уваскрасення Госпада нашага Ісуса Хрыста. Гэтае свята – залог міру … разбурэнне смерці, пагібель д’ябла. Сёння людзі аб’ядналіся з Анёламі і … разам з бесцялеснымі Сіламі ўзносяць хвалебныя песні Богу. Сёння Гасподзь зруйнаваў дзверы пекла і саму смерць знішчыў!» – прапаведуе вялікі Настаўнік Царквы – свяціцель Іаан Залатавуст. Амаль дзве тысячы гадоў Царква славіць Хрыста Уваскрэслага, спадзеючыся на абяцанае нам усеагульнае ўваскрасенне з мёртвых – бо, паводле слова першавярхоўнага апостала Паўла, як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысце ўсе ажывуць (1 Кар. 15:22). Уваскрасенне Хрыстова – невычэрпная крыніца нашай веры, трывалы падмурак нашай надзеі, краевугольны камень нашай любові да Бога і бліжніх. Ідуць стагоддзі, змяняюцца пакаленні, але Святая Царква, не спыняючыся ў руплівасці і палымнеючы духам (Рым. 12:11), з адвагаю сведчыць пра Уваскрасенне Хрыста Збаўцы, Які адчыніў браму ў Царства Нябеснае кожнаму, хто імкнецца жыць з Богам, хто, кіруючыся заклікам Божым, ухіляецца ад зла і робіць дабро. Дарагія браты і сёстры!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-04-17
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org