be

Наш Ліцэй. 70 гадоў

IV З\'езд выпускнікоў

Гісторыя школы пачалася ў 1949 г., калі была ўстаноўлена асветная адзінка з назвай: Пачатковая школа і Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. Сядзібай школы быў будынак пры вуліцы Пілсудскага 3, пабудаваны ў 1936 г. Пачаткова ліцэй налічваў толькі 4 аддзелы. Ад верасня 1963 г. пачалі стварацца паралельныя класы. Школа пачала набіраць сваеасаблівага характару, таксама дзякуючы атрыманню сцяга, што адбылося 19 красавіка 1964 г. Пачало прыбываць таксама моладзі, а гэта дзякуючы сарганізаванню ў 1988 г. трох першых класаў. У навучальным годзе 1993/94 класаў такіх было ўжо 4, а ў наступным годзе - 5. Важным элементам жыцця школы была і ёсць артыстычная дзейнасць. Такая дзейнасць набрала больш сарганізаванага характару, пачынаючы ад 1972/73 навучальнага года, калі ўзнікнуў вакальны дзявочы калектыў, які па-за школьнымі мерапрыемствамі, прымаў удзел таксама ў аглядах беларускай песні. Ад навучальнага года 1979/80 дзейнічалі ў школе ўжо два калектывы: вакальны «Дзявочыя ноткі» і вакальна-інструментальны «Гайтон», а па аднаўленні складу -Гайтон 2». Спадкаемцам гэтых традыцый стаўся калектыў «Знічка», які дзейнічае ад навучальнага года 1995/96.

Каталёг: Каталёг БГТ
  • Месца выхаду: Гайнаўка
  • Дата выхаду: 2019
  • Катэгорыя: Культура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4704
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org