be
pdf

Новы Час 43 (654) 2019

На мінулым тыдні краіна перанесла хваробу, якая афіцыйна завецца выбарамі. І многія перажываюць пасля яе ўскладненні: кагосьці не адпускае галаўны боль і сусветнае расчараванне, у некага круціць пальцы ад падтасоўвання лічбаў у пратаколах, пячэ рукі ад укідаў бюлетэняў, а некага спальваюць згрызоты сумлення. Як бы ні было, наступствы ад «вакханаліі» адчуваюць усе, хто прама ці ўскосна браў у ёй удзел. Так, некалькі назіральнікаў вымушаныя былі звяртацца па медычную дапамогу наўпрост на выбарчых участках: у аднаго скокнуў ціск, у другой не вытрымалі нервы… З якімі праявамі «поствыбарчага сіндрому» сутыкнуліся чальцы камісій і галоўныя арганізатары гэтай ліхаманкі, сказаць цяжка, але і для іх яна не прайшла бясследна. Я асабіста ведаю чалавека, які быў сябрам камісіі, і пасля ўсяго, што адбылося, прызнаўся, што яму сорамна за ўдзел у гэтым. Напачатку ён яшчэ спрабаваў апраўдвацца, што ў яго не было выбару — проста паставілі перад фактам. Яму не хацелася губляць працу ў сталым узросце, псаваць адносіны з кіраўніцтвам… Але, паслухайце, хіба пра адсутнасць выбару тут гаворка? Для мяне ў гэтай сітуацыі выбар якраз відавочны — нежаданне супраціўляцца і змагацца за свае правы. Хіба шмат знойдзецца злодзеяў, якія прызнаюцца, што рабілі злачынства дзеля самога злачынства? Часцей за ўсё злачынцы знаходзяць сабе апраўданне, спасылаюцца на абставіны… Хіба большасць даносаў на сяброў і суседзяў у 1930-х гадах пісалі проста дзеля таго, каб ім нашкодзіць?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-11-22
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org