be
З зацемак аб характары беларусаў

З зацемак аб характары беларусаў

Грынкевіч Станіслаў

Публіцыст і драматург Станіслаў Грынкевіч нарадзіўся 2 лютага 1902 года ў мястэчку Новы Двор Сакольскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Падляшскае ваяводства ў Польшчы). Падчас Першай сусветнай вайны жыў на Смаленшчыне, дзе вучыўся ў Дарагабужскай гімназіі. Вярнуўшыся на радзіму, паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта, але дыплом лекара атрымаў у Познанскім універсітэце, куды мусіў перавесціся па сямейных абставінах. Перад вайной працаваў лекарам у мястэчку Харошча пад Беластокам і ў Вільні. У 1936 годзе за выданне брашуры «Асвета» С. Грынкевіч быў арыштаваны польскай паліцыяй і зняволены на два тыдні. Неўзабаве пасля прыходу ў Вільню савецкай улады ён быў зноў арыштаваны, але здолеў уцячы з-пад канвою. Падчас Другой сусветнай вайны С. Грынкевіч жыў у Вільні, удзельнічаў у працы Беларускага нацыянальнага камітэта, спрыяў арганізацыі на Наваградчыне беларускіх партызанскіх атрадаў, якія павінны былі змагацца на два франты — і з немцамі, і з саветамі. У 1944 годзе С. Грынкевіч арыштаваны ў Вільні органамі НКУС, прывезены ў Мінск, затым у Магілёў, дзе 25 ліпеня 1945 года быў расстраляны.


        Увесь твор у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Грамадзтва
  • Copyright: © 2019 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Упершыню — час. «Калоссе», 1935, № 2. Друкуецца паводле выд.: Вяртанне да сваіх: Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч, Уладыслаў Казлоўшчык / Укл., прадм., камент. С. Чыгрына. Беласток, 1999.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org