be
Незалежнасць

Незалежнасць

Смоліч Аркадзь

Дзеяч беларускага нацыянальнага дзяржаўнага адраджэння, вучоны, публіцыст Аркадзь Смоліч нарадзіўся 29 верасня 1891 года ў вёсцы Бацэвічы Бабруйскага павета (цяпер Клічаўскі раён). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Аляксандраўскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча, 1916), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), народны сакратар асветы ў першым яе ўрадзе. Пасля распаду БСГ арганізаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю. З 1922 года — у Мінску. Займаў розныя кіруючыя пасады, займаўся навуковай дзейнасцю. У 1924 годзе пад яго кіраўніцтвам быў створаны часопіс «Плуг» для сельскіх гаспадароў і Цэнтральнае бюро краязнаўства. У 1927 годзе яму было прысвоена званне прафесара. Удзельнічаў у стварэнні на базе Інбелькульта Акадэміі навук Беларусі. Выступаў у друку з навуковымі даследаваннямі і публіцыстычнымі артыкуламі. У 1930 годзе быў арыштаваны ДПУ па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы ў Сібір. У 1937 годзе яго арыштавалі паўторна і прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання. 10 чэрвеня 1938 года 46-гадовы А. Смоліч быў расстраляны.


        Увесь твор у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Палітыка
  • Copyright: © 2019 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Упершыню — газ. «Беларускі звон», 3 красавіка 1921 г., № 2, падпісаны ініцыяламі Л. Б. (поўны псеўданім А. Смоліча — Л. Будзіловіч) Друкуецца паводле час. «Спадчына», 1997, № 2.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org