be
pdf

Ніколі болей...

Кніга ўспамінаў

Кніга складаецца са сьведчаньняў жыхароў Горадні, пацярпелых ад палітычных рэпрэсіяў савецкага часу. На жаль, нацыянальная трагедыя камуністычных рэпрэсіяў пачынае забывацца ў грамадзтве, што нясе небясьпеку яе паўтарэння. Немагчыма сфармаваць паўнавартасную нацыянальную сьвядомасьць і жыцьцяздольную грамадзянскую супольнасьць, маючы такія лякуны ў нацыянальнай памяці. Гістарычную памяць нацыі трэба ўсяляк аберагаць і захоўваць. У першы разьдзел кнігі увайшлі ўспаміны былых вязьняў ГУЛАГу, якіх жывымі засталося зусім няшмат. Аўтары другога разьдзелу — сыны і дочкі рэпрэсаваных, якія выхоўваліся ў спэцыяльных дзіцячых дамах, часа ня ведалі сваіх сапраўдных прозьвішчаў і доўгі час насілі на сабе таўро дзяцей “ворагаў народа”. Трэццяя група мэмуарыстаў – гэта былыя выгнанцы, дзеці “раскулачаных” сялянаў, выкінутыя разам з бацькамі з родных хатаў у неабжытыя мясьціны расейскай Поўначы і Сібіры ды асуджаныя на выміраньне. З такіх сем’яў выжылі, як правіла, толькі самыя малодшыя, якія трапілі ў шчасьлівы зьбег абставінаў. Далёка ня ўсе з гэтых людзей пагадзіліся падзяліцца сваімі ўспамінамі. Прачытаць – каб суперажыць, суперажыць – каб усьвядоміць, усьвядоміць – каб актыўна змагацца супраць зла.

Выдаўцы і выдавецтвы: Гродзенская абласная асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій. Гродзенская тэрытарыяльная арганізацыя Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі \"Народная Грамада\"
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2000
  • Рэдактар: Храмцэвіч Алесь, Патрэба Міхал
  • Выдавец: Гродзенская абласная асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій. Гродзенская тэрытарыяльная арганізацыя Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі \"Народная Грамада\"
  • Выдавецтва/ друкарня: Наша Будучыня
  • Памеры: 191 с., іл., 30см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва, Біяграфіі, Мэмуары
  • Copyright: © 2000 by Патрэба Міхал, Наша Будучыня
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 194, 4565, EEDC — 1041
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org