be
pdf

Ніва 2009/41 (2787)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

30 верасня г.г. на сесіі арлянскай Гміннай рады радныя прынялі рашэнне ў справе ўсталявання дадатковых назваў мясцовасцей на мове беларускай нацыянальнай меншасці. Варта падкрэсліць, што гэты пункт парадку дня быў вынесены на разгляд — фармальна ад імя войта — сакратаром Гміннай управы Ірынай Адзіевіч у пачатку сесіі. Некалькімі днямі раней радныя коратка абмеркавалі гэтае пытанне на пасяджэннях сваіх камісій і рашылі паставіць кропку над і на найбліжэйшай сесіі. У час галасавання з ліку пятнаццаці прысутных радных „за” было дванаццаць, а траіх (двух з Орлі і адзін з Міклашоў) стрымаліся ад голасу. У зале панавала цішыня! Раней, 12 лютага 2009 года, радныя прынялі пастанову пра ўвядзенне дапаможнай беларускай мовы. Пазней наш войт атрымаў з Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ліст, у якім чытаем: Nawiązując do wniosku z dnia 14.04.2009 r. uprzejmie informuję, iż na podstawie art. 10 ust. 1 ustawy z dnia 6 stycznia 2005 r. o mniejszościach narodowych i etnicznych oraz języku regionalnym Gmina Orla została wpisana z dniem 7 maja 2009 r. do urzędowego rejestru gmin, w których używany jest język pomocniczy (Podpis z up. Sekretarza Stanu Tomasz Siemoniak). (М. Мінцэвіч, Беларускія назвы ў Арлянскай гміне! Віншуем)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-10-11
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org