Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
трэба ведаць »»»

КАМУНІКАТ.org :: Відэа/ Аўдыё

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Вершы. Вострая Брама
Дубавец Сяргей

Запіс зроблены для перадачы “Вострая Брама” радыё Свабода/Свабодная Эўропа, 2006 г. Аўтарскі тэкст чытае Сяргей Дубавец. Вершы чытае Тацяна Сапач. Музыка Томаса Ньюмана; Фота www.budzma.org

Націснуць, каб павялічыць...
Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
У гасьцях у Кастуся Бандарука
Запольская Яна, Бандарук Канстанцін

Канстанцін Бандарук пра сябе: Родам зь Беласточчыны. Закончыў духоўную сэмінарыю і тэалягічную акадэмію ў Варшаве, магістар тэалёгіі. У 1970 годзе дэбютаваў на старонках беларускага тыднёвіка "Ніва". Член літаратурнага аб'яднаньня "Белавежа". Працаваў журналістам у польскамоўным "Тыднёвіку Падляскім". У 1977 годзе ажаніўся і прыняў сьвятарскі сан. Служыў у храмах Польшчы й Амэрыкі. Аўтар некалькіх сотняў іконаў і карцінаў; выдаў манаграфіі праваслаўных епа[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
У гасьцях у Зьмітра Бартосіка
Запольская Яна, Бартосік Зьміцер

Зьміцер Бартосік пра сябе: Мама мая — расейка, чыстая, карэнная. Я па маці ніжагародзец мо ў 10-м ці 15-м калене. Там ёсьць вёска Канстанцінава, адкуль мой род. Так што і сормаўскія работнікі, і, ня выключана, жыхары тае начлежкі, дзе Горкі знайшоў пэрсанажаў п’есы "На дне", — мая радня. Старая начлежка дагэтуль стаіць у Ніжнім Ноўгарадзе, і, калі я праходжу ля яе, маё сэрца ёкае. У маім родзе з боку маці былі і басякі, і заможныя купцы: купец Бяляеў, вышэ[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
У гасьцях у Алеся Аркуша
Запольская Яна, Аркуш Алесь

Госцем чарговай перадачы Яны Запольскай "Шчыра за гарбатай" стаў полацкі літаратар Алесь Аркуш. Пісьменнік у гутарцы згадаў пра свае дзіцячыя гады, якія ён правёў у Жодзіне, і пра якія ён напісаў кнігу "Брызгалаўка". Таксама згадаў пра свае першыя спробы ў літаратуры і пра літаратурнае аб'яднанне "Крыніцы", якое працавала пры наваполацкай гарадской газеце "Хімік", сябрам гэтай літсябрыны Алесь Аркуш быў напрыканцы 80-х гадоў. А кіраваў тады літсуполкай вяд[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
У гасьцях у Язэпа Янушкевіча
Запольская Яна, Янушкевіч Язэп

зэп Янушкевіч, архівіст, археограф, пісьменнік, нарадзіўся 07.03.1959 г. у мястэчку Ракаў на Валожыншчыне. Бацька працаваў цырульнікам, маці – рахункаводам сельпо. Вучыўся ў Ракаўскай СШ. Пасля паступіў ва ўніверсітэт на філалалагічны факультэт, які скончыў у 1981 г. Далей – аспірантура пры Інстытуце літаратуры ім. Янкі Купалы Акадэміі Навук Беларусі. Пасля заканчэння застаўся ў Інстытуце як навуковы супрацоўнік. З 1996 адначасова загадчык аддзела археагра[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Культурнае бязьмежжа
Успамін пра Ніну Мацяш
Герасімюк Натальля

У выдавецтве “Літаратура і мастацтва” пабачыў свет зборнік апошніх вершаў Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру”. Творы ў свой зборнік Ніна Мацяш адбірала яшчэ год назад. Ужо тады было вядома, што кніга выйдзе менавіта пад такім назовам. Аднак ўзяць у рукі гатовую публікацыю не змагла. Кніга выйшла да 66 гадавіны з дня нараджэння паэткі, 9 месяцаў пасля яе смерці. Як зазначыў у інтэрв'ю нашаму радыё аўтар прадмовы Генадзь Праневіч, гэтымі творамі Ніна развіталася[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
У гасьцях у Алеся Смалянчука
Запольская Яна, Смалянчук Алесь

Нарадзіўся ў 1959 г. Закончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага універсітэту імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалагічнага музея. Перамены ў краіне, якія адбываліся напрыканцы 80-х – на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя, дазволілі ў 1991 г. паступіць у аспірантуру (завочна) Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Пад кіра[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
У гасьцях у Сяргея Токця
Запольская Яна, Токць Сяргей

Токць Сяргей (Сяргей Міхайлавіч, н. 12.04.1968, в.Бершты Гарадзенскай вобласці) бел. гісторык. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Працуе на кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта. У 1997 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30-60-х гадах ХІХст.(струк[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дом
Камоцкі Алесь

Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак” (1986), „Зорка спагады” (1999, на вершы Рыгора Барадуліна), „Псальмы” (2000, на вершы Рыгора Барадуліна), „Асяніна” (2001, на філасофскія вершы Ганада Чарказян[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дым
Камоцкі Алесь

Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак” (1986), „Зорка спагады” (1999, на вершы Рыгора Барадуліна), „Псальмы” (2000, на вершы Рыгора Барадуліна), „Асяніна” (2001, на філасофскія вершы Ганада Чарказян[...]

Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя