be

Зваротныя дарогі

Пашкевіч Алесь
Проза беларускай эміграцыі Хх стагоддзя

Літаратурная творчасць беларускай эміграцыі - значная частка агульнанацыянальнага прыгожага пісьменства, хоць і бяднейшая колькасна на асобы-постаці, і менш вывучаная, чым літаратура на абшарах Беларусі-метраполіі. Вывучэнне літаратурнай творчасці эміграцыі дае не толькі плён фактурны, фактаграфічны, яно пашырае нацыянальнае мастацтва новымі імёнамі, тэмамі, праблемамі, моўна-выяўленчымі сродкамі, робіць свае ўдакладненні асноўных канцэптуальных ідэяў беларускага літаратуразнаўства: паскоранасці (В.Каваленка), дыскрэтнасці (Л.Сінькова-Корань) і інш., сведчыць пра літаратурную творчасць не толькі як пра з'яву "сацыяльную", але і як пра фенаменальную, эстэтычную, таямнічую, пасіянарную. Пэўныя літаратурныя ідэі, праблемы, жанрава-стылёвыя напрацоўкі не знікаюць бясследна нават пасля ідэалагічна-адміністрацыйных забарон, не адыходзяць у нябыт пасля смерці (знішчэння) творцаў. Яны, тыя ідэі, праблемы, жанрава-стылёвыя напрацоўкі, актыўна ажываюць у спрыяльных умовах, абуджаюцца да жыцця, як тыя засохлыя зернейкі М.Багдановіча вясновай парой ("Санет"). І тычыцца гэта найперш прозы, найбольш устойлівай да "замаразкаў" тугі па страчанай Радзіме. Паэзія як з'ява больш ідэалістычна-адухоўленая пакутавала ад перарванасці з роднымі краявідамі, з роднымі песнямі намнога больш (пра што адназначна гавораць шматлікія вершы паэтаў-эмігрантаў).

Беларускія аўтары: Пашкевіч Алесь
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001
  • Рэдактар: Чыквін Ян
  • Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа
  • Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
  • Памеры: 238с., 21см
  • ISBN: 83-85918-31-0
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Літаратуразнаўства, Біяграфіі, Мэмуары
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 385, 384
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org