be
pdf

«Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя

Валодзін Уладзімір, укладальнік
Пераслед іншадумцаў за савецкім часам: зборнік дакументаў

Навукова-папулярны зборнік «Бязродны касмапаліт Кім Хадзееў ды іншыя» — 9-я кніга серыі «Беларуская турэмная літаратура». Яе ўкладальнік гісторык Уладзімір Валодзін даследуе тэму рэпрэсій за іншадумства ў савецкія часы і раскрывае малавядомыя дэталі пераследу прадстаўніка мінскага андэграўнду Кіма Хадзеева (1929–2001): адлічэнне з універсітэта, дзве крымінальныя справы 1951 і 1962 гадоў, зняволенне ў псіхіятрычнай бальніцы. У зборніку даецца шырокі кантэкст падзей (кампанія па барацьбе з «касмапалітызмам», самвыдат). Сярод дзейных асоб — Павел Уліцін, Юрый Айхенвальд, Аляксандр Асаркан... Большасць дакументаў публікуюцца ўпершыню. Падобнае навукова-папулярнае выданне ўпершыню выйшла ў серыі «Беларуская турэмная літаратура».

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Памеры: 220 с.
  • Катэгорыя: Гісторыя, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Copyright: © 2020 by Уладзімір Валодзін - укладанне, прадмова, каментар, Віктар Корзун - афармленне серыі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Дазволена капіраванне ў некамерцыйных мэтах згодна з ліцэнзіяй Creative Commons BY-NC-ND 4.0 (падрабязнасці на с. 220). У афармленні вокладкі выдання выкарыстаны здымак вокладкі асабовай справы Кіма Хадзеева, на адвароце — фотаздымак з яго залікоўкі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org