Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Запруднік Янка, Дванаццатка

Дванаццатка

Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеццыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946-1954 гг.)

Запруднік Янка

Месца выхаду: Нью-Ёрк-Беласток

Дата выхаду: 2002

Мастацкі рэдактар: Рагалевіч-Дуткож Ірэна

Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Выдавецкая сэрыя: Сэрыя публікацыяў БІНіМ "Гісторыя беларускай эміграцыі", том 2

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk sp. z o.o., Białystok

ISBN: 0-9722020-0-5

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва; Біяграфіі

Copyright © Jan Zaprudnik

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [762], [761]

Дадатковая даведка: Друкуецца пры фінансавай дапамозе Фундацыі ймя Пётры Крэчэўскага; макетаваньне Вера Леўчук

Гэтая кніга – аповед пра дарогу, якая пачалася ў 1944 годзе ў Баранавічах, ідзе далей на захад праз ваенную й паваенную Нямеччыну, кіруецца далей на поўнач празь Ля-Манш у маляўнічую Шатляндыю, заварочвае на поўдзень у цэнтральную Англію ды вяртаецца на эўрапейскі кантынэнт у Бэльгію, каб адтуль, пасьля гадоў супольных вандровак, разыйсьціся вузейшымі індывідуальнымі сьцежкамі ў розныя бакі. На гэтай дарозе сустрэліся й дамовіліся трымацца разам дванаццаць беларускіх хлапцоў-бязбацькавічаў, якія пастанавілі прабівацца ў жыцьцё супольнымі сіламі. Ідэя вольнай Беларусі служыла ім арыентырам, трымала іх разам, давала імпульс да творчай і грамадзкай працы. Кніга створаная як мэмуарна-дакумэнтальная. У ёй, разам з успамінамі, дзёньнікавымі запісамі ды выпісамі з эміграцыйнага друку, падаюцца таксама лісты, публіцыстычныя артыкулы й літаратурныя творы, аўтарамі якіх зьяўляюцца героі аповеду. Бальшыня зьмешчанага дакумэнтальнага матэрыялу публікуецца ўпершыню. Адначасова гэтая кніга зьяўляецца пасленьнем аўтара да маладых беларусаў ХХІ стагодзьдзя. Падставаю таму – уласны няпросты досьвед.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... УВОД
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... I НАРАДЖЭНЬНЕ ТЭМЫ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... II У ВІХРЫ ВАЙНЫ — ЗЬ БЕЛАРУСІ НА ЗАХАД
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... III ЗЬ НЯМЕЧЧЫНЫ Ў ВЯЛІКАБРЫТАНІЮ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... IV 1949 ГОД: НАПРУЖАНАЕ ЧАКАНЬНЕ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... V ЛЮВЭН: ВУЧОБА. ПАДАРОЖЖЫ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... VI ЛЮВЭН: СТУДЭНЦКІ БЫТ. КАНЦЭРТНЫЯ ГАСТРОЛІ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... VII ЧАСАПІС „НАПЕРАД!”
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... VIII МАСТАЦКІЯ ТВОРЫ З ЧАСАПІСУ „НАПЕРАД!”
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... ІХ ПУБЛІЦЫСТЫКА З „НАПЕРАДУ”. УСПАМІНЫ. НЭКРАЛЁГ. ЛІСТЫ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... X ДАДАТКІ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... XI ЭПІЛЁГ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Запруднік Янка, Па гарачых слядах мінуўшчыны

Па гарачых слядах мінуўшчыны

мае лісты 1952-1959 гг.

Запруднік Янка

Кніга доктара Янкі Запрудніка (26-ая ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з'яўляецца зборам эпісталярыяў аўтара, напісаных цягам 1952-1959 гг. з Бельгіі, Нямеччыны і ЗША. Адрасаты — суродзічы беларусы ў розных краінах Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі, з якімі абмяркоўваліся тэмы грамадска-культурнага і асабістага жыцця. Лісты адлюстроўваюць тэмы і праблемы, якімі жыў і сам аўтар, і беларуская эміграцыя на Захадзе ў 1950-х гг. Болей »


Запруднік Янка, Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі

Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі

Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948 – 2011 гг.)

Запруднік Янка

На гэтую кніжку пайшло тры гады інтэнсыўнай працы. За актыўны ўдзел у гэтым праекце дзякую маёй жонцы Надзі, якая стварала спрыяльныя абставіны для пісаньня й абмяркоўваньня публікацыі. Дзякую таксама Ірэне й Мікалаю Дуткам, якія апрацавалі макет, надаўшы кнізе элегантны выгляд. Болей »