Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Ходзька Ігнацы, пер. з польскае мовы і каментары - Хаўстовіч Мікола, Успаміны квестара

Успаміны квестара

Ходзька Ігнацы, пер. з польскае мовы і каментары - Хаўстовіч Мікола

Загаловак на мове арыгіналу: Pamiętniki kwestarza, Ignacy Chodźko

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007

Выдавец: Universitas

Памеры: 197с.

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Пераклады; Мэмуары

Copyright © 2007 by Мікола Хаўстовіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 821.162.1-32

Дадатковая даведка: Пераклад зроблены па выданні: Pisma Ignacego Chodźki. T. I. Obrazy Litewskie. Wilna, 1880. Пераклад з польскае мовы, прадмова і каментар Міколы Хаўстовіча; За дапамогу ў тлумачэнні і рэдагаванні лацінамоўнага тэксту выказваю шчырую ўдзячнасць кандыдату філалагічных навук Алесю Жлутку

Першае асобнае выданьне па-беларуску кнігі вядомага літаратара, які жыў у Беларусі на пачатку ХІХ ст. Літаратурна-мастацкі твор аўтарства Ігнацыя Ходзькі распавядае пра жыцьцё ліцьвінскай шляхты і магнатэрыі ў апошнія гады Рэчы Паспалітай. Аўтар прадстаўляе твор як старыя ўспаміны аўтарства квэстара, ў якіх нам адкрываецца штодзённасьць канца XVIII стагодзьдзя. Традыцыйна для свайго часу Ігнацы Ходзька піша па-польску, што доўгі час пакідала яго спадчыну па-за ўвагай беларускага чытача. Мікола Хаўстовіч вырашыў вярнуць прозьвішча вядомага ў свой час аўтара ў нашу сьвядомасьць. У кнізе шырока выкарыстоўваюцца лацінізмы ды запазычваньні зь іншых эўрапейскіх моваў, тым самым паказваючы прыналежнасьць да эўрапейскай культурнай прасторы беларускіх земляў, але пры гэтым не пракуе і выкарыстаньня беларускай мовы, што сьведчыць аб сувязі вышэйшых саслоўяў і з простымі сялянамі. Кожнае сваё апавяданьне Ігнацы Ходзька выдаваў асобнай кніжкай у сэрыі “Літоўскія малюнкі” – і адзін зь іх вашай увазе па-беларуску.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле