be
pdf

Народная Воля 6 (4361) 2019

З захапленнем і не без хвалявання прачытаў нядаўна ў “Народнай Волі” сто радкоў Міхася Скоблы пад назвай “З якой печы ўпалі Высоцкая і Марзалюк?”. Гэта публікацыя закранула надзвычай балючую праблему – гаворка ідзе пра чарговую хвалю шальмавання нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага, прытым ужо на дзяржаўным узроўні, бо, на вялікі жаль, тут задзейнічана, як вынікае з фактаў, Міністэрства адукацыі. Непрыемна здзіўляе тое, што ў новых падручніках для восьмых класаў скажаецца сапраўдная роля Кастуся Каліноўскага, самаахвярнага барацьбіта за свабоду Беларусі, і тое, што Л.Высоцкая (з вышэйназванага міністэрства) залічыла яго ў “польскія мяцежнікі”, і нарэшце тое, што гісторык-дэпутат І.Марзалюк на старонках “Настаўніцкай газеты”, як піша М.Скобла, выкрасліў паўстанне 1863 года з аналаў нацыянальнай гісторыі. Прыведзеныя факты засмучаюць і абураюць: няўжо ў ХХІ стагоддзі ў суверэннай Рэспубліцы Беларусь людзі з вышэйшай адукацыяй, якія займаюць даволі прэстыжныя пасады, могуць разважаць не толькі лёгкадумна, а і на мяжы з цемрашальствам?! Калі ж у іх не развіта самастойнае мысленне, то пад чыім такім моцным уплывам знаходзяцца? Магчыма, хочацца дагадзіць якім-небудзь уплыво- вым палітыкам, недальнабачным начальнікам, кіраўнікам? Але няшчырая пазіцыя, свядомая хлусня яшчэ больш брыдкая, гнюсная, чым уласная інтэлектуальная і духоўная слепата і глухата.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-01-22
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org