Беларусы ў свеце, 10 (197) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

10 (197) 2018

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018-10

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2018 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па‑беларуску – 2019” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ўжо ў крамах. Набыць яго або замовіць можна ўжо цяпер! Такой цікавасці да календара, як сёлета, не чакалі нават самі стваральнікі! Нам пісалі лісты, цікавіліся ў сацыяльных сетках і на афлайнавых сустрэчах. І не дарма, бо новы каляндар будзе рэкордным па колькасці новых словаў і малюнкаў! Гэтым разам каляндар складаецца з 40 невялікіх гісторый, збольшага пададзеных у форме “тыдняў”. Дзякуючы такому падыходу каляндар атрымаўся максімальна разнастайным і цікавым, а таксама яшчэ зручнейшым для вывучэння беларускай мовы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Беларусы ў свеце, 12 (199) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

12 (199) 2018

У сакавіку “Бацькаўшчына” на падставе аналізу існуючых законаў “Аб беларусах замежжа”, “Аб грамадзянстве” і “Аб сродках масавай інфармацыі”, кодэксаў Рэспублікі Беларусь “Аб культуры” і “Аб адукацыі” і статуту Нацыянальнай акадэміі навук накіравала ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў ліст з прапановамі па карэкціроўцы заканадаўства ў сферы адносін з беларусамі замежжа. Таксама ў адказ на зварот дэпутатаў Палаты пр... Болей »


Беларусы ў свеце, 11 (198) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

11 (198) 2018

5 снежня ў Мінску адбылося пасяджэнне Малой Рады “Бацькаўшчыны”, падчас якога была зацверджаная справаздача дзейнасці Згуртавання за 2018 год. На самым пачатку сустрэчы прысутныя ўрачыста павіншавалі з надыходзячым 90-гадовым юбілеем сябра Рады Радзіма Гарэцкага і з 70-годдзем яго паплечніцу і жонку Галіну, у якой юбілей быў якраз у дзень пасяджэння. У часе сваёй прамовы Радзім Гаўрылавіч высока ацаніў вынікі дзейнасці “Бацькаўшчыны”, н... Болей »


Беларусы ў свеце, 9 (196) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

9 (196) 2018

У 2014 годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб беларусах замежжа”. “Бацькаўшчына” пры падтрымцы шматлікіх беларускіх суполак у свеце актыўна прасоўвала яго прыняцце. У 2017 г. на Сёмым з’ездзе беларусаў свету прад­ стаўнікі беларускай дыяспары прапаноўвалі ўнесці дапаўненні і змены ў закон, напоўніць яго больш практычным зместам. “Бацькаўшчына” акумулявала прапановы прадстаўнікоў беларускіх суполак замежжа, а таксама зрабіла ана... Болей »


Беларусы ў свеце, 8 (195) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

8 (195) 2018

У гэтай справаздачы адзначаныя найбольш важныя мерапрыемствы і крокі Згуртавання за год. Уся дзейнасць ажыццяўлялася ў адпаведнасці са Статутам і за кошт мэтавых ахвяраванняў; сяброўскія складкі, як і раней, здаюцца нерэгулярна і ў нязначным аб’ёме. Бягучая дзейнасць асвятлялася праз сайты zbsb.org і budzma.by, сацыяльныя сеткі, а таксама штомесячны бюлетэнь “Беларусы ў свеце”. Болей »


Беларусы ў свеце, 7 (194) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

7 (194) 2018

Да гэтага часу ў Беларусі, дзякуючы дапамозе беларускіх арганізацый замежжа і ахвяраванням асобных беларусаў, рэалізоўваюцца культурна-асветніцкія праекты, друк кніг і слоўнікаў, аказваецца дапамога творчым арганізацыям і асобным аўтарам, у тым ліку ладзяцца культурныя мерапрыемствы пры дапамозе Харытатыўнага фонду беларусаў у Вялікабрытаніі, Фонду культуры і адукацыі Алы Орсы-Рамана (ЗША). Болей »


Беларусы ў свеце, 6 (193) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

6 (193) 2018

У розных гістарычных умовах перасяленне беларусаў было выклікана эканамічнымі, палітычнымі і іншымі прычынамі. Ранняя эміграцыя вызначалася найперш уцёкамі з ВКЛ незадаволеных яго палітыкай прадстаўнікоў пануючага саслоўя. У 16-17 стст. выезд за мяжу быў выкліканы ўзмацненнем эксплуатацыі сялян, нацыянальна-рэлігійнага ўціску. У 17-18 стст. у ходзе войнаў беларускія землі часта станавіліся арэнай жорсткіх бітваў, а іх жыхары масава выво... Болей »


Беларусы ў свеце, 5 (192) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

5 (192) 2018

Асабіста я ганаруся, што напачатку 1990-х разам з Лявонам Луцкевічам, Міколам Ермаловічам, Георгіем Штыхавым, Віктарам Шматавым, Віктарам Навуменка, Анатолем Астапенкам спрычыніўся да стварэння Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, адной з статутных мэтаў якой было якраз адраджэнне і папулярызацыя аб’ектыўных ведаў пра нашую гісторыю. Падкрэслю, наш будзіцель Мікола Ермаловіч, як і астатнія адраджэнцы-навукоўцы не лічылі тады для с... Болей »


Беларусы ў свеце, 4 (191) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

4 (191) 2018

Каментары аўтара‑ўкладальніка Лявона Юрэвіча, сябра Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, гэтым разам падкрэслена мінімалістычныя, бо тэксты змешчаных у выданні лістоў і тэкстаў Масея Сяднёва (1913–2001), а таксама згадкі пра яго асобу ў ліставанні калегаў і паплечнікаў, красамоўна гавораць самі за сябе. Нават назва кнігі як быццам рыхтуе чытачоў да сутыкнення з нейкімі неадназначнасцямі, супярэчнасцямі, з неабходнасцю ўз... Болей »


Беларусы ў свеце, 3 (190) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

3 (190) 2018

Гэніка Лойку, аўтара помніка беларускаму першадрукару Францішку Скарыну ў сталіцы Малдовы, на адкрыцьцё не запрасілі. У Кішынёве ўрачыста адкрыты бюст беларускага першадрукара і асьветніка Францішка Скарыны. Помнік аўтарства менскага скульптара Гэніка Лойкі ўстаноўлены ў сквэры побач з амбасадай Беларусі ў Малдове. Самога скульптара ў Малдову не запрасілі і з падзеяй не павіншавалі. Як паведамляюць малдаўскія СМІ, у цырымоніі бралі ўдзе... Болей »


Беларусы ў свеце, 2 (179) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

2 (179) 2018

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" дапамагае ўсім нам не забыць, адкуль наш род, не згубіць адзін аднаго, а значыць – не страціць нашай гістарычнай перспектывы. "Бацькаўшчына" вельмі патрэбна раскіданым па ўсім свеце беларусам, бо без згуртавання, без інтэгральнага адраджэння культуры, мовы, эканомікі яны не змогуць пабудаваць свой самастойны дом, не здолеюць захаваць сваю прысутнасць у свеце як асобная нацыя. Болей »