- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагія Суродзічы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам, Днём Волі, калі наш народ пасьля доўгага прыгнёту абвясьціў сьвету, што ён хоча быць гаспадаром на сваёй зямлі. Здабылі мы незалежнасьць 25 сакавіка 1918 г. і зьбераглі дасюль ідэалы 25 сакавіка, нягледзячы на шматлікія перашкоды, таму што былі між намі героі, якія разумелі цану волі і бязьмежна любілі свой край і свой народ. Гэтае маё Сакавіцкае прывітаньне хачу прысьвяціць аднаму з нашых сучасных герояў, над жыцьцём якога зьдзекуецца варожы рэжым — Сяргею Каваленку. Толькі ворагі не адчулі радасьці, калі ён ўзьлез на калядную ялінку ў Віцебску з Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у руках. Гэтыя ворагі стараюцца яго зьнішчыць.