![]() |
|
трэба ведаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Пэрыёдыка :: Новы Час Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка: Новы Час 8 (184) 2010 Штрафы растуць па вясне. Была б спіна — знойдзецца віна, сцвярджае беларуская прымаўка. Нормы новай рэдакцыі Адміністратыўнага кодэкса, што ўвайшоў у сілу з 23 лютага, ужо знайшлі сваё прымяненне ў сітуацыях, якія да гэтага не выклікалі сумненняў у іх законнасці. Напрыклад, у Гомелі дэгустацыю алкагольнай прадукцыі адной з кампаній міліцыя палічыла распіццём у грамадскім месцы. На арганізатараў прома-акцыі склалі пратакол. Гэта даволі абсурднае рашэнне орг[...] Болей... Новы Час 7 (183) 2010 Час алімпійскі. Зімовыя Алімпійскія гульні–2010 за паўтара тыдні падаравалі Беларусі як гонар за поспех нашых спартоўцаў, так і горыч расчаравання ад правалу фаварыта зборнай. Напрыканцы першага алімпійскага тыдня ўзнёслы настрой беларускім заўзятарам задалі біятланісты — адразу два медалі ў капілку нацыянальнай зборнай. І калі бронза Дар’і Домрачавай у гонцы на 15 кіламетраў была прагназуемай, бо спартоўка планамерна ішла да перамогі, то срэбра Сяргея Нов[...] Болей... Новы Час 6 (182) 2010 «Паміж Польшчай і Расіяй — полька беларуская», — радок з вядомай песні на верш Леаніда Дранько-Майсюка ў выкананні Анатоля Ярмоленкі. Песня лёгкая і з добрым гумарам пра сур’ёзнае: пра нацыянальную самабытнасць беларусаў у сяброўстве з суседзямі. На жаль, зусім не такую палітычную полечку-трасуху танчаць зараз выканаўцы з уладнага ансамбля. Але, трэба ж, — па тэксту песні. «І ад печы да сяней» — дакладнае азначэнне памераў танцпляцоўкі: ад уладнай печы да [...] Болей... Новы Час 5 (181) 2010 Пыл у вочы. Для каго? У 2008 годзе Польшча была адным з ініцыятараў пачатку дыялога, паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. Праз паўтара года заходняя суседка атрымала своеасаблівы адказ у выглядзе чарговага канфлікту з непрызнаным уладамі Саюзам палякаў у Беларусі. Восенню 2008 года міністр знешнепалітычнага ведамства Польшчы Радаслаў Сікорскі заяўляў, што ЕС мусіць паскорыць рашэнне пра дыялог, бо сітуацыя ў Беларусі змянілася і «палітвязняў больш няма». [...] Болей... Новы Час 4 (180) 2010 Удаўка для байнэту. Калі прачытаў указ аб рэгуляванні карыстання інтэрнэтам, успомніўся адзін эпізод са старой замежнай кінакамедыі «Містэр Піткін у тыле ворага». На медкамісіі ўрач, прыставіўшы фанендаскоп да грудзей Піткіна, камандуе: «Удых… Выдых… Удых… Выдых… Выдых… Выдых…» І той, бедалага, паступова асядае, губляючы прытомнасць. Успомнілася і нядаўняя размова з заходнім калегам па матывах дыскусіі па праекту ўказа аб рэгуляванні інтэрнэта, які напрыка[...] Болей... Новы Час 3 (179) 2010 Трэнд кругавога руху. Цягам апошніх месяцаў працэсы палітычнай лібералізацыі ў Беларусі прытармазіліся, аднак у сферы палітычнай дэмакратызацыі адбыліся змены да лепшага — гаворыцца ў першай справаздачы з серыі сістэматычных штоквартальных маніторынгаў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Супаставім высновы аналітыкаў з рэчаіснасцю. «Праявы патэнцыйнай лібералізацыі альбо яе дэклараваныя намеры ў такіх сферах, як свабода слова (спрошчаны парад[...] Болей... Новы Час 2 (178) 2010 Покер на трубе. Канфлікт Беларусі і Расіі з-за ўмоваў пастаўкі нафты цягнецца ўжо некалькі тыдняў. Традыцыйныя навагоднія спрэчкі на тэму энергарэсурсаў, з лёгкай падачы журналістаў, ахрысцілі «войнамі». Аднак сёлетняя сітуацыя выглядае хутчэй на картачную гульню з выцягваннем козыраў, павышэннем ставак і блефам. Першая частка партыі скончылася ўнічыю. Мінск заявіў, што чакае захавання палёгкавага рэжыму на пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь (у снежні мыт[...] Болей... Новы Час 1 (177) 2010 Шляхам гадоў. Чароўнае свята — Божае Нараджэнне і Новы год. Плынь часу быццам спыняецца. На некалькі гадзін, дзён… Канікулы. Перадышка. Чарга спраў, якія яшчэ ўчора здаваліся гарачымі і звыштэрміновымі, адкладваюцца. Па нейкай агульнай дамоўленасці. Гэта ўжо за гады-дзесяцігоддзі, а мо і стагоддзі, увайшло ў звычку, сталася традыцыяй. І нічога надзвычайна дрэннага не здараецца. Хутчэй, наадварот. Такая вось своеасаблівая навагодняя карэкцыя працэсаў, якая [...] Болей... Новы Час 48 З Калядамі і Новым годам! У кожнага з нас быў свой 2009 год. Са сваім зместам, радасцямі і непрыемнасцямі, дасягненнямі і няўдачамі, віражамі і ўзлётамі, сустрэчамі і растаннямі. І будзе свой 2010-ы. Падводзім вынікі. Плануем новае. Што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Тое, можа, і добра. Мінулае — мінуламу. А вось тое, што з года сышоўшага будзе мець працяг у годзе новым, у кожнага з нас ёсць шанец адбудаваць па-новаму. Можа, якраз [...] Болей... Новы Час 47 Бюджэтнікам абяцаюць дабрабыт. На наступны год урад запланаваў рост заработнай платы працаўнікам бюджэтнай сферы ў да 420 долараў, работнікам вытворчасці — да 500 у эквіваленце. Міністр фінансаў Андрэй Харкавец лічыць, што дасягнуць гэтай планкі магчыма, але толькі з умоваю, што эканоміка краіны выйдзе на прагнозныя паказчыкі. Фінал бягучага года паказвае, што стартавая пляцоўка для росту, мякка кажучы, выглядае кепска. За некалькі тыдняў да пачатку новага[...] Болей... |
||