be

Навіны

Чытала Салжаніцына, стаяла на прафіляктычным уліку

2021-04-23 17:00

Чытала Салжаніцына, стаяла на прафіляктычным уліку Палітзьняволеная Марыя Сафонава адбыла двухмесячны арышт у Баранавічах. Яе судзілі за надпіс на асфальце «Жыве Беларусь» і за бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на дзьвярах дома. Сафонава апісала ўражаньні ад зьняволеньня.Марыю Сафонаву асудзілі 12 лістапада па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганьваньне... Болей »

Прызначана дата суда над «Цэнтрам гарадскога жыцця»

2021-04-23 16:36

Прызначана дата суда над «Цэнтрам гарадскога жыцця» Лёс «Цэнтра гарадскога жыцця» ў Гродне ў эканамічным судзе вобласці будзе вырашацца 12 мая. З ініцыятывай закрыць «Цэнтр гарадскога жыцця» ў Гродне звярнуўся ў суд пракурор горада.Падставай для ліквідацыі Цэнтру стала выстава мастака Алеся Пушкіна, на якой адна з карцін, на думку пракурора, парушае Закон... Болей »

Экзамены і пандэмія: гутарка з дырэктарам беларускага ліцэя ў Бельску

2021-04-23 12:54

Экзамены і пандэмія: гутарка з дырэктарам беларускага ліцэя ў Бельску   Матуральныя, або выпускныя экзамены, хутка пройдуць у польскіх школах. У Агульнаадукацыйным ліцэі з вывучэннем беларускай мовы імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім яны працягнуцца крыху даўжэй, з 4 па 20 траўня, з увагі на тое, што ў ліцэі вывучаецца беларуская мова. З прычыны каронавірусу... Болей »

Міхал Грэсь: Быць беларусам – гэта адвечны трэнд

2021-04-23 11:47

Міхал Грэсь: Быць беларусам – гэта адвечны трэнд   У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.Аб важнасці пазначаць сябе беларусамі падчас перапісу разважае культурніцкі дзеяч Падляшша Міхась Грэсь: – Гэта такі цяжкі час для беларусаў, таму што вясковыя людзі не атаясамліваюць сябе з беларускасцю, а ў горадзе... Болей »

Гісторык: Беларускія хрысціянскія дэмакраты ў даваеннай Польшчы захоўвалі ідэалы 25 Сакавіка

2021-04-23 10:22

Гісторык: Беларускія хрысціянскія дэмакраты ў даваеннай Польшчы захоўвалі ідэалы 25 Сакавіка Аляксандр Пагарэлы расказвае, што Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў даваеннай Польшчы адназначна выступала за незалежнасць Беларусі. Ідэя самастойнай беларускай дзяржавы, якая ўпершыню прагучала 25 сакавіка 1918 года — падчас абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, працягвала жыць у наступныя дзесяцігоддзі... Болей »

Freedom to Write Index 2020

2021-04-22 17:57

Freedom to Write Index 2020 Пісьменнікі_цы з’яўляюцца неабходнай і абавязковай часткай грамадства, якая сведчыць і распавядае свету пра рэаліі нашага часу. Мінулы год асабліва яскрава актуалізаваў і паказаў нам тую вырашальную ролю, якую згулялі  пісьменнікі_цы ў інфармаванні свету аб тым, што адбываецца ў іх родных краінах падчас... Болей »

Андрэй Хадановіч: Паэты адразу адрэагавалі на сітуацыю

2021-04-22 17:45

Андрэй Хадановіч: Паэты адразу адрэагавалі на сітуацыю  Як пад уплывам каронавірусу і палітыкі трансфармуецца творчасць? Як часта сустракаецца самацэнзура і што становіцца яе прычынай? Ці плануюць паэты сыходзіць у падполле?Адказы на такія ды іншыя пытанні шукаў наш сённяшні „Госць Рацыі” паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч у гутарцы з Алісай Поль: – Я думаю... Болей »

У Кіеве пакажуць спектакль па кнізе Сашы Філіпенкі, які не дазволілі ў Беларусі

2021-04-22 17:40

У Кіеве пакажуць спектакль па кнізе Сашы Філіпенкі, які не дазволілі ў Беларусі 19 траўня ў Кіеве будзе паказаны спекталь па кнізе Сашы Філіпенкі "Былы сын". Пра гэта пісьменнік паведаміў у Фэйсбуку.Спектакль паставілі акторы Сучаснага мастацкага тэатры ў Мінску і планавалі паказаць яго ў Беларусі. Аднак упраўленне культуры Мінгарвыканкама не выдала гастрольнае пасведчанне для гэтага... Болей »

Філасофія і лірыка быцця. Ігар Бабкоў

2021-04-22 17:35

Філасофія і лірыка быцця. Ігар Бабкоў ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту"  Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з пісьменнікам... Болей »

Войцех Слешынскі: Нашыя даследаванні прысвечаны ўсходнім суседзям

2021-04-22 16:51

Войцех Слешынскі: Нашыя даследаванні прысвечаны ўсходнім суседзям  У Музеі Памяці Сібіры прадставілі 21-ы выпуск “Бюлетэня Гісторыі Пагранічча” (Biuletyn Historii Pogranicza), прысвечаны 30-годдзю незалежнай Беларусі.Кажа аўтар прадмовы да бюлетэня, дырэктар музея Войцех Слешынскі: – Стараемся падкрэсліць, што наш музей займаецца тэмай Сібіры, а таксама іншых земляў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org